Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Тэлеграм бот "Псіхалагічная падтрымка бацькоў"

Тэлеграм бот "Псіхалагічная падтрымка бацькоў"

Бацькі і дзеці [1]
Класнаму кіраўніку [2]
Медыяадукацыя [3]

Артур Адамовіч, педагог-псіхолаг

Усведамленне неабходнасці стварэння тэлеграм-бота [4] прыйшло пасля таго, як заўважыў нізкі ўзровень наведвання бацькамі ўстановаў адукацыі, зусім не той, які патрабуецца для працы педагога-псіхолага. У прыватнасці, для вырашэння пэўных пытанняў па ўзаемадзеянні з непаўналетнімі. Я не бяруся ацэньваць ці рабіць высновы аб прычынах такіх паводзінаў, але сам факт не даваў мне спакою. У сувязі з гэтым вырашыў, што ў такім выпадку неабходна шукаць больш зручныя падыходы для бацькоў. За аснову быў абраны Telegram Messenger (@telegram), бо думаю, ён усталяваны ў большасці бацькоў і з'яўляецца кросплатформавым.

Тэлеграм бот "Псіхалагічная падтрымка бацькоў" [4] – гэта спецыяльная праграма, якая выконвае розныя функцыі і спрашчае жыццё іх карыстальнікам. Галоўнай задачай робата з'яўляецца аўтаматычны адказ пасля ўведзенай карыстальнікам каманды ў галоўным меню:

  • Прафілактыка
  • Асвета
  • Экспрэс-кансультацыя
  • Доступ да карысных спасылак на відэа і літаратуру

Пры гэтым, працуючы непасрэдна праз інтэрфейс Telegram, праграма імітуе дзеянні жывога карыстальніка, за кошт чаго робат дапамагае адказаць на пытанні бацькоў зручна і зразумела. Бот дазваляе задзейнічаць чарговы канал камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй (у маім выпадку толькі бацькі і законныя прадстаўнікі непаўналетніх).  Тэлеграм бот "Псіхалагічная падтрымка бацькоў" накіраваны на прафілактыку і асвету для законных прадстаўнікоў дзіцяці ў пытаннях гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх узаемаадносін.

https://t.me/psysupport_bot [4]

@psysupport_bo

[5]
[6]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18302

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/parents-and-children
[2] https://nastaunik.eu/workshop/class-teacher
[3] https://nastaunik.eu/media/edu
[4] https://t.me/psysupport_bot
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/bot_psycho.jpg
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/bot_psycho2.jpg