Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” пры падтрымцы іншых недзяржаўных арганізацый і дзеячаў, абвяшчае пра заснаванне прэміяў імя акадэміка Вацлава Ластоўскага.
Асноўная мэта прэміі – падтрымаць выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, якія выкладаюць па-беларуску.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць наступную анкету [1] і даслаць да 15 мая 2007 г. на адрас электроннай пошты lastouski@gmail.com [2] ці па пошце 220029 Мінск, а/с 64.
Прэміяльны камітэт з ліку вядомых педагогаў і навукоўцаў прыме рашэнне да 30 чэрвеня 2007 г. і абвесціць вынікі на інтэрнэт-старонцы і праз СМІ. Перавага будзе аддавацца канкурсантам, курсы якіх звычайна не выкладаюцца на беларускай мове.
Пераможцы будуць адзначаны ганаровымі дыпломамі падчас урачыстай цырымоніі летам 2007 года, а таксама атрымаюць магчымасць выдаць дапаможнік па сваім курсе.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на старонках у інтэрнэце https://nastaunik.eu/lastouski [3] ці па тэлефоне 029–7520821 і электроннай пошце lastouski@gmail.com [2].
Палажэнне [4] Абвестка для СМІ [6]
Дадатковая інфармацыя
Склад арганізацыйна-прэміяльнай рады [5]
Анкета [1]
Інфармацыя пра абвяшчэнне вынікаў [7]
Пра Вацлава Ластоўскага [8]
Пра Таварыства беларускай школы
[9]
КАЎРЫГА Павел Антонавіч [10] – дацэнт кафедры агульнага землязнаўства геаграфічнага факультэта БДУ.
CУХАЯ Тамара Аляксандраўна [11] – дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі №3 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
БАЦЮКОЎ Аляксей Мікалаевіч [12] – старэйшы выкладчак Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
КОРСАК Вольга Уладзіміраўна [13] – выкладчык харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.
БЕЛІЦКІ Максім Яўгеньевіч [14] – старшы выкладчык кафедры мiжнародных эканамiчных адносiн факультэта мiжнародных адносiн БДУ.
ТРАФІМЧЫК Анатоль Віктаравіч [15] – старшы выкладчык кафедры філасофіі і гісторыі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
БУТЫРЧЫК Ганна Міхайлаўна [16] – дацэнт кафедры замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
АРЦІШЭЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч [17] – доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры марфалогіі чалавека Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
СТРАХА Мікалай Леанідавіч [18] – старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
ЛАШУК Аляксей Аляксандравіч [19] – выкладчык кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права БДУ.
НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ Жанна Вацлаваўна [20] – дацэнт кафедры сучасных замежных моў факультэта міжнародных адносін БДУ.
ТАРАНДА Мікалай Іванавіч [21] – дацэнт кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Гродзенскага дзяржаўнага агранамічнага ўніверсітэта.
АДЗІНОЧАНКА Віктар Аляксандравіч [22] – рэлігіязнавец, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.