Веды
|
- мае элементарныя ўяўленні пра асноўныя кампаненты жывой і нежывой прыроды і тэхналогій, тлумачыць існуючыя ў прыродзе ўзаемасувязі паміж аб'ектамі прыроды, у прыватнасці: вызначае віды і ролю арганізмаў у асяроддзі пражывання і будуе харчовыя ланцугі, вызначае ключавыя працэсы кругазвароту вады ў навакольным асяроддзі, ведае прычыны змяняльнасці сезонаў, дня і ночы, ведае сілы, якія дзейнічаюць на аб'екты, і апісвае іх дзеянне, звязвае выкарыстанне матэрыялаў, прыродных рэсурсаў з іх уласцівасцямі, ведае асноўныя віды вытворчасці свайго рэгіёну, Беларусі, як яны звязаны з патрэбамі людзей і рэсурсамі;
- валодае матэматычнымі ведамі і аперацыямі: ведае натуральныя лікі, дробы, дзесятковыя дробы, арыфметычныя дзеянні: складанне і адыманне, множанне і дзяленне, мае ўяўленне