Тэхнічныя парады
Тэхнічныя парады
Ніжэй вы знойдзеце некалькі тэхнічных парадаў, якія могуць вам спатрэбіцца падчас выканання заданняў дыстанцыйнага курсу.
Тут мы змясцілі найбольш распаўсюджаныя праблемы, з якімі звяртаюцца да нас удзельнікі курсаў. Калі вы хочаце, каб мы дадалі сюды яшчэ пэўную праблему, задайце пытанне на форуме ці напішыце на электронны адрас info.nastaunik@gmail.com.
- Архівацыя файлаў (напрыклад, ZIP, RAR)
- Фатаграфаванне экрана (т. зв. «screen-shot» або «printscreen»)
- Памяншэнне памеру фотаздымкаў і файлаў doc і ppt
- Размяшчэнне вялікіх файлаў на знешніх серверах і доступ да іх іншых карыстальнікаў
- Размяшчэнне відэафайлаў
- Ачышчэнне памяці падручнага пашуковіка
1. Стварэнне сціснутых файлаў – т. зв. «архівацыя» (напрыклад, ZIP, RAR)
Платформа moodle прымае ў якасці справаздачы па адным модулі толькі адзін файл. Аднак, бывае, што настаўнік хоча дадаць прэзентацыю ці фота. Тады гэтыя файлы трэба аб’яднаць у архіў. Архіў файлаў – гэта адзін файл, які можа ўключаць некалькі файлаў. Гэта як «пакунак» розных файлаў – адсюль іншая назва для архіваў «спакаваныя файлы» і сама назва працэсу «сцісканне файлаў».
Найбольш распаўсюджаныя фарматы архівацыі файлаў – ZIP і RAR.
Стварэнне архіваў асабліва карысна, калі мы хочам адправіць па электроннай пошце або прымацаваць на любую форму на старонцы некалькі файлаў адначасова. У гэтай сітуацыі лепшым рашэннем з'яўляецца стварэнне «сціснутага» файла.
Архівацыю файлаў робяць з дапамогай асобных праграм (іх трэба ўсталяваць на вашым камп’ютары) альбо непасрэдна праз адпаведны механізм у аперацыйнай сістэме камп’ютара – у апошніх версіях Windows ёсць бясплатная магчымасць пакаваць і распакоўваць файлы:
Распакаванне – пасля перамяшчэння мышы на файл архіва і націскання правай кнопкі з'явіцца спіс меню. У гэтым меню ёсць пазіцыя «Распакуй» або «Распакуй усё». Пасля яе выбару архіў будзе распакаваны.
Пакаванне – пры выбары аднаго або некалькіх (націскаючы клавішу Ctrl) файлаў, націсніце на адзін з іх правай кнопкай мышы. Калі вы ўбачыце меню ў спісе, абярыце пункт «Дадаць у архіў> Спакаваная тэчка Zip». Архіў у фармаце ZIP створыцца аўтаматычна.
2. Фатаграфаванне экрана (т.зв. «скрыншот» ці «PrintScreen»)
Фатаграфаванне экрана (так званы «скрыншот») – гэта захаванне вонкавага выгляду манітора ў дадзены момант як графічнага файла/фота. Скрыншот найчасцей выкарыстоўваюць замест таго, каб апісаць тое, што бачна на экране.
Самы просты спосаб стварыць скрыншот – гэта націснуць на клавіятуры кнопку PRINT SCREEN (або PrntSc). Гэтая клавіша знаходзіцца, як правіла, у правым верхнім куце клавіятуры.
Націсканне гэтай клавішы прыводзіць да «фатаграфавання» экрана ў дадзены момант. Гэты малюнак аўтаматычна запісваецца ў так званы «Буфер абмену» – аператыўную памяць камп’ютара. Далей дастаткова проста адкрыць любую графічную праграму (напрыклад, Pаint, усталяваную на любым камп'ютары з сістэмай Windows). У рамках гэтай праграмы абярыце ў верхнім меню кнопку «Праўка>Уставіць» ці націсніце камбінацыю клавіш «Ctrl+V», каб уставіць здымак экрана ў графічны рэдактар. Пры ўстаўцы трэба захаваць файл у любым фармаце (напрыклад, JPG, BMP, PNG) на сваім камп’ютары. Тады такі файл можна адправіць або паказаць.
