Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Рамка ключавых кампетэнцый беларускага вучня. Рэдакцыя 2026 года.

Рамка ключавых кампетэнцый беларускага вучня. Рэдакцыя 2026 года.

Ключавыя кампетэнцыі [1]
Якасць адукацыі [2]

Рамка ключавых кампетэнцый беларускага вучня

Пры размежаванні ключавых кампетэнцый  улічваліся даследаванні стану адукацыі, тэндэнцыі развіцця школы, перадавыя ідэі педагагічнай навукі, рэкамендацыі міжнародных арганізацый, магчымасці забеспячэння развіцця  кампетэнцый у навучальных праграмах і іншае. Схема 1 дазваляе праілюстраваць пералік ключавых кампетэнцый для іх кампаноўкі ў нацыянальную рамку. 

Спіс ключавых кампетэнцый беларускага вучня: 

  • Шматмоўная кампетэнцыя (у новай рэдакцыі аб'яднаная з каметэнцыяй пісьменнасці [3])
  • Лічбавая [4] кампетэнцыя
  • Прыродазнаўчая, матэматычная, тэхнічная і экалагічная кампетэнцыя [5]
  • Персанальная, сацыяльна-эмацыйная і здаровага ладу жыцця [6] кампетэнцыя
  • Грамадзянская [7] кампетэнцыя
  • Прадпрымальніцкая [8] кампетэнцыя
  • Культурная [9]кампетэнцыя

 

 

Схема 1. Пералік ключавых кампетэнцый беларускага вучня

 

  1. Вылучаецца сем ключавых кампетэнцый, неабходных для самарэалізацыі, здаровага і ўстойлівага ладу жыцця, працаўладкавання, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і сацыяльнай інтэграцыі грамадзян. 
  2. Ключавыя кампетэнцыі развіваюцца на працягу ўсяго жыцця ў фармальных і нефармальных, традыцыйных і нетрадыцыйных формах навучання ў розных асяроддзях, уключаючы сям'ю, школу, працоўнае месца, суполкі і інш.
  3. Усе ключавыя кампетэнцыі лічацца аднолькава важнымі і павінны фармавацца падчас выкладання ўсіх школьных прадметаз. Асноўныя складнікі  адной кампетэнцыі будуць садзейнічаць развіццю другой.

Схема 2 паказвае, як праз  азначэнні кампетэнцый  раскрываюцца  іх істотныя аспекты.

Схема 2. Ключавыя кампетэнцыі беларускага вучня

 

Заўважна, што у рамцы:

  1. У асобную ключавую кампетэнцыю вылучана сацыяльна-эмацыйная сфера навучэнцаў з фокусам на здароўе і здаровы лад жыцця.
  2. Кампетэнцыя ў сферы навукі, тэхнікі і тэхналогій мае выразны экалагічны акцэнт.
  3. Прадпрымальніцкая кампетэнцыя найперш прапісана з пазіцый ініцыятыўнасці і наватарства.

Табліца 2. Ключавыя кампетэнцыі беларускага вучня (веды, навыкі, каштоўнасці/стаўленні) дае ўяўленне пра структуру ключавых кампетэнцый:

Пісьменнасць

Шматмоўная

Лічбавая

Навуковая, технічная, экалагічная

Персанальная, сацыяльна- эмацыйная і здароўя

Прадпрымальніцкая

Грамадзянская

Культурная

веды пра ..

мову (лексіку, граматыку),і інфармацыю і камунікацыю

розныя мовы

лічбавы кантэнт, ІКТ- тэхналогіі і медыя

логіку, матэматыку, прыроду, тэхніку, тэхналогіі

эмоцыі, зносіны, здароўе, навучанне

інавацыі, эканоміку фінансы, бізнес

правы чалавека, дэмакратыю, грамадства, СМК, дзяржаву

культуру, творчасть, мастацтва

каштоўнасці/стаўленні

схільнасць да крытычнага і канструктыўнага дыялогу і ацэнкі

павага да культурнай разнастайнасці і міжкультурнай

камунікацыі

рэфлексіўнае і адкрытае стаўленне да развіцця лічбавых тэхналогій

павага да навуковай ісціны, рэфлексіўнае стаўленне да НТР і клопат пра экалогію

пазітыўнае

стаўленне да ўласнага сацыяльнага і фізічнага дабрабыту і да навучання на працягу ўсяго жыцця

пачуццё ініцыятывы і адданасці справе ў доўгатэрміновай перспектыве, смеласцьі і настойлівасць у дасягненні мэт

павага да правоў чалавека як асновы

дэмакратыі і фундаменту дзяржавы

павага  да разнастайнасці праяўленняў культуры і творчасці

скразныя навыкі

крытычнае мысленне

шукаць, збіраць і апрацоўваць інфармацыю з розных крыніц; адрозніваць дакладную інфармацыю ад недакладнай (праўду ад выдумкі); распазнаваць стэрэатыпы і выяўляць маніпуляцыі і фэйкі; ставіць пад сумнеў, ацэньваць і абгрунтоўваць ідэі, аргументы і рашэнні; вызначаць праблемы, і вобласці, якія патрабуюць зменаў

камунікацыя

выкладаць свае думкі вусна і пісьмова; прэзентаваць сябе ўжывую і ў віртуальнай прасторы; дасягаць кансэнсусу або кампрамісу; падтрымліваць канструктыўны дыялог у тым ліку з прадстаўнікамі розных культур; канструктыўна вырашаць канфліктныя сітуацыі.

