Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > М. Булавацкі. ПЕДАГАГІЧНАЕ НАВАТАРСТВА Ў БЕЛАРУСІ 70-90-я гады ХХ ст.

М. Булавацкі. ПЕДАГАГІЧНАЕ НАВАТАРСТВА Ў БЕЛАРУСІ 70-90-я гады ХХ ст.

Выданні [1]
Бібліятэка [2]
Якасць адукацыі [3]
Беларускія адукацыйныя традыцыі [4]
Міхась Булавацкі - знакаміты настаўнік матэматыкі, літаратар і перакладчык - напісаў дакументальную кнігу, вызначыць жанр якой цяжка. Нешта паміж мемуарамі і даследаваннем. 
ПЕДАГАГІЧНАЕ НАВАТАРСТВА Ў БЕЛАРУСІ 70-90-я гады ХХ ст. [5] - кніга, якая знаёміць з настаўнікамі-наватарамі, апісвае іх метады і мадэлі, а таксама распавядае пра эпоху, калі адукацыя  сутыкалася з коснай савецкай сістэмай. 

 
    Сам аўтар у падсумаванні кнігі піша: "Аглядваючыся на напісанае, падумаў, што нехта мог бы мяне папракнуць: пішаш толькі пра сябе і пра тых, хто так ці інакш з табой звязаны. А былі ж і іншыя настаўнікі-наватары. Пагаджуся з папрокам, бо ведаю, што ў Беларусі была плеяда выдатных настаўнікаў фізікі, якія спаборнічалі з В.Барашкавым на вучнёўскіх алімпіядах і калі-нікалі яго перамагалі. Ведаю пра многіх настаўнікаў (дакладней, настаўніц) беларускай мовы і літаратуры, якія ў вельмі неспрыяльных для іх працы ўмовах дасягалі таго, што іх вучні любілі родную мову, ведалі яе, шмат хто з іх карысталіся ёю па жыцці, а лепшыя заканчвалі факультэты беларускай філалогіі і станавіліся такімі ж выдатнымі настаўнікамі.
Але я ведаю пра тое павярхоўна і таму не магу пісаць пра іх. Не магу сказаць, былі яны проста выдатнымі настаўнікамі ці сапраўды наватарамі.
    Тэрмін “настаўнік-наватар” з’явіўся недзе ў 70-х гадах адносна тых настаўнікаў, якія пачыналі скарыстоўваць элементы методыкі В. Шаталава. Пазней ужо ў часы перабудовы (другая палова 80-х ХХ ст.) так пачалі называць усіх настаўнікаў, якія карысталіся ў сваёй працы нечым новым, сваім ці запазычаным.
Мяркую, што наватараў у настаўніцкім асяродку Беларусі было значна больш, чым тых, каго я ведаю. Праўда, варта трапятліва-абачліва ставіцца да гэтага тэрміна, каб не расцярушыць яго на дробязнае. Напрыклад, аднойчы падгледзеў у аднаго магілёўскага настаўніка новы, раней мне невядомы варыянт складання звычайных дробаў, пра які шмат расказваў у сваіх лекцыях для настаўнікаў і апісаў у кнізе “Лікі ў нашым жыцці”. Але назваць гэтага разумнага настаўніка наватарам асцерагуся.
    Таму, калі нехта палічыць, што мая кніга не цалкам асвятляе пазначаную ў яе назве тэму, то няхай ён напіша пра іншых настаўнікаў-наватараў нашай краіны ці нават пра сябе, пра сваю настаўніцкую творчасць. Калі не кнігу, то хаця б артыкул для газеты ці часопіса. Або проста на мой электронны адрас: bulavacki@gmail.com [6]. Магчыма, у гэтай кнігі будзе працяг, чаго хацелася б.
На тым і пагодзімся."
 
    Спампаваць кнігу можна тут: ПЕДАГАГІЧНАЕ НАВАТАРСТВА Ў БЕЛАРУСІ 70-90-я гады ХХ ст. [5]
 
 
ЗМЕСТ
Пачатак “новай эры” ў адукацыі --1
Гістарычнае адступленне --  6
“Савецкая адукацыя па такім шляху не пойдзе” -- 11
Прафесар супраць настаўніка -- 17
Сутнасць новай сістэмы навучання -- 28
Асоба настаўніка Шаталава -- 53
Пачатак наватарскага руху ў Беларусі -- 63
“Зяблікі” --76
“Парушальнік спакою” -- 89
Магілёўскі семінар -- 97
Мінскі эксперымент -- 106
Творчая група “УМОМ” -- 140
Падручнік для гімназістаў -- 142
Аглядваючыся на напісанае -- 152
Літаратура -- 154
[7]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/19018

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/issues
[2] https://nastaunik.eu/razdely/bibliyateka
[3] https://nastaunik.eu/metoda/quality
[4] https://nastaunik.eu/national-edu/traditions
[5] https://drive.google.com/file/d/14bTR6z9MNacqo2Dj2oNm0fKzqyykrCRU/view?usp=drive_link
[6] mailto:bulavacki@gmail.com
[7] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/bulavacki_cover.jpg