Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Рэсурсы для медыяадукацыі: Малдова

Рэсурсы для медыяадукацыі: Малдова

Замежны досвед [1]
Медыяадукацыя [2]
Пачатковая школа [3]

Працягваем агляд рэсурсаў, якімі падзяліліся з беларускімі настаўнікамі краіны-удзельніцы міжнароднай школы медыяадукацыі . Глядзіце таксама Частка 1: Рэсурсы Беларусі [4]. Частка 2: Рэсурсы Украіны [5].

Частка 3. Малдова

У Малдове, як і ва Украіне, медыяадукацыя сістэмна ўкараняецца дзяржавай у навучальныя праграмы. У Малдове з 2017 года трэцякласнікі маюць 11 прадметаў па-выбару, адзін з іх - медыяадукацыя. Да кожнага з гэтых 11 прадметаў распрацаваны падручнік, метадычнае суправаджэнне і навучальны курс для настаўнікаў. Праграму і падручнік прадмета "Медыяадукацыя" распрацоўвалі настаўнікі разам з Цэнтрам незалежнай журналістыкі ў рамках праекта «Узмацненне свабоды выражэння меркаванняў у Рэспубліцы Малдова». Праект быў здзейснены пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie і пры фінансаванні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі. Міністэрства адукацыі толькі зацвердзіла праграму і падручнік сваім загадам.

Падручнік мае метадычныя рэкамендацыі для настаўніка. Яго можна спампаваць [6].

У нас пакуль немагчыма ўявіць, каб Міністэрства адукацыі дало "грыф "падручніку, што напісалі настаўнікі-практыкі разам з журналістамі БАЖ ды яшчэ з прыцягненнем замежнага фінансавання.  Наадварот, замест пабудовы супрацоўніцтва і прыцягнення рэсурсаў, яно траціць іх на распальванне варожасці паміж беларусамі: нядаўна наша міністэрства разаслала паперы з загадам, каб на сайтах установаў адукацыі павыдалялі нават спасылкі на недзяржаўныя арганізацыі і іх адукацыйныя рэсурсы. 

У Малдове ж, правялі рэформу адукацыі, зацвердзілі актыўную ацэнку і медыяадукацыю на дзяржаўным узроўні, прыбралі патрабаванні накапляльнасці адзнак, зменшылі бюракратыю. Усё робіцца паступова: з 2017 года прадметы па выбару ўвялі ў пачатковай школе, з 2018 - у сярэднем звяне, а з 2019 года ўводзяць у старэйшай школе. Так дзяцей вучаць рабіць адказны выбар траекторыі свайго навучання, прывучаюць сур'ёзна ставіцца да сваёй будучыні. Шмат вучняў Малдовы выбралі медыяадукацыю як прадмет, у пачатковай школе гэта 15 тысяч чалавек, і калі яны гэта зрабілі, прадмет становіцца для іх абавязковым.

Наталля Леу, рэдактар рускамоўнай версіі падручніка, настаўніца пачатковых класаў. Фота з ФБ-старонкі. 

Наталля Леу, настаўніца пачатковых класаў, якая працуе ў школе з рускай мовай навучання у Кішынёве, пераклала з румынскай і адаптавала падручнік па медыяадукацыі для пачаткоўцаў. Яна кажа, што ёсць праблемы, бо курс медыяадукацыя выбіраюць не ўсе вучні, а медыякампетэнцыі парэбныя ўсім. Малдаване пакуль не прыйшлі да таго, што робяць украінцы і беларусы – да інтэграцыі медыяадукацыі ва ўсе школьныя прадметы.

 

Прапануем вам паглядзець некалькі старонак з падручніка для пачаткоўцаў. 

 

Як вам тэкст для аналізу? 

Да кожнай тэмы паспрацаваны практыкаванні, у якіх закладзен патэнцыял для развіцця крытычнага мыслення. Выклік - асэнсаванне - рэфлесія - пашырэнне.

А таксама даюцца крытэрыі для ацэнкі 

І крытэрыі для самаацэнкі для вучняў

 

Проста гатовая раздатка! Карыстайцеся! 

Іншыя медыяадукацыйныя рэсурсы Рэспублікі Малдова 

Учебник Медиаобразование, 3-4 классы, РУС https://drive.google.com/file/d/1s6APOArGfwydFRJSC6iHPrqlXdWmCfgo/view [7]

Учебник Медиаобразование, 7-8 классы, РУМ https://drive.google.com/file/d/1b1mK0kr6a-PI0dmLTy_4TXA2wvAi91fX/view?ts=5bc6f34b [8]

В учебниках можно найти и программу обучения!

Как мы проводим курсы по обучению учителей - 3-4 классы https://bit.ly/2FTpYQG [9] и 7-8 классы https://bit.ly/2G3KPCh [10]

Неделя медиаобразования - https://bit.ly/2I1Loig [11]

Победители конкурса “Что я узнаю на уроках Медиаобразования” https://www.youtube.com/watch?v=NbJjMsltkHU [12]

Trolless - https://www.youtube.com/watch?v=3vQhnQLs0NY [13] и https://www.facebook.com/trolless/ [14]

Автор Trolless, Виктор Спыну https://www.facebook.com/victor.noxx [15] .

Платформа Медиаобразование https://educatia.mediacritica.md/ro/ [16] (интервью с учителями, которые препадают Медиаобразование, обмен опытом, разные ресурсы, ролики, игры)

Ролик “Препадаем и изучаем Медиаобразование” https://bit.ly/2YSEdxR [17]  

Файл: 
PDF icon manual_educatie_media_ru.pdf [6]
[18]
[19]
[20]
[21]
[22]
[23]
[24]
[25]
[26]
[27]
[28]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16795

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/experience
[2] https://nastaunik.eu/media/edu
[3] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[4] https://nastaunik.eu/node/16787
[5] https://nastaunik.eu/node/16794
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/manual_educatie_media_ru.pdf
[7] https://drive.google.com/file/d/1s6APOArGfwydFRJSC6iHPrqlXdWmCfgo/view
[8] https://drive.google.com/file/d/1b1mK0kr6a-PI0dmLTy_4TXA2wvAi91fX/view?ts=5bc6f34b
[9] https://bit.ly/2FTpYQG
[10] https://bit.ly/2G3KPCh
[11] https://bit.ly/2I1Loig
[12] https://www.youtube.com/watch?v=NbJjMsltkHU
[13] https://www.youtube.com/watch?v=3vQhnQLs0NY
[14] https://www.facebook.com/trolless/
[15] https://www.facebook.com/victor.noxx
[16] https://educatia.mediacritica.md/ro/
[17] https://bit.ly/2YSEdxR
[18] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/dcdcbe0b32b8b2449a52ea6c30b74cc7.png
[19] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/natallya_leu.png
[20] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/2e23845576b1aa7bbef173245af61e8c.png
[21] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/5d8807da90028ceb28caccfa4ab8aa1b.png
[22] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/8d7f74c83b8a1c4361c148dc163d1367.png
[23] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/7555d5be37091cd06655b7686d6fbe61.png
[24] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/76464a02c9d575a77daec537817cfd8a.png
[25] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/b24f267498b95b30cd78c64f1010bb37.png
[26] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/96760a29c68efb7fdad335de560c904b.png
[27] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/f8851352310acb8aec226812955959be.png
[28] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/fd04830194f5a85ff24a5cba102de33f.png