Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > E.S.C.A.P.E. Практыкаванне для інфармацыйнай (класнай) гадзіны

E.S.C.A.P.E. Практыкаванне для інфармацыйнай (класнай) гадзіны

Медыяадукацыя [1]
Класнаму кіраўніку [2]
Аўтар Таццяна Фадзіна. Практыкаванне для класнай (інфармацыйнай) гадзіны для 8 - 11 кл.
Вучні  аналізуюць артыкул па шасці параметрах і робяць высновы наконт надзейнасці інфармацыі і фармуюць медыя-інфармацыйныя кампетэнцыі: уменні ацаніць надзейнасць крыніцы інфармацыі, адрозніць факты ад меркаванняў, вызначыць мэту публікацыі. 
 
- Запытайцеся ў вучняў (студэнтаў), якім чынам яны вызначаюць, што інфармацыя, якую яны знаходзяць у Інтэрнэце, надзейная.
- Увядзіце E.S.C.A.P.E. абрэвіятуру (гл. постэр), напісаўшы шэсць ключавых паняццяў на дошцы альбо прэзентуючы плакат.
- Падзяліце вучняў (студэнтаў) на групы, раздайце лісты для запаўнення [3]  і дайце спасылку на абраную навіну (ці артыкул па тэме, якая актуальная для вучняў ці тэмы класнай гадзіны). Кожнай групе трэба будзе прааналізаваць навіну і запоўніць ліст.
- Прапануйце групам  падзяліцца сваімі высновамі. Усе разам вырашыце, ці з'яўляецца гісторыя фэйкам або не.

АБМЕРКАВАННЕ
1) Прымяняючы толькі адзін пункт з E.S.C.A.P.E., вы маглі б вызначыцца з надзейнасцю гэтай гісторыі? Чаму так ці чаму не?
2) Якое з гэтых пунктаў вы лічыце найбольш карысным у высвятленні таго, наколькі інфармацыя надзейная? Чаму?
3) Які з гэтых пунктаў вы лічыце найбольш складаным для разумення альбо прымянення? Чаму?
4) Ці адчувалі вы, што ў вас дастаткова часу, каб прымяніць E.S.C.A.P.E. да гэтай гісторыі? Як у рэальным жыцці вы маглі б паскорыць працэс ацэнкі інфармацыі?
Дадатак 1. Ліст для запаўнення групы [3]

clip.gif (1004×319)

Файл: 
Файл list.docx [3]
[4]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17297

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu/workshop/class-teacher
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/list_0.docx
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/81446122_517142798902659_8342015262765088768_o.jpg