Для выканання здымкаў экрана служаць таксама папулярныя пашырэнні для браўзэраў, напрыклад, https://gyazo.com/captures
Для Mozilla Firefox гэта пашырэнні Screengrab, FireShot, Pixlr Grabber. Яны могуць быць загружаны з https://addons.mozilla.org/pl/firefox/
Стварэнне скрыншотаў з дапамогай гэтых пашырэнняў хутчэйшае і прадугледжвае мноства дадатковых опцый.
3. Памяншэнне памеру фотаздымкаў і файлаў ppt (PowerPoint прэзентацыі) і doc (Word)
Фотаздымкі, якія вы хочаце размясціць у справаздачы, часам аказваюцца занадта вялікімі (памер фота) або занадта цяжкімі (памер файла). Фотаздымкі з лічбавых камер, як правіла, маюць памер файла ў некалькі мегабайт і памер фотаздымка з даўжэйшага боку каля 3–4 тысяч пікселяў. Такі памер фотаздымкаў неабходны для яго друку, але ў выкарыстанні гэтага фота ў Інтэрнэце ён не рэкамендуецца. Таму часта, перш чым адправіць фотаздымкі па электроннай пошце ці перад размяшчэннем іх на сайце, неабходна паменшыць іх памер.
Памер малюнка памяншаецца і павялічваецца з дапамогай графічных праграм. Некаторыя могуць быць на вашым камп’ютары: ACDSee, Adobe PhotoShop. Большасць праграм платныя, але ёсць некалькі добрых бясплатных праграм, напрыклад:
IrfanView – бясплатны хуткі прагляднік малюнкаў і графічных файлаў малюнкаў з асноўнамі функцыямі іх апрацоўкі. Праграму можна загрузіць з irfanview.com
Gimp – бясплатная і даволі новая графічная праграма. Яе можна загрузіць з сайта gimp.org.
Пасля адкрыцця фота ў адной з дадзеных праграм абярыце ў верхнім меню «Image> Resize/Resample» (IrfanView) або «Image>Scale image» (Gimp). Пасля выбару опцыі можна паменшыць фота, выкарыстоўваючы абсалютныя значэнні – па змоўчанні выражаныя ў пікселях, або адносныя – выражаныя ў працэнтах. Памяншаючы/павялічваючы фота, заўсёды трэба памятаць аб захаванні прапорцый (англ. «aspect ratio»)
Праграмы PowerPoint і Microsoft Word вельмі папулярныя сярод настаўнікаў. Памеры файлаў з пашырэннямі doc (docx), rtf, ppt(pptx) звычайна маюць невялікі памер і зручныя для дасылкі праз электронную пошту і размяшчэння ў інтэрнэце. Аднак за кошт памеру малюнкаў такія файлы могуць атрымацца занадта вялікімі. Калі вы хочаце, напрыклад, дадаць фота работы свайго вучня да справаздачы, зменшыць іх вельмі проста. Трэба вылучыць (шчоўкнуць курсорам) адзін з малюнкаў дакумента, потым у меню знайсці кнопку «сціснуць (сжать)», выбраць опцыю «для інтэрнэта і экрана» і паставіць «галачку» ў вакенцы «прымяніць да ўсіх малюнкаў дакумента». Пасля гэтага трэба захаваць файл пад новым імем, каб не згубіць папярэдні.
Можна таксама паменшыць фота перад устаўкай у дакумент, як сказана ў п.3.
4. Размяшчэнне вялікіх файлаў на знешніх серверах і доступ да іх іншых карыстальнікаў.
Размяшчэнне файлаў на платформе інтэрнэт-курсаў абмяжоўваецца максімальным памерам файла (да 15 МБ). Таму, калі неабходна ўключыць, напрыклад, у справаздачу файл, які перавышае гэты памер, карыснай опцыяй будзе размяшчэнне файла на сваім гугл-дыску і дасыланне спасылкі, або «бясплатны хостынг файлаў», што прапануюць многія сайты.
