Медыяадукацыйныя складнікі школьнай гісторыка-грамадазнаўчай адукацыі ў Чэхіі
Матэрыялы выступлення Паўла Мартыноўскага на міжнародным навукова-практычным семінары «Методыкі фарміравання медыйнай і інфармацыйнай граматнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі» (Нацыянальны інстытут адукацыі 27.09.2016). Апрацавала і размясціла на сайце «Інтэрактыўная гісторыя [5]» Алена Палейка.
1. Кніжныя гравюры як медыятэксты. Якія мэсыджы (паведамленні) яны ўтрымліваюць? (прасачыце па ім змены ў грамадстве напярэдадні Рэфармацыі).
![]() Тры саслоўі. Надпісы азначаюць: «Ты маліся!», «Ты абараняй!». «Ты працуй!». Гравюра XV ст. |
![]() Пропаведзь Яна Гуса ў Віфлеемскай капліцы: з гравюры Ульрыха Гутэна. Джо Хас, 1525 |
![]() Ксілаграфія ("Sauritt дэ Pasts") Лукас Кранах Старэйшы |
2. Параўноўваем розныя медыятэксты. Чаму карыкатура можа сказаць больш, чым фота? Мюнхенскае пагадненне ці змова?
- Прапануйце словы для новай персоны на карыкатуры, якой няма на фота (ці подпіс да карыкатуры).
- Параўнайце з арыгіналам карыкатуры.
Крыніца фота: | Карыкатура арыгінал: http://mariendael-tl3.weebly.com/hoofdstuk-4-tweede-wereldoorlog.html [8] |
3. Работаем з карыкатурай як праблемным пытаннем па тэматыцы дэкаланізацыі.

- Сфармулюйце пытанне да карыкатуры.
- Знайдзіце адрозненні ў каланіяльным і посткаланіяльным становішчы, занатуйце свае меркаванні.
- Параўнайце свае меркаванні з інфармацыяй з інтэрнэт-крыніц па адной з краін Азіі, Афрыкі ці Лацінскай Амерыкі (па выбару ці размеркаванню настаўнікам)
- Каго мы бачым на гэтай карыкатуры? Чаму вы так лічыце?
- Якой падзеі яна прысвечана?
- Дзе была ўпершыню апублікавана гэта карыкатура? Хто яе аўтар?
