Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Агменьчык» — сучасны, інтэрактыўны навучальны матэрыял, які дапаможа вывучаць беларускую мову

«Агменьчык» — сучасны, інтэрактыўны навучальны матэрыял, які дапаможа вывучаць беларускую мову

Беларуская мова [1]
Пачатковая школа [2]
Дашкольнаму педагогу [3]
Мультымедыйныя дапаможнікі [4]

У сеціве з'явўся падручнік і сшытак для вывучэння беларускай мовы на ўзроўні А1.1 і аўдыяматэрыялы да ўсяго курса і відэаўрок для 1 модуля

https://www.youtube.com/@Ahmie%C5%84 [5]

Стваральнікі падручніка пішуць: Сардэчна запрашаем у свет беларускай мовы з новым падручнікам для дзяцей 5–7 гадоў! «Агменьчык» — сучасны, інтэрактыўны навучальны матэрыял, які дапаможа весела і цікава вывучаць мову. Як маленькі агменьчык у сэрцы, ён запаліць любоў да роднага слова і культуры.

Што ўключае падручнік?

• Дзейсны падыход: гульні, заданні і практыкаванні, якія стымулююць актыўнасць і робяць дзяцей даследчыкамі ў свеце мовы.

• Інтэрактыўныя элементы: малюнкі, аўдыё і відэа дапамагаюць лепш запамінаць словы і развіваць зрокавыя і слыхавыя навыкі.

• Камунікатыўныя навыкі: дзеці вучацца чытаць, пісаць і размаўляць па-беларуску ў паўсядзённых сітуацыях. 

• Сучасны дызайн і яркія ілюстрацыі.

• Парады для настаўнікаў і бацькоў.

 Падыходзіць для класа, анлайн і хатняга навучання. 

 Падручнік і сшытак: https://drive.google.com/drive/folders/1aFxOUg1qNGywceq_LlqE6MRh_g9s9Gun... [6]

 

 

[7]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/19035

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/bielmova
[2] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[3] https://nastaunik.eu/workshop/sadok
[4] https://nastaunik.eu/metoda/media
[5] https://www.youtube.com/@Ahmie%C5%84
[6] https://drive.google.com/drive/folders/1aFxOUg1qNGywceq_LlqE6MRh_g9s9Gun?usp=drive_link
[7] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/ahmiencyk.jpeg