Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Рэкамендацыйны спіс медыя-інфармацыйных кампетэнцый беларускага вучня

Рэкамендацыйны спіс медыя-інфармацыйных кампетэнцый беларускага вучня

Класнаму кіраўніку [1]
Медыяадукацыя [2]

Пры заканчэнні сярэдняй школы медыяграматны вучань павінен мець:

Веды
Разуменне ролі сродкаў масавай камунікацыі, іх уплыву на асобу і грамадства; базавыя веды пра тэхналогіі інфармацыйнага грамадства, якія забяспечваюць доступ і інтэрактыўныя зносіны ў інфармацыйнай прасторы, магчымасці адбору, метады праверкі надзейнасці крыніц; веды пра бяспеку, магчымасці і патэнцыйныя рызыкі інтэрнэту для асабістага жыцця, камунікацыі, навучання, даследаванняў, працы і грамадскіх зносін. Веданне прававых і этычных нормаў інтэрактыўнага карыстання інфармацыйнымі тэхналогіямі.

Навыкі
Неабходныя навыкі ўключаюць здольнасць пошуку, праверкі надзейнасці, адбору і апрацоўкі інфармацыі, а таксама інтэрактыўнага ўзаемадзеяння з медыя; уменні дэкадавання медыяпаведамленняў, іх крытычнай ацэнкі, распазнавання няпраўды і маніпуляцыйных прыёмаў. Вучні мусяць мець навыкі карыстання паслугамі інтэрнэту, інструментамі для вытворчасці ўласных медыяпрадуктаў і іх прэзентацыі.

Каштоўнасную ўстаноўку (пазіцыю)
Крытычнае і рэфлексіўнае стаўленне да даступнай інфармацыі, адказнае і этычнае карыстанне інтэрактыўнымі сродкамі і інфармацыйнымі тэхналогіямі; павага да аўтарскіх правоў; трыманне трывалай каштоўнаснай пазіцыі, якая ўключае ў сябе асноўныя правы і свабоды, беларускую нацыянальна-моўную і еўраатлантычную цывілізацыйную ідэнтычнасць — як эфектыўны фільтр для нейтралізацыі шкодных і маніпуляцыйных уздзеянняў медыя. Імкненне актыўна карыстацца і ствараць інфармацыйную прастору для культурных, сацыяльных, навучальных і / ці прафесійных мэт.

Такім чынам, медыяграматнасць не адмаўляе традыцыйнай граматнасці, якуюдае школа, яна пашырае гэтае паняцце за кошт кампетэнцый, абумоўленых прыходам новых высокатэхных інавацый.

Крыніца: дапаможнік-навігатар для настаўніка "Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў" [3]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15219

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/class-teacher
[2] https://nastaunik.eu/media/edu
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/mediaeducation-by_0.pdf