Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Гісторыя ХХ стагоддзя. Урок для дарослых.

Гісторыя ХХ стагоддзя. Урок для дарослых.

Медыяадукацыя [1]
Гісторыя [2]
Чэхія [3]

Аўтар Эва Зайцова, настаўніца гісторыі і замежных моваў, Чэхія.
(майстар-клас быў праведзены 15 лютага 2017 г.
падчас семінара ў НІА)

Мэта: Удзельнікі суаднясуць падзеі сусветнай  і сямейнай гісторыі, атымаюць навыкі аналізу медыятэкстаў.

1) Папрасіце ўдзельнікаў запісаць 10 гістарычных падзеяў 20 стагоддзя, якія яны лічаць важнымі (праца ў парах).
2) Прапануйце падкрэсліць тыя падзеі, якія яны лічыць пазітыўнымі і агучыць іх. Запытайцеся, якіх падзей атрымалася больш? Ці ёсць такія падзеі, якія хтосьці расцэньвае неадназначна?
3) Папрасіце прыдумаць назвы гэтым падзеям у форме загалоўкаў, якія б мы маглі ўбачыць у газетах (праца ў парах).
4) Прапануйце ўзгадаць, што адбывалася ў сям’і кожнага з удзельнікаў у час тых падзеяў, якія яны запісалі. Прасачыць сувязь сусветнай гісторыі з сямейнай (праца ў парах ці групах).
5) Паглядзіце газету і прааналізуйце загалоўкі сённяшніх падзей. Якія з іх можна назваць пазітыўнымі, якія негатыўнымі. Чаго больш?
6) Праглядзіце ролік The 20th Centuary 5 funny minutes.
 

  1. Прааналізуйце яго: Ці сапраўды гэта 5 вясёлых хвілін? Якія падзеі  ў роліку можна назваць пазітыўнымі?
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15443

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu/workshop/history
[3] https://nastaunik.eu/metoda/experience/czech