Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Працуем з медыятэкстамі: рэклама. Распрацоўкі для класных кіраўнікоў і настаўнікаў англійскай мовы

Працуем з медыятэкстамі: рэклама. Распрацоўкі для класных кіраўнікоў і настаўнікаў англійскай мовы

Замежная мова [1]
Класнаму кіраўніку [2]
Медыяадукацыя [3]
Таццяна Фадзіна, настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 26 горада Гродна, дзеліцца сваімі напрацоўкамі па выкарыстанні рэкламы ў навучанні і выхаванні. Прыклады працы з рэкламай будуць карысныя для іншых настаўнікаў-прадметнікаў і для класных кіраўнікоў як патэнцыйныя ідэі для распрацоўкі і правядзення пазакласных мерапрыемстваў.
 
Тэма класнай гадзіны: "Сакрэт супергероя". Спампаваць план уроку можна ўнізе гэтага артыкулу. Медыятэкст: рэклама Philips «Everyday hero» [4]. 
Мэта: навучэнцы змогуць даць азначэнне паняццю «герой», вылучыць маральны бок жыццёвых з'яў і ўчынкаў, прааналізаваць медыятэксты (фатаграфію і відэаролік).
 
Задачы:
  • выхоўваць маральныя пачуцці, сацыяльна-актыўную асобу;
  • фармаваць вопыт свядомага маральнага выбару;
  • матываваць да ўдзелу ў валантэрскай і дабрачыннай дзейнасці;
  • развіваць уменне аргументаваць сваю пазіцыю, даваць ацэнку сітуацыі, аналізаваць, рабіць высновы.
  • стымуляваць да ўважлівага прачытання медыятэксту, вылучэння і разумення яго мэсэджу

"Напярэдадні такіх чароўных святаў, як Каляды і Новы год, мы з асаблівым трапятаннем чакаем цудаў і казачных падзей. Нават у самых прагматычных, кансерватыўных і скептычных людзей напярэдадні гэтага свята запальваецца праменьчык цяпла, бо ўсе мы былі дзецьмі, верылі ў Дзеда Мароза, атрымлівалі падарункі. Але што, калі паспрабаваць стварыць цуд для іншага чалавека? Прынесці святло, дапамогу і міласэрнасць у чужое жыццё? Бо вельмі важна выхоўваць у сабе жывое сэрца з ранніх гадоў. Памятайце, Дзідро казаў, што «цуды там, дзе ў іх вераць. Чым больш вераць, тым часцей яны здараюцца»", - распавядае аўтарка распрацоўкі.

Тэма ўроку англійскай мовы "Рэклама на ўроках англійскай мовы". Спампаваць план уроку можна ўнізе гэтага артыкулу. У плане знаходзяцца лінкі на медыятэксты (відэа), абазначана праблемнае поле, пытанні і практыкаванні для дыскусій пасля іх прагляду ў класе. Тэмы ролікаў - "Экалогія", "Нацыянальная кухня", "Здаровы лад жыцця", "Міжасобасныя адносіны", "Сучасныя сродкі камунікацыі". 

Задачы:
  • навучыць дзяцей крытычнаму стаўленню да рэкламы.
  • садзейнічаць вывучэнню граматыкі і моўных асаблівасцяў англійскай мовы
  • развіць камунікатыўныя навыкі вучняў.

Файл: 
Файл reklama_na_urokah_angliyskogo_yazyka.docx [5]
Файл klassnyy_chas_sekret_supergeroya.docx [6]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15987

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/foreign
[2] https://nastaunik.eu/workshop/class-teacher
[3] https://nastaunik.eu/media/edu
[4] https://youtu.be/1abDtr-Ffnw
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/reklama_na_urokah_angliyskogo_yazyka.docx
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/klassnyy_chas_sekret_supergeroya.docx