Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Ключавыя кампетэнцыі для ўсіх: Распрацоўка праграм і рэалізацыя ў еўрапейскай школьнай адукацыі. Выніковая справаздача

Ключавыя кампетэнцыі для ўсіх: Распрацоўка праграм і рэалізацыя ў еўрапейскай школьнай адукацыі. Выніковая справаздача

Якасць адукацыі [1]
Выданні [2]
Замежны досвед [3]
Бібліятэка [4]

З задавальненнем прадстаўляем пераклад на беларускую мову [5] аднаго з самых важных адукацыйных дакументаў - "Ключавыя кампетэнцыі для ўсіх: Распрацоўка праграм і рэалізацыя ў еўрапейскай школьнай адукацыі. Выніковая справаздача", які выйшаў у 2022 годзе. Гэта  даследаванне было замоўлена Генеральным дырэктаратам па пытаннях адукацыі, моладзі, спорту і культуры (DG EAC) Еўрапейскай камісіі і праведзена Еўрапейскім інстытутам адукацыі і сацыяльнай палітыкі (EIESP), Ecorys і Дацкім тэхналагічным інстытутам (DTI).

Даклад змяшчае вынікі даследаванняў і рэкамендацыі па пытаннях больш эфектыўнага развіцця ключавых кампетэнцый і базавых навыкаў. Дэталёвы і глыбокі аналіз сістэм адукацыі ў розных еўрапейскіх краінах і трывалая даследчая база дэманструюць каштоўныя вынікі для далейшага развіцця ключавых кампетэнцый ва ўсім ЕС. Даследаванне змяшчае агляд асноўных рэформ адукацыйных сістэм ва ўсіх краінах-членах ЕС. Больш падрабязна разглядаюцца працэсы рэформы ў пяці дзяржавах, якія прадстаўляюць розныя падыходы да сістэмы адукацыі ў Еўропе.

Вынікі даследаванняў асноўваюцца на досведзе і прыкладах у гэтых выбраных дзяржавах. Палітыкам у адукацыі, настаўнікам, метадыстам і іншым зацікаўленым бакам у сферы адукацыі прапануецца разглядаць гэтыя вынікі з пункту гледжання кантэксту сваіх уласных краін, сістэм адукацыі і ўдзельнікаў адукацыйных працэсаў. Гэта дазволіць ім распрацоўваць стратэгіі, якія будуць адпавядаць уласным кантэкстам і канкрэтным праблемам, з якімі яны сутыкаюцца.

Спампаваць PDF [6]
 

Файл: 
PDF icon kk-vynikovaya_spravazdacha_by-6.docx.pdf [5]
[7]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18788

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/quality
[2] https://nastaunik.eu/info/issues
[3] https://nastaunik.eu/metoda/experience
[4] https://nastaunik.eu/razdely/bibliyateka
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/kk-vynikovaya_spravazdacha_by-6.docx.pdf
[6] https://www.nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/kk-vynikovaya_spravazdacha_by-6.docx.pdf
[7] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/88.png