БУТЫРЧЫК Ганна Міхайлаўна
(нар. у 1972), дацэнт кафедры замежнай літаратуры філфака БДУ.
Дагэтуль працавала ў Рэспубліканскім ліцэі пры Беларускай акадэміі музыкі (1994—1997). Выкладае толькі па-беларуску.
Асноўныя курсы: Гісторыя англійскай літаратуры 17 ст. (103 гадзіны, 50–60 студэнтаў), Гісторыя англійскай літаратуры 18 ст. (102 г., 50–60 ст.), Гісторыя замежнай крытыкі (162 г., 150 ст.), Амерыканскі раман у плыні часу (58 г., 10–20 ст.), Англа-славянскія літаратурныя сувязі (36 г., да 20 ст.), Гісторыя замежнай літаратуры 17–18 стст. (каля 90 г., ад 20 да 90 ст.).
Асноўныя публікацыі:
У пошуках Бацькаўшчыны: вопыт тыпалагічнага доследу творчасці Дж. Стэйнбека і К. Чорнага / Г. Бутырчык. — Мінск: РІВШ БДУ, 2003. — 70 с.;
Вобразы-сімвалы ў рамане Эмі Тан «Жонка кухоннага бога» // Беларускае літаратуразнаўства. Навукова-метадычны зборнік. Выпуск 5. – Мінск: «Выдавецкі цэнтр БДУ», 2007. – С. 174 –182.
Плануе надрукаваць дапаможнік па гісторыі амерыканскага мультыкультурнага рамана.