Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > MediaToolkit- cкарбонка практыкаванняў для ўрокаў і класных гадзін

MediaToolkit- cкарбонка практыкаванняў для ўрокаў і класных гадзін

Медыяадукацыя [1]
Грамадзянскія кампетэнцыі [2]
Педагагічная майстэрня [3]

MediaToоlkit [4] - гэта скарбонка практыкаванняў для развіцця медыяпісьменнасці. Яе ствараюць настаўнікі, медыяпедагогі, журналісты. У скарбонку трапляюць тыя практыкаванні, якія дапамагаюць настаўнікам на прыкладзе медыятэкстаў патлумачыць вучням змест урока, а разам з тым даюць адказ на шмат іншых пытанняў, важных для жыцця ў інфармацыйным грамадстве. Як адрозніць фэйк ад праўды? Як праверыць надзейнасць крыніц інфармацыі? Ці можна давяраць рэкламе? Чаму адна і тая ж падзея выклікае розную рэакцыю ў людзей? Што рабіць, калі цябе троляць? Як не заблытацца ў сацыяльных і не стаць ахвярай кібербулінгу?

Спецыяльныя фільтры дазваляюць знайсці практыкаванні для розных прадметаў і ўзросту навучэнцаў. Акрамя таго, адмысловыя тэгі дапамогуць адабраць заданні паводле скарыстанага метаду, медыякампетэнцыі. Аўтары практыкаванняў падабралі цікавыя для дзяцей прыклады, падрыхтавалі іншыя дапаможныя матэрыялы для заняткаў: карысныя спасылкі, публікацыі ў СМІ і метадычныя рэкамендацыі для калег. Урокі, класныя і інфармацыйныя гадзіны, выхаваўчыя мерапрыемствы з медыяадукацыйным зместам дапамагаюць развіць крытычнае мысленне і засвоіць практычныя навыкі бяспечнага і адказнага карыстання медыйнай прасторай. Дасылайце нам вашыя практыкаванні і прапановы на адрас: nastaunik.info@gmail.com [5] Сачыце за навінамі ў нашай суполцы ў Facebook «Медыяадукатар»: https://www.facebook.com/groups/medyaadukatar/ [6]

[7]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17322

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu/civil/competence
[3] https://nastaunik.eu/workshop
[4] https://nastaunik.eu/mediatoolkit/
[5] mailto:nastaunik.info@gmail.com
[6] https://www.facebook.com/groups/medyaadukatar/
[7] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/b78d8649814f38a238678197822e9b6e.png