Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Кніжныя размовы: агляды-рэцэнзіі беларускіх дзіцячых кніг

Кніжныя размовы: агляды-рэцэнзіі беларускіх дзіцячых кніг

Беларуская літаратура [1]
Беларускія адукацыйныя традыцыі [2]
Не сакрэт, што праграма беларускай літаратуры састарэла. Аднак дзяцей, якія жывуць у інфармацыйны век, можна зацікавіць кнігамі пра сучасныя праблемы, якаснай класікай і, вядома, прыгодамі і фантастыкай. Таму складаем рэкамендацыйны спіс дзіцячых кніг самастойна!
 
Лепш гэта рабіць разам з бацькамі, якія адсочваюць навінкі дзіцячай літаратуры і перакладаў, чытаюць раней выдадзеныя кнігі новым вокам. На старонцы "Кніжныя размовы" [3] ёсць агляды каля 300 кніг. Там бацькі і настаўнікі дзеляцца ўражаннямі, рэакцыяй дзяцей, спрачаюцца, абмяркоўваюць беларускія выданні.
 
 
 
 
 

[4]
View this post on Instagram [4]
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Кніжныя размовы (@kniznyja_razmovy) [4]

 
 
 
Апытанкі паказваюць, што разам з беларускімі народнымі казкамі ў топ папулярнасці трапляюць "Палескія рабінзоны" Янкі Маўра, "Мы з Санькам у тыле ворага" Івана Сяркова, кнігі Міхася Чарняўскага і Васіля Віткі. Вельмі падабаюцца дзецям пераклады шведскіх, англійскіх, французскіх аўтараў, бо перакладаецца ж найлепшае. А вось кнігі прапагандыстаў з ліку карэспандэнтаў органаў КПБ, неяк і не ўзгадваюцца, не гледзячы, што дагэтуль перавыдаюцца і ляжаць у кніжных крамах.
Ёсць кнігі, якія варта пачытаць і настаўнікам.
 
 
 
 
 

[5]
View this post on Instagram [5]
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Кніжныя размовы (@kniznyja_razmovy) [5]

 

 
Адзначым, што большасць кніг цяпер даступна ў інтэрнэце, многія з іх маюць і аўдыёфармат. Гугліце і вам пашанцуе!
 
Вось некаторыя з рэсурсаў:
https://gavarun.by/ [6] (аўдыякнігі, мультфільмы, коміксы, анімаваныя ролікі, песні)
https://knihi.com/ [7] (Белалуская палічка)
https://audiobooks.by/ [8] (беларускія аўдыёкнігі)
 
Таксама ў сеціве існуюць групы
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры [9]
Дзіцячыя кнігі па-беларуску [10]
 
Прапануем народны спіс кніг параўнаць са спісам літаратуры, які рэкамендуе Мінстэрства адукацыі ў пастанове "Об утверждении учебной программы факультативных занятий «Азбука нравственности» для II–III классов учреждений образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования" [11].
 
 

 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18862

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/biellit
[2] https://nastaunik.eu/national-edu/traditions
[3] https://www.instagram.com/kniznyja_razmovy/
[4] https://www.instagram.com/p/C1UCYO3Ilaf/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=loading
[5] https://www.instagram.com/p/Cpt_AKWoyqU/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=loading
[6] https://gavarun.by/
[7] https://knihi.com/
[8] https://audiobooks.by/
[9] https://www.facebook.com/groups/869632287665966
[10] https://www.facebook.com/groups/954285316061943/members/things_in_common
[11] https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=W22441320p