Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > МРБ, 4 клас: урок "Рагнеда - князёўна з трыма імёнамі"

МРБ, 4 клас: урок "Рагнеда - князёўна з трыма імёнамі"

Пачатковая школа [1]
Медыяадукацыя [2]

Да ўвагі чытачоў прапануецца план урока пад назвай "Князёўна з трыма імёнамі" - метадычны матэрыял, распрацаваны настаўніцай пачатковых класаў Святланай Іванюшынай. Матэрыял разлічаны на вучняў пачатковай школы (4 клас) і можа прымяняцца ў межах курса "Мая Радзіма - Беларусь".

Мэтай урока ёсць аналіз жыцця і дзейнасці полацкай князёўны Рагнеды з дапамогай медыятэкстаў. Асобна вызначаюцца мэты ўрока з улікам медыяадукацыйных падыходаў, а менавіта вучыць параўноўваць медыяпасланні рознага характару і жанраў. Сярод медыяадукацыйных элементаў урок задзейнічае работу з відэаматэрыялам (фрагмент фільма “Вікінг” або мультфільма [3]), параўнаўнанне мэсыджу відэа, малюнка з летапісу і тэксту падручніка, а таксама працу з партрэтамі князёўны як з мэдыятэкстам. На падставе матэрыялаў з летапісу і фрагментаў расійскага фільма “Вікінг” (2018) вучні змогуць параўнаць розныя інтэрпрэтацыі вобразаў Рагнеды.

Абсталяванне для правядзення ўрока ўключае:

  • камп'ютар для дэманстрацыі прэзентацыі і фрагмента фільма “Вікінг”;
  • выявы гістарычных асоб партрэты князёўны;
  • табліцы для “тэкставых пазлаў”;
  • кадры з фільма “Вікінг”.

   Матэрыялы ўрока даступныя ніжэй:

Binary Data Владимир и Рогнеда [4]
Файл: 
Файл mrb_-_urok_ragneda.docx [5]
Файл prezentacyya_-_ragneda.pptx [6]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16493

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[2] https://nastaunik.eu/media/edu
[3] https://youtu.be/zA9hqodyLXk
[4] https://nastaunik.eu/
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/mrb_-_urok_ragneda_0.docx
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/prezentacyya_-_ragneda_0.pptx