крэатыўнасць

генерававаць і развіваць ідэі з ацэнкай іх навізны і арыгінальнасці; ацэньваць і вызначаць свае моцныя і слабыя бакі, рызыкі і прымаць іх, калі яны апраўданыя; вырашаць праблемы нестандартным спосабам, ініцыятывай, актыўнасцю, незалежнасцю і наватарствам

эмацыйная рэгуляцыя

распазнаваць і кантраляваць эмоцыі; аналізаваць  пачуцці, патрэбы і намеры іншых і праяўляць эмпатыю; праяўляць стрэсаўстойлівасць; пераадольваць засмучэнне ў сітуацыях няўдач, трывожнасць/ раздражняльнасць; супакойваць сябе і іншых

кааперацыя

выпрацоўваць і прытрымлівацца правілаў сумеснай дзейнасці і правілаў этыкі; ўстанаўліваць  эфектыўную зваротную сувязь і падтрымліваць пазітыўныя адносіны ў групе; канструктыўна і цвёрда выступаць супраць стэрэатыпаў і забабонаў; браць персанальную адказнасць за вынікі сумеснай дзейнасці

навучанне

праяўляць  настойлівасць і канцэнтраваць увагу; арганізоўваць сваё навучальнае асяроддз;  выкарыстоўваць тайм-мэнэджмент (мэтавызначэння, планавання, кантролю); ацэньваць сваю працу і звяртацца за парадай, інфармацыяй і падтрымкай, калі гэта неабходна

Коратка падсумуем:

  • Складнікамі ключавых кампетэнцый з’яўляюцца  веды, навыкі, стаўленні/каштоўнасці.
  • Развіццё каштоўнасцяў – адна з найважнейшых мэт адукацыі, таму што каштоўнасці складаюць ядро ​​ідэнтычнасці чалавека, праяўляюцца ў выбары і дзейнасці асобы.
  • Такія базавыя (ці скразныя) навыкі, як крытычнае мысленне, уменне вырашаць праблемы, праца ў камандзе, камунікатыўнасць, творчы падыход, уменне весці перамовы, кантраляваць эмоцыі і праяўляць стрэсаўстойлівасць з’яўляюцца неад’емнай часткай кожнай з ключавых кампетэнцый.

​Спампаваць брашуру "Рамка ключавых кампетэнцый беларускага вучня"

https://drive.google.com/file/d/12cO5EPA5X7o6yph6CvmHPcmKhMbjKs8m/view?usp=sharing [10]

 

Літаратура:
1. Рэкамендацыя Рады Еўропы ад 22 мая 2018 г. аб ключавых кампетэнцыях для бесперапыннага навучання https://nastaunik.eu/node/18680 [11]

2. ЮНЕСКА: пераасэнсоўваем нашу будучыню разам. Новы сацыяльны кантракт на адукацыю https://nastaunik.eu/node/18657 [12]

3. "Будучыня адукацыі і навыкаў 2030. Компас навучання АЭСР да 2030 года. Серыя канцэптуальных запісак" https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/oecd_2030_bel_0.pdf [13]

4. Вынікі PISA 2022: зніжэнне паспяховасці можна толькі часткова звязаць з пандэміяй COVID-19: https://nastaunik.eu/news/18777 [14]

5 [14]. Ключавыя кампетэнцыі для ўсіх: Распрацоўка праграм і рэалізацыя ў еўрапейскай школьнай адукацыі. Выніковая справаздача" https://nastaunik.eu/node/18788 [15]

 

 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/19037

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/group
[2] https://nastaunik.eu/metoda/quality
[3] https://nastaunik.eu/node/18942
[4] https://nastaunik.eu/node/18914
[5] https://nastaunik.eu/node/18966
[6] https://nastaunik.eu/node/18918
[7] https://nastaunik.eu/node/18956
[8] https://nastaunik.eu/node/18944
[9] https://nastaunik.eu/node/18952
[10] https://drive.google.com/file/d/12cO5EPA5X7o6yph6CvmHPcmKhMbjKs8m/view?usp=sharing
[11] https://nastaunik.eu/node/18680
[12] https://nastaunik.eu/node/18657
[13] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/oecd_2030_bel_0.pdf
[14] https://nastaunik.eu/news/18777
[15] https://nastaunik.eu/node/18788