Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > "Размовы пра навучанне: Як уплываць на матывацыю?

"Размовы пра навучанне: Як уплываць на матывацыю?

Трэнінгі і метадычная работа [1]
Актыўная ацэнка (Formative Assessment) [2]

Размовы пра навучанне - адзін з метадаў пабудовы супрацоўніцтва настаўнікаў у школе (па-навуковаму, для павышэння калектыўнай эфектыўнасці настаўнікаў [3] - самага магутнага фактара для павышэння дасягненняў вучняў). Такія размовы могуць быць праведзены падчас паседжанняў метадычных аб'яднанняў, педагагічных нарадаў, проста сустрэч калег за гарбатай. Майстар-клас правяла Данута Стэрна падчас Edcamp Belarus - 2019.

Сцэнарый сустрэчы

 

РАЗМОВЫ ПРА НАВУЧАННЕ: ЯК УПЛЫВАЦЬ НА МАТЫВАЦЫЮ?

Перад правядзеннем сустрэчы вядоўца:

1. Размаўляе з дырэктарам пра выбар тэмы.

2. Паведамляе дырэктару, што хоча правесці такую ​​сустрэчу, атрымлівае яго адабрэнне і, калі гэта неабходна, гарантыю, што дырэктар прыме ўдзел у пасяджэнні альбо заахвоціць настаўнікаў да ўдзелу.

3. Запрашае настаўнікаў вусна альбо пісьмова прысутнічаць на сустрэчы.

Прыклад аб’явы:

Шаноўныя калегі,

Плануем сустрэчу (дата) на тэму таго, як уплываць на матывацыю нашых вучняў да навучання. Мы прааналізуем 3 ўмовы, якія, на думку навукоўцаў, неабходныя, каб матываваць каго заўгодна. Гэта: выбар, удзел і кампетэнцыі. Мы паспрабуем прапанаваць разам, як у школьных умовах і асабліва ў нашай школе вы можаце стварыць умовы, каб вучні былі больш матываванымі да навучання.

Мы падзелімся сваім папярэднім досведам і добрымі ідэямі і заплануем, што кожны з нас можа зрабіць у гэтай справе.

Сустрэча будзе доўжыцца не больш за 1,5 гадзіны. Сардэчна запрашаю ахвотных запісацца на ліст удзельнікаў і прачытаць артыкул, з якога мы пачнем нашу сустрэчу.

  1. Перадае для азнаямлення артыкул [4] калегам, якія выказалі жаданне прыняць удзел у сустрэчы

Сцэнар размовы пра навучанне – канец навучальнага года

Час

Мэта

Што робім?

5-8 хвілін

Успамін, заснаваны на ўласным школьным вопыце

Размова ў парах: якім быў/была вучнем/вучаніцай? Ці заўсёды Вы мелі матывацыю да вывучэння кожнага прадмета?

Ахвотныя выказваюцца.

10 хвілін

Прычыны недахопу матывацыі

Мазгавы штурм - чаму не ўсе нашыя вучні матываваныя вывучаць кожны прадмет?

Вядучы запісвае на дошцы ўсе прычыны, прыведзеныя ўдзельнікамі (без ацэнкі іх слушнасці).

У спісе вядучы будзе выбіраць толькі прычыны, на якія школа аказвае ўплыў. Кажа, што варта рабіць толькі тое, на што мы маем уплыў. Скаргі тут не дапамогуць.

Разам мы знаходзім у названым спісе 3 ўмовы з артыкула: выбар, супраца і кампетэнцыі.

Вядучы можа растлумачыць іх значэнне з артыкула.

Спампаваць:
Сцэнарый размовы [5]
Абвестку для калег [6]
Артыкул "Як уплываць на матывацыю" [7]

 

Binary Data Данута Стэрна. Размовы пра навучанне: Як павысіць матывацыю? Майстар-клас [8]
Файл: 
Файл 13_zayauka-matyvacyya_vuchnyau.docx [6]
Файл 15_scenar-yak_uplyvac_na_matyvacyyu.docx [5]
[9]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17275

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/training
[2] https://nastaunik.eu/metoda/formative_assessment
[3] https://thelearningexchange.ca/collective-teacher-efficacy/
[4] https://nastaunik.eu/node/17274
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/15_scenar-yak_uplyvac_na_matyvacyyu.docx
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/13_zayauka-matyvacyya_vuchnyau.docx
[7] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/18_yak_uplyvac_na_matyvacyyu.docx
[8] https://nastaunik.eu/
[9] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/edcamp-sterna.jpg