Фэнтэзі, трылеры, дэтэктывы па-беларуску, якія падабаюцца дзецям
Бібліятэка [2]
Ёсць кнігі, якія не трэба прымушаць чытаць. Больш за тое, прачытаўшы некаторыя кнігі, дзеці не спыняюцца, а пачынаюць шукаць нешта падобнае.
Прыкладам такой кнігі можа быць "Дзікае паляванне Караля Стаха" [3] Уладзіміра Караткевіча. Яна нашмат раней за "Гары Потэра" прывучыла беларускіх дзяцей да чытання ці хаця б актыўнага слухання.
Цяперашнія дзеці любяць фэнтэзі, трылеры, фантастыку. Задача настаўніка прапанаваць нешта цікавае, каб запусціць працэс чытання.

З досведу настаўнікаў прапануем:
"Крывавы памол" (2004) [4] - першая кніжка прозы Сержука Сокалава-Воюша, даследаванне прыроды вупарства, выкладзенае ў жанры трылеру.
У цэнтры аповеду пісьменнік Андрэй Шуляк і Фелікс Дзяржынскі - творца й антыгерой, нашчадак нобіляў і атожылак здраднай часткі шляхты. Канфлікт, які выходзіць далёка за межы шараговых канфліктаў паміж такімі асобамі.

"Сем Камянёў", [5]Аляксей Шэін . Даступна ў аўдыяфармаце [6]
Галоўны герой кнігі, хлопец Ясь, апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі. Ён імкнецца разгадаць загадку крышталяў, тайна якіх схавана ў вяках, для выратавання жыцця сваёй сяброўкі. Пра прыход героя, якім апынецца сам Ясь, гаворыцца ў старажытных летапісах, якія называюць яго «Дастойным». Толькі ён адзін зможа раскрыць таямніцу Сямі Камянёў.

Больш пра беларускае фэнтэзі можна прачытаць тут [7]
Малюнак: