Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Францыск Скарына – усходнеславянскі і беларускі гуманіст і асветнік»

«Францыск Скарына – усходнеславянскі і беларускі гуманіст і асветнік»

Гісторыя [1]
Актыўная ацэнка (Formative Assessment) [2]

Урок гісторыі Беларусі для вучняў 7 класаў

Распрацавала Аксана Колтан, гімназія-інтэрнат г. Мядзела. Сцэнар урока спалучае метады актыўнай ацэнкі, актыўныя і інтэрактыйныя прыёмы, самастойную, часткова-даследчую форму дзейнасці вучняў, працу з навучальнай і дадатковай літаратурай. Значная ўвага надаецца развіццю лагічнага мыслення вучняў.

Мэта ўрока: забяспечыць засваенне сістэмы ведаў пра погляды і дзейнасць Францыска Скарыны як першадрукара, гуманіста, асветніка.

Задачы:
- садзейнічаць развіццю ўменняў самастойнай працы з вучэбным матэрыялам і сістэматызацыі ведаў, развіццю аналітычных уменняў;
- ствараць умовы для выхавання патрыятычных пачуццяў вучняў і паважлівага стаўлення да гуманістычных каштоўнасцей.

Мэты на мове вучняў:
- у канцы урока мы адкажым на пытанне: «Ці можам мы назваць нашага суайчынніка Францыска Скарыну гуманістам?»;
- мы параўнаем погляды еўрапейскіх гуманістаў і погляды Скарыны;
- мы паспрабуем зразумець, чаму Францыска Скарыну называюць гуманістам і першадрукаром.

Тып урока: урок вывучэння новых ведаў.

Спампаваць распрацоўку: doc 99 Kb [3]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/workshop/history/9625

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/history
[2] https://nastaunik.eu/metoda/formative_assessment
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/koltan-aa-skaryna.doc