Пасля ўводу ў пашуковік Google фразы «бясплатны хостынг файлаў» з’явіцца спіс найбольш папулярных сайтаў неабходнага тыпу. Некаторыя з іх патрабуюць стварэння ўліковага запісу і рэгістрацыі, некаторыя з іх маюць абмежаванне па памеры файла ці абмяжоўваюць колькасць загрузак файлаў – таму вельмі ўважліва азнаёмцеся з інфармацыяй аб магчымасцях падобных сайтаў.
Калі вы хочаце змясціць больш за адзін файл, неабходна архівацыя ўсіх файлаў у адзін (гл. пункт. 1 гэтай інструкцыі). Такі «спакаваны» файл затым змяшчайце на абраным серверы бясплатнага хостынгу.
Пасля загрузкі файла на сервер бясплатнага хостынгу мы атрымліваем зваротную спасылку, якая дазваляе загрузіць гэты файл. Гэтую спасылку размяшчаем у файл са справаздачай або выкарыстоўваем у любой іншай форме.
ВЕЛЬМІ ВАЖНАЯ ЗАЎВАГА: Большасць сервераў бясплатнага хостынгу прапаноўваюць захаванне файлаў толькі на працягу абмежаванага часу (напрыклад, 30 або 90 дзён). А таму найлепшым варыянтам будзе размяшчэнне гэтых файлаў на серверах, дзе такі тэрмін не абмежаваны. Найлепшым рашэннем з'яўляецца размяшчэнне файлаў на гугл-дыску свайго акаунта
ці на серверы школы (у супрацоўніцтве з адміністратарам сайта школы).
5. Загрузка відэафайлаў
Замест таго, каб загружаць фільмы да спампоўвання ў выглядзе файла (гл. пункт 4), можна публікаваць іх на сайтах, якія прапануюць паслугі для прагляду відэа – напрыклад, YouTube. Такім чынам фільм адразу становіцца даступным для прагляду, няма неабходнасці загружаць і захоўваць яго на сваім камп’ютары.
Для размяшчэння файлаў на YouTube трэба стварыць ці мець электронную пошту на gmail.com. Пры наяўнасці пошты gmail.com вы адразу маеце ўласны канал на YouTube і можаце загрузіць відэафайлы з уласнага камп’ютара на яго.
6. Ачышчэнне памяці браўзера
Браўзеры – гэта праграмы для прагляду вэб-старонак. Чытаючы гэты тэкст, вы карыстаецеся адной з мноства падобных праграм. Самыя папулярныя з іх – Mozilla Firefox і Google Chrome.
Заходзячы на пэўны сайт, ваш браўзер захоўвае ў сваёй аператыўнай памяці ключавыя элементы старонкі: размяшчэнне кампанентаў, фотаздымкі, малюнкі і г.д. Дзякуючы гэтаму чарговы ваш уваход на гэтую старонку будзе хутчэйшым, таму што захаваныя дадзеныя ўжо не будуць больш загружацца з інтэрнэту, а будуць у аператыўнай памяці вашага браўзера.
Калі ж нешта на сайце змянілася, а мы гэтага не бачым, то, хутчэй за ўсё, гэта выклікана «запамінаннем» папярэдняга знешняга выгляду сайта браўзерам. Менавіта ў гэтай сітуацыі трэба ачысціць аператыўную памяць браўзэра. Як гэта зрабіць?
Гэта залежыць ад тыпу браўзера:
- Mozilla Firefox – павінна дапамагчы неаднаразовае націсканне камбінацыі клавіш Ctrl-Shift-R, а потым абнаўленне старонкі націсканнем клавішы.
Калі ж гэта не дапаможа, выберыце Сэрвіс>Ачысціць гісторыю браўзера, каб пераканацца, што ў спісе пазначана «Аперытыўная памяць», а ў верхняй частцы спісу «Ачысціць» напісана «усё», і націснуць «Ачысціць зараз». Пасля гэтага націсканнем F5 трэба абнавіць старонку.
- Google Chrome – націсніце на тры кропкі ў правым верхнім куце, затым абярыце Дадаткова>Канфідэнцыяльнасць>Ачысціць дадзеныя прагляду>за перыяд з самага пачатку і ў спісе абярыце «Ачысціць аператыўную памяць». Пасля гэтага націсканнем F5 трэба абнавіць старонку.