Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Выкарыстанне кіна- і відэатэкстаў на уроках грамадазнаўства, 10 клас.

Выкарыстанне кіна- і відэатэкстаў на уроках грамадазнаўства, 10 клас.

Педагагічная майстэрня [1]
Медыяадукацыя [2]
Класнаму кіраўніку [3]
Грамадазнаўства [4]
Метадыст Нацыянальнага інстытута адукацыі Алена Палейка распрацавала  ўрок па тэме «Выкарыстанне кіна- і відэатэкстаў у фарміраванні сацыяльна-грамадзянскіх і медыяінфармацыйных кампетэнцый навучэнцаў».
 
Аўтарка кажа, что фарміраванне сацыяльна-грамадзянскіх і медыяінфармацыйных кампетэнцый вучняў праяўляецца ва ўмелым спалучэнні практыкаванняў і працы з медыякантэнтам. На уроку вучні замацоўваюць паняцці культуры грамадзянскасці і медыякультуры (то бок разумеюць, што ёсць стэрэатыпы, фэйкі, маніпуляцыі, дыскрымінацыя і іншыя) праз аналіз ролікаў сацыяльнай рэкламы (Медыяпраект "100 год прыгажосці") і фільма «Эксперымент 2: Хваля» (Германія, 2008, рэж.Г.Ганзэль).
 
Скрыншот з табліцы-аналізу сацыяльнай рэкламы "100 год прыгажосці"
 
Аўтарка падрабязна разглядае тэхнікі працы з відэа – праца са стоп-кадрамі, скрыншотамі і відэафрагментамі, з дапамогай якіх вучні змогуць абгрунтаваць сваё тлумачэнне матываў персанажаў фільма.
На ўроку растлумачаны тэхнікі параўнання кадраў, тлумачэння жэстаў, колераў, сімвалаў у кадры, аналіз значэння постэраў фільма. Паглядзець урок, пераняць вопыт і спампаваць працоўныя табліцы, прэзентацыю і кейсы можна тут [5].
 
Скрыншот аналізу постэраў фільму «Эксперымент 2: Хваля» 
 
Урок медыяадукацыі па такой мадэлі аналізу кіно і відэакантэнту можа быць зладжаны настаўнікам любога прадмета па тэме вучэбнай праграмы, або класным кіраўніком на інфармацыйнай гадзіне. 
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16107

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop
[2] https://nastaunik.eu/media/edu
[3] https://nastaunik.eu/workshop/class-teacher
[4] https://nastaunik.eu/workshop/hss
[5] https://sites.google.com/site/interaktivnaaistoria/mediaobrazovanie-i-mediagramtnost/rabota-z-medyatekstami-kino-i-videa