Хто ёсць хто ў інтэрнэт-курсе

Хто ёсць хто ў інтэрнэт-курсе

 

Інтэрнэт-курсы  праводзяцца выключна па ініцыятыве саміх настаўнікаў, якія хочуць падзяліцца або пераняць педагагічны досвед адзін у аднаго. 

 

Студэнт: Кожны ўдзельнік курса (студэнт) будзе пад апекай ментара.

 

Ментар (настаўнік): У курсе ёсць некалькі ментараў. Кожны з іх бярэ пад апеку адну з груп.

У раздзеле «Удзельнікі»

(Шлях  Дадому ► Даступныякурсы► Miscellaneous ► Назва курса ► Удзельнікі )

вы знойдзеце інфармацыю аб асобе, якая з’яўляецца вашым ментарам.

Ментар – гэта чалавек, з якім вы будзеце мець самыя шчыльныя і частыя кантакты. Мэта ментара – дапамагчы вам у выкананні заданняў курса і ў рэалізацыі праектаў са сваімі вучнямі. Ментар будзе пісаць каментары да кожнай вашай справаздачы. Калі ласка, адразу інфармуйце вашага ментара пра магчымыя спазненні або адсутнасць на курсе. З ментарам вы можаце мець зносіны праз электронную пошту, у прыватнай размове з ментарам праз паведамленні (Удзельнікі -> Імя вашага ментара ->  Адаслаць паведамленне), а таксама на форуме, альбо пры двухбаковай дамоўленасці праз любы зручны месенджар.

Калі ў вас узнікнуць тэхнічныя пытанні, вы іх можаце задаць web-адміністратару сайта  праз спасылку  «Задаць тэхнічнае пытанне» на галоўнай старонцы (у блоку «Навігацыя»), абмеркаваць праблему на Агульным Форуме або праз электронную пошту: info.nastaunik@gmail.com.

Апошняе змяненне: Tuesday 26 September 2023 4:16 PM