З досведу іншаземнага прачытання расійскай класікі
Пётра Садоўскі (Томпсан, Эва. Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм. Мінск: Медысонт, 2009)
Чытаць кнігу Эвы Томпсан беларускаму настаўніку літаратуры, выхаванаму на савецкіх ідэях дэмакратызму і гуманістычных ідэалах «русской литературы», цікава як для ўспрымання складанасцяў гістарычнага кантэксту творчасці таго ці іншага пісьменніка, так і для разумення чалавека як істоты, у якой побач могуць ужывацца веліч духу і маральнае падзенне, спакуса кар’еры, хваравітая амбіцыя таленавітага творцы, страх перад смерцю, імгненная слабасць славалюбцы…
[2]