Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Як выглядаюць сучасныя падручнікі?

Як выглядаюць сучасныя падручнікі?

Падручнікі [1]
Актыўная ацэнка (Formative Assessment) [2]
ЗША [3]
Медыякомпас [4]
Юра Паўлаў, http://fortee.ru [5]
Амерыканскія школьныя падручнікі яркія і запамінальныя. Акрамя ўласна тэксту ў іх ёсць дапаможныя элементы (scaffolding), якія дапамагаюць вучням працаваць з тэкстам рознымі спосабамі. Гэта стрэлачкі; схемы; выразна выдзеленыя галоўныя ідэі; стужкі часу з інструкцыямі, як іх правільна чытаць; каляровае кадаванне; спісы ключавых слоў; падрабязныя геаграфічныя карты; дадатковыя матэрыялы для дапытлівых; пытанні па ходзе тэксту для развіцця мыслення; тлумачэнне сувязі мінулых падзей з сучаснасцю (пераемнасць); ўстаўкі з біяграфіямі важных гістарычных асоб; выніковыя пытанні для самакантролю; прыклады стандартызаваных тэстаў пасля кожнай тэмы. Нярэдка раздзелы сканчаюцца індывідуальнымі пісьмовымі праектамі з пакрокавымі тлумачэннямі, як іх трэба рабіць, а менавіта: як карыстацца крыніцамі, структураваць працу, ставіць пытанні, працаваць у групе і інш.
 
803a63d5a28492ef832893a58adf1aaa.png (561×734)
 
70a9c950b0e1c087b3fa3c3a915603d2.png (530×724)
 
Мал. 1. Старонкі сучасных падручнікаў па дызайне нагадваюць старонкі вэб-сайтаў.
 
 
d906162ddc35af73204d28acca0e092b.png (739×667)
Мал. 2. Кожны параграф гэтага падручніка мае своеасаблівае наштобузу: патрабаванне адукацыйнага стандарту і тлумачэнне гэтага патрабавання мовай, зразумелай вучню. Паміж імі- слоўнік тэрмінаў.  Прераклад першага радка гэтай таблічкі: Стандарт: Вучань ведае ролю гравітацыі ў фармаванні і захаванні формы планет, зорак і Сонечнай сістэмы. Тлумачэнне для вучня: Ты павінен ведаць, як сілы прыцягнення паміж аб'ектамі, якія ўзнікаюць з за таго, што гэтыя аб'екты маюць масу, уплываюць на форму планет, зорак і Сонечнай сістэмы. Пасярэдзіне тлумачыцца значэнне двух тэрмінаў: "роля"" і "захаванне формы".
 
Цікавы ўласна дызайн і колеравая палітра: па-першае, колер стварае кантраст (падтрымлівае ўвагу), па-другое, колер уплывае на эмоцыі вучня (падвышае матывацыю). Амерыканскія падручнікі дарагія: ад $ 60 да $ 200. Зразумела, школьнікі іх не купляюць - купляе школа. Да падручнікаў прыкладаецца мільён дапаможных онлайн - рэсурсаў. Але самае галоўнае, на мой погляд, аўтары. Іх як мінімум тры. Але часцей за ўсё ў калектыў уваходзяць 10 і больш аўтараў, удвая больш рэцэнзентаў, шмат педдызайнераў і проста дызайнераў. Добры падручнік - гэта дарагое задавальненне.
 
3ae04fd9bbac00f0b9ab64a0c04d07b5.png (567×724)
Мал. 3. Гэты падручнік гісторыі мае ў канцы параграфа табліцу "Ацэнка" з заданнямі розных узроўняў, якія не хаваюцца ад вучня, а напісаны чырвоным колерам: "Праверка разумення", "Агляд тэмы", "Крытычнае мысленне", "Візуальны аналіз". У якасці візуальнага аналізу, напрыклад, вучням прапануюць разглядзець гістарычныя фота з двух дэманстрацый на стар. 701 і 702 і адказаць на пытанні: якія мэты з гэтых дэманстрацый, якія шляхі дасягнення? Што агульнае і ў чым розніца?
 
d48d4afcd7027e3dfa13c9f92c3aaf87.png (666×590)
Мал. 4. Падручнік падае прыклад, як графічна занатаваць кароткі змест параграфа "Структура Сусвету". Піраміда мае ўзроўні з азначэннямі паняццяў "зоркі", "галактыкі", "галактычныя кластэры", " Сусвет".
 
