Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Практыкум па беларускай літаратуры для 7 класа Вольгі Праскаловіч

Практыкум па беларускай літаратуры для 7 класа Вольгі Праскаловіч

Беларуская літаратура [1]

Праскаловіч, В.У. Вопыты літаратурнай творчасці: (Практыкум): 7-ы кл.: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В. У. Праскаловіч. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010. – 96 с.: іл.

У дапаможніку ўпершыню даюцца творчыя заданні да кожнага з шасці блокаў-раздзелаў вучэбнага дапаможніка па беларускай літаратуры для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.

Прапануемыя заданні могуць быць выкарыстаны на факультатыўных занятках і для правядзення школьных алімпіяд па беларускай літаратуры.

Спосаб прэзентацыі матэрыялу дапамагае стварыць высокую матывацыю да пазнавальнай дзейнасці ў літаратуры, развівае камунікатыўныя і творчыя здольнасці вучняў і цалкам адпавядае асаблівасцям узроставай псіхалогіі.

Адрасуецца вучням, настаўнікам, студэнтам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі дзіцячай літаратурнай творчасці.

ISBN 978–985–6941–75–0 © Праскаловіч В.У., 2010
© БДУ, 2010

Спампаваць: тэкст (PDF 1,45 Mb [2]), выявы (PDF 3,16 Mb [3])

Паводле: Роднае слова [4] 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/workshop/biellit/9340

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/biellit
[2] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/p7vp.pdf
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/vltvp.pdf
[4] http://www.rs.unibel.by/be/main.aspx?guid=1271