Беліцкі

БЕЛІЦКІ Максім Яўгеньевіч 
старшы выкладчык кафедры міжнародных эканамічных адносін факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат эканамічных навук.

Скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны універсітэт спажывецкай кааперацыі ў Гомелі, спецыяльнасць – эканаміст, спецыялізацыя – сусветная эканоміка. Працаваў перакладчыкам аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці Гомельскага шклозавода, выкладчыкам Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі ў Гомелі і Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. Аўтар дапаможніка (у суаўтарстве) «History and Culture of Belarus: The Manual» (60 старонак; Гомель, 2005) і манаграфіі «Памежны гандаль Рэспублікі Беларусь» (158 старонак; Мінск, 2005).
Выкладае курсы: «Эканоміка знешняга гандлю» (56 гадзін, 48 студэнтаў), «Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны» (праграма на расійскай мове, але дысцыпліна чытаецца па-беларуску) (64 гадзіны, 84 студэнты), «Трансмяжовае супрацоўніцтва» (36 гадзін, 54 студэнты).
На семінарскіх занятках студэнтаў 2 курса (дысцыпліна: «Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны»; тэма: «Міграцыя рабочай сілы»), якія наведалі прадстаўнікі арганізацыйна-прэміяльнай рады, усе 16 студэнтаў адказвалі па-беларуску.
С.К.