Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Медыйная і інфармацыйная пісьменнасць: праграма навучання педагогаў

Медыйная і інфармацыйная пісьменнасць: праграма навучання педагогаў

Медыяадукацыя [1]
Развіццё крытычнага мыслення [2]
Грамадзянскія кампетэнцыі [3]

Мы жывем у свеце, у якім якасць атрыманай намі інфармацыі ў значнай ступені вызначае наш выбар і наступныя дзеянні, уключана са здольнасцю карыстацца фундаментальнымі свабодамі і правам на самавызначэнне і развіццё. Тэхналагічныя ўдасканаленні ў галіне тэлекамунікацый пацягнулі за сабой шырокі распаўсюд сродкаў масавай інфармацыі і іншых пастаўнікоў інфармацыі (бібліятэк, архіваў, Інтэрнэту і г.д.), якія адкрылі грамадзянам доступ да і магчымасць абмену каласальнымі аб'ёмамі інфармацыі. Следствам і дадаткам гэтага феномену стала імкненне грамадзян бесперашкодна ацэньваць рэлевантнасць і надзейнасць гэтай інфармацыі, цалкам здзяйсняючы пры гэтым сваё права на свабоду самавыяўлення і права на атрыманне інфармацыі. Менавіта ў такім кантэксце варта разглядаць патрэбу ў медыйнай і інфармацыйнай пісьменнасці (МІП), якая пашырае маштабы руху за грамадзянскую адукацыю, уключаючы ў яго педагогаў як галоўных суб'ектаў пераўтварэнняў.

Дадзенае выданне складаецца з дзвюх частак. Частка 1 змяшчае апісанне праграмы навучання і сістэмы кампетэнцый МІП. У ёй апісваюцца логіка, структура і асноўныя тэмы праграмы. Яна дапаўняе «Структуру ІКТ-кампетэнтнасці настаўнікаў» (ICTs Competency Framework for Teachers), падрыхтаваную ЮНЕСКА ў 2008 г. Частка 2 змяшчае падрабязнае апісанне базавых і дадатковых модуляў навучальнай праграмы.

© UNESCO 2012

На англійскай мове [4] (pdf 1,67 Mb)

На рускай мове  [5](pdf 1,87 Mb)

 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/13501

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu/metoda/critical
[3] https://nastaunik.eu/civil/competence
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/unescocurr_mil_english.pdf
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/unescocurr_mil_russian.pdf