Прапаную паглядзець на выбарачныя падручнікі або іх раздзелы (25 «узораў») розных дысцыплін і паралельна парэфлексаваць над тым, ці можна на сваіх уроках выкарыстоўваць нейкія ідэі пры распрацоўцы ўласных навучальных матэрыялаў. Калі вам цікава даведацца, якія прадметы наогул выкладаюцца ў Злучаных Штатах, чытайце нататку аб агульнаадукацыйных стандартах у амерыканскай сярэдняй школе.
 
(Спасылкі актуальныя на 14 чэрвеня 2017 г.)
ГІСТОРЫЯ

(1) 8 клас: Усясветная гісторыя Старажытнага часу [6]

(2) 9 клас: Гісторыя ад Рэнесансу да сучаснага часу [7]

(3) 7-8 класы: Гісторыя ЗША (падручнік, працоўны сшытак, гласарый) [8]

ЛІТАРАТУРА И ЧЫТАННЕ

(0) Розныя падручнікі [9]

(1) 4 клас: Чытанне і грамата [10]

(2) 5 клас: Чытанне і грамата [11]

(3) 6 клас: Літаратура [12]

(4) 7 клас: Кніга для настаўніка па літаратуры [13]

(5) 11 клас: раздзел 1 «Пчатак амерыканскай літаратуры» [14]

(6) 11 клас: раздзел1 «Амерыканскае ХІХ стагоддзе» [15]

(7) 12 клас: раздзел 1 «Беавульф» [16]

(8) 12 клас: літаратура [17] (1551 старонак)

(9) 12 клас: раздзел « Джеэфры Чосер» [18]

(10) 12 клас: раздзел «Адысей» [19]

(11) прыклады тэкстаў з глосамі і заданнямі па літаратуры
(а) прыклад 1 [20]
(б) прыклад 2 [21]

ПРЫРОДАЗНАЎЧЫЯ НАВУКІ

(1) 8 клас: Біялогія [22]

(2) 8 клас: Фізіка [23]

(3) старэйшыя класы: Earth Science (геалогія (напр., мінералогія) + метэаралогія + акіянаграфія+ астраномія)
Некалькі раздзелаў [24]
Працоўны сшытак да кнігі [25]

(4) 8 клас: Прыродазнаўства/Сусвет [26] (штат Тэнсі, 752 старонкі)
Працоўны сшытак [25]
Тэсты да гэтай кнігі [27]

(5) 8 клас: Навука і тэхналогіі [28] (786 старонак, штат паўночная Караліна)

(6) ВНУ: Уводзіны ў хімію [29]

(7) ВНУ: Анатомія [30]

МАТЭМАТЫКА

(1) 8-9 класы: Алгебра [31]  (456 старонак)

(2)  Агульны курс геаметрыі [32] (2005)
Новае выданне гэтай кнігі [33]

(3) 11-12 класы: Пачатак матэматычнага аналізу [34]

(4) Сайт з некаторымі падручнікамі па матэматыцы [35]

 
Пра аўтара:
Юрый Паўлаў (нар ў 1989 у Стоўбцах) - выпускнік факультэта міжнародных адносін БДУ 2012 года па спецыяльнасці "Сучасныя замежныя мовы (пераклад)»,  У 2016 годзе - скончыў магістратуру Сіракузскага ўніверсітэта (ЗША) па спецыяльнасці «Педагагічны дызайн, распрацоўка і ацэнка эфектыўнасці». З 2017 года вучыцца ў дактарантуры Сіракузскага ўніверсітэта і спецыялізуецца ў педагагічным дызайне. Сфера інтарэсаў: педагагічны дызайн, лінгвістыка, перакладазнаўства, старажытнагрэцкая культура, замежная літаратура. На ForteE - аўтар рубрыкі Аналітыка і тактыка. Працуе педагагічным дызайнерам у аддзеле прарэктара па вучэбнай рабоце ў Сіракузскім унверсітэце ў ЗША.
 
Ад Nastaunik.info. Не ўсе спасылкі адкрываюцца  ў нашым рэгіёне. Калі вы пільна б хацелі пабачыць які падручнік - пішыце ў каментары. Мы пастараемся звязацца з аўтарам. 
 
[36]
[37]
[38]
[39]
[40]
[41]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15659

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/manuals
[2] https://nastaunik.eu/metoda/formative_assessment
[3] https://nastaunik.eu/metoda/experience/usa
[4] https://nastaunik.eu/media
[5] http://fortee.ru/2017/06/14/iz-amerikanskix-uchebnikov-po-raznym-predmetam/#comment-27527
[6] http://www.ecboe.org/cms/One.aspx?portalId=24030&pageId=2473886
[7] http://www.ecboe.org/cms/One.aspx?portalId=24030&pageId=2473151
[8] http://www.yourhistorysite.com/The%20American%20Journey/American%20Journey.html
[9] http://nis-egypt.com/asbooks/english/
[10] https://mhschool.com/lead_21/grade4/ccslh_g4_toc.html
[11] https://mhschool.com/lead_21/grade5/ccslh_g5_toc.html
[12] http://nis-egypt.com/asbooks/english/ml_g6.pdf
[13] http://www.iss.k12.nc.us/cms/lib4/NC01000579/Centricity/Domain/830/00i-234_Gr7_ELL.pdf
[14] http://www.emcp.com/previews/Common%20Files/grade11/ATE_G11_FM%20and%20Unit%201.pdf
[15] http://s1078110.instanturl.net/Textbooks/English%20Lit%2011/literature11_intro_unit1.pdf
[16] http://www.emcp.com/previews/Common%20Files/grade12/ATE_G12_FM%20and%20Unit%201.pdf
[17] http://nis-egypt.com/asbooks/english/ml_g12.pdf
[18] http://www.dvusd.org/cms/lib011/AZ01901092/Centricity/Domain/2891/Canterbury%20Tales%20prologue.pdf
[19] http://www.longbranch.k12.nj.us/cms/lib3/NJ01001766/Centricity/Domain/655/Holt%20Literature%20Textbook%20-%209th%20grade%20-%20Unit%2011%20-%20The%20Odyssey.pdf
[20] http://www.xenia.k12.oh.us/userfiles/251/The%20Noble%20Experiment%20(eBook).pdf
[21] http://www.crestridge.org/vimages/shared/vnews/stories/53f91df63f166/eleanor%20roosevelt%20biography.pdf
[22] https://sites.google.com/site/edisongiftedmrvernola/8th-grade-science/8th-grade-biology-textbook-digital
[23] http://www.cajonvalley.net/Page/11199
[24] http://www.smsd.us/webpages/slockhart/earth.cfm?subpage=1183036
[25] http://www.ncps-k12.org/cms/lib8/CT01903077/Centricity/Domain/338/HOLT%20Interactive%20Earth%20Science%20Textbook.pdf
[26] http://webmail.hcboe.net/~jking/00d092cb-00757f05.1/start_here.pdf
[27] http://images.pcmac.org/SiSFiles/Schools/CA/SMJUHSD/PioneerValleyHigh/Uploads/DocumentsCategories/Documents/DirectedReading_HoltCA_EarthScience_complete.pdf
[28] http://www.cabarrus.k12.nc.us/cms/lib09/NC01910456/Centricity/Domain/9177/8th%20Science%20Textbook.pdf
[29] http://preparatorychemistry.com/Bishop_Atoms_First.htm
[30] https://elmoresagala.files.wordpress.com/2013/12/human-anatomy-kenneth-s-saladin-2008.pdf
[31] https://hillcrestmath.files.wordpress.com/2010/08/8th-grade-algebra-i-textbook.pdf
[32] http://www.oldbridgeadmin.org/webpages/rmauro/index.cfm?subpage=1095754
[33] http://www.oldbridgeadmin.org/webpages/rmauro/index.cfm?subpage=1489770
[34] http://lordbyng.net/math/?page_id=14
[35] http://nis-egypt.com/asbooks/math/
[36] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/803a63d5a28492ef832893a58adf1aaa.png
[37] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/d906162ddc35af73204d28acca0e092b.png
[38] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/d48d4afcd7027e3dfa13c9f92c3aaf87.png
[39] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/3ae04fd9bbac00f0b9ab64a0c04d07b5.png
[40] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/70a9c950b0e1c087b3fa3c3a915603d2.png
[41] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/ed0ced12825c1732b0db536d356ad151.png