Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Як настаўніку працаваць з медыяінструментамі Google Sites і Genial.ly? Прыклады

Як настаўніку працаваць з медыяінструментамі Google Sites і Genial.ly? Прыклады

Медыяадукацыя [1]
Гісторыя [2]
Беларуская літаратура [3]
Вэб-сэрвісы для настаўніка – зручная і не такая цяжкая і заблытаная рэч, як выглядае на першы погляд. Вось інструмент Google Sites [4]. Ён просты ў выкарыстанні, багаты па функцыяналу і магчымасцям. Дазваляе бескаштоўна візуалізаваць праекты, адукацыйныя курсы і проста асобныя тэмы ў навучанні дысцыплінам. Як хутка, быстра і прыгожа аформіць ідэю на Google Sites, распісана тут [5].
 
А вось і прыклад. Гэты інтэрактыўны сайт стварыла [6]настаўнік беларускай мовы і літаратуры Тарасевіч Ганна Віктараўна са сваімі вучнямі – творчай групай 8 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Ліды».
Каманды стварыла анлайн-праект "У трыдзявятым царстве...", у якім узялі ўдзел вучні 5-6 класаў не толькі з СШ № 8 г. Ліды, а і са школ усей Беларусі. Праект уяўляе сабой квэст – на кожным з трох дзён-этапаў каманда выконвае заданні (зрабіць крэатыўную прэзентацыю, даць правільныя адказы на «Казачную віктарыну», і, нарэшце, фінал – самім стварыць казку з завязкай, поўнавартасным сюжэтам і кульмінацыяй.
 
Скрыншот галоўнай старонкі праекту "У трыдзявятым царстве..."
 
Цікава, што арганізатарка праекту Ганна Віктараўна і яе вучні не толькі прадумалі каардынацію і таймінг праекту (кожнае заданне мае свае часовыя рамкі для выканання і фіксаваную колькасць балаў для ацэньвання), але і стварылі асобную гісторыю, дзе ўвялі персанажа – ката Баюна, быццам бы ён і ёсць суправаджальнік удзельнікаў падарожжа.
 
Адно з заданняў квэсту "У трыдзявятым царстве..."
 
Адкрытая табліца для адсочвання вынікаў каманд-удзельніц квэсту "У трыдзявятым царстве..."
 
Альтэрнатыва стварэнню сайтаў на платформе ад Google – вэб-сэрвіс Genial.ly [7], які дазваляе прыгожа аформіць інтэрактыўны кантэнт і прэзентаваць яго вучням.
Гэта прыклад працы з Genial.ly ад Галіны Свентухоўскай [8], настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства СШ №16 г. Брэста.
 
 
Ппралістайце прэзентацыю «Адукацыя, навука і мастацтва ў першай палове 19 стагоддзя»
 
Тэма «Адукацыя, навука і мастацтва ў першай палове 19 стагоддзя [8]» – шырокая і неабсяжная. Колькі іменаў, фактаў, твораў! Але ўсе можна ясна структурызаваць, стварыўшы інтэрактыўны плакат на некалькі ключавых слайдаў: Адукацыя і навука, Літаратура, Жывапіс, Архітэктура. У кожным з іх – відэа, гукавыя файлы і малюнкі. Такая візуалізацыя выдатна працуе!
Да ўрока далучаецца прэзентацыя. Спампаваць яе можна тут [9].
 
Раздел "Літаратура" ва ўроку «Адукацыя, навука і мастацтва ў першай палове 19 стагоддзя»
 
Сучасныя анлайн-інструменты – крыніца для творчасці, пераўпакоўкі ідэяў і магчымасцей падачы вядомых тэмаў пад свежым вуглом. Пазнаёмцеся з імі абавязкова.
Калі ў вас ёсць цікавыя працы, створаныя з дапамогай сучасных медыяінструментаў, дасылайце іх нам на nastaunik.info@gmail.com [10]. Самыя цікавыя абавязкова апублікуем.
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16106

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu/workshop/history
[3] https://nastaunik.eu/workshop/biellit
[4] https://accounts.google.com/signin/v2/sl/pwd?service=jotspot&passive=1209600&continue=https%3A%2F%2Fsites.google.com%2F%3Fhl%3Dru&followup=https%3A%2F%2Fsites.google.com%2F%3Fhl%3Dru&hl=ru&authuser=0&flowName=GlifWebSignIn&flowEntry=ServiceLogin
[5] https://lifehacker.ru/2012/02/13/kak-sdelat-sajjt-sajjty-google/
[6] https://sites.google.com/view/kazachny/%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F
[7] https://genial.ly/
[8] https://view.genial.ly/5a884d64f450e2315c8a1512/19
[9] https://docs.google.com/presentation/d/148DMvG4YUyfqiO-sLHmkvauu90TeUBEerVyyJaBfZM0/edit
[10] mailto:nastaunik.info@gmail.com