Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Класная гадзіна «Маніпуляцыі ў рэкламе» +ВІДЭА

Класная гадзіна «Маніпуляцыі ў рэкламе» +ВІДЭА

Пачатковая школа [1]
Медыяадукацыя [2]
Класнаму кіраўніку [3]
Відэа [4]
Перакулены клас [5]

Аўтар Святлана Локіс, г. Барысаў, СШ№ 17.

Тэма: Маніпуляцыя ў рэкламе

Клас: 3

Мэта: напрыканцы занятку вучні будуць ведаць, што такое рэклама, будуць валодаць элементарнымі ўменнямі распазнавання маніпуляцыі ў рэкламе, каб выкарыстоўваць гэта ў паўсядзённым жыцці.

 

Абсталяванне: рэкламныя ролікі, дэманстрацыйныя малюнкі, карткі з заданнямі для груп.

Ход занятка:

  1. Арганізацыйны момант.
  2. Уступная гутарка.
  • Што значыць, на вашу думку, кіраваць?
  • Навошта людзі выкарыстоўваюць кіраванне адзін адным?
  • Успомніце нашы прошлыя заняткі і адкажыце, якім словам-сінонімам мы можам замяніць гэтае слова? (маніпуляцыя)
  • Разглядзіце на дошцы малюнкі і адкажыце, што ці хто можа кіраваць нашымі ўчынкамі, поглядамі, думкамі і г.д.? (тэлевізар, газета, прадавец на рынку, кніга, артысты, камп’ютар, немаўлятка, пінгвіны).

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/0-lokis.jpg

  • А ці толькі намі могуць кіраваць?
  • Давайце ўзгадаем, хто з’яўляецца галоўным мульцяшным маніпулятарам? (Карлсан)
  • Які вынік мы зрабілі на ўроку, калі праглядалі мультфільм пра Карлсана?(што ён не сапраўдны сябра, што ён можа нанесці шкоду Малышу сваімі ўчынкамі і г.д.)
  • Значыць, той, хто маніпулюе, з’яўляецца ….. небяспечным?
  • А ці можа быць небяспечнай, напрыклад, рэклама? І ці можа яна быць маніпулятыўнай?
  • Як вы думаеце, што такое рэклама?

 Рэклама – (тлумачальны слоўнік)  апавяшчэнне рознымі спосабамі для стварэння шырокай вядомасці, прыцягнення спажыўцоў, гледачоў.
(Слова «рэклама» паходзіць ад лацінскага «крычаць». Як тэрмін, які азначае пэўны від дзейнасці, ён з'явіўся ў другой палове XVIII в.

  • Распавядзіце адзін аднаму ў парах, што такое, на ваш погляд, рэклама дзеці мелі дамашняе заданне: запісаць на картках, як яны разумеюць, што такое рэклама).
    Настаўнік выбарачна просіць прачытаць ўслых некалькіх вучняў (прыём “непадымання рукі”)
  • Нагадайце, а што такое маніпуляцыя?

Маніпуляцыя — (тлумачальны слоўнік) складаны прыём, дзеянне над чым-небудзь. Пераноснае значэнне: Махлярства, махінацыі, падробка.
Гэта скрыты псіхалагічны прыём, які выкарыстоўваёцца, каб заставіць чалавека насуперак яго інтарэсам, зрабіць патрэбныя вам дзеянні. Немалаважны фактар маніпулявання - зрабіць гэта так, нібыта чалавек сам захацеў гэта зрабіць.

 

3. Мэтавызначэнне і тэма занятка.

  •  Якія ключавыя панняцці на сённяшнім занятку мы абазначылі? (маніпуляцыя, рэклама і небяспека). Прапануйце тэму ўрока.
  • Сення мы паспрабуем з вамі больш дакладна разабрацца, ці змяшчае ў сабе рэклама маніпуляцыю, а калі так, то ці магчыма яе распазнаць, каб правільна рабіць свой выбар пры пакупцы тавараў, ці адмаўляцца ад яго і каб ваш выбар быў бяспечным.

 

4. Прагляд рэкламы. 

Пра Беларусь

https://youtu.be/oGWGiambBx8 [6]

 

і Несквік

https://youtu.be/n5a_gPpGqUE [7] .

5. Гутарка:

  • Які з ролікаў, на ваш погляд, змяшчае рэкламу?
  • А якая з іх носіць маніпулятыўны характар?
  • Чаму так лічыце?
  • Каб разабрацца больш глыбей, прапаную папрацаваць ў групах і выканаць заданні, якія і дапамогуць нам разабрацца ў гэтай няпростай тэме.

6. Праца ў групах:

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/3-lokis.jpg

Вучні адказваюць на пытанні:

А) Для каго здымалася гэтая рэклама?
Б) Каму патрэбна рэклама пра Нэсквік?
В) Навошта гэта ім патрэбна было?
Г) Якія сродкі маніпуляцыі ў рэкламе выкарыстаны?
Д) Якую небяспеку скрывае рэклама і для каго?

(звяртаем увагу, што часта аўтары рэкламы выкарыстоўваюць вядомых людзей, акцёраў, каб выклікаць давер гледачоў. Большы гук рэкламы ў параўнанні з перадачай, каб звярнуць увагу. Яркія колеры, пазітыўны настрой, вясёлая музыка, ідэальная сям’я, абяцанне добрых адзнак, рознакаляровасць, гумар і г.д.

 

7. Прагляд роліка пра выкрыццё некаторых момантаў у рэкламе Несквіка

https://youtu.be/ZM4kEGYEJ6k [8] .

8.  Рэфлексія

  • Навошта мы з вамі ўзнімаем пытанне маніпуляцыі?
  • Наступным разам мы паспрабуем з вамі скласці антырэкламу.
  • Як вы лічыце, ці змяшчае ў сабе маніпуляцыю тэксты песень? Вось пра гэты прыём маніпуляцыі мы пагаворым ў наступным разе.

Відэазапіс класнай гадзіны, а таксама вынікі працы груп вучняў 3 класа Барысаўскай СШ№17 глядзіце тут:

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/4-lokis.jpg

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/5-lokis.jpg

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/6-lokis.jpg

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/clip.gif

Binary Data Кл час Манипуляция в рекламе [9]
[10]
[11]
[12]
[13]
[14]
[15]
[16]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15452

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[2] https://nastaunik.eu/media/edu
[3] https://nastaunik.eu/workshop/class-teacher
[4] https://nastaunik.eu/media/videa
[5] https://nastaunik.eu/metoda/flipped
[6] https://youtu.be/oGWGiambBx8
[7] https://youtu.be/n5a_gPpGqUE
[8] https://youtu.be/ZM4kEGYEJ6k
[9] https://nastaunik.eu/
[10] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/1-lokis.jpg
[11] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/2-lokis.jpg
[12] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/3-lokis.jpg
[13] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/4-lokis.jpg
[14] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/5-lokis.jpg
[15] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/6-lokis.jpg
[16] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/0-lokis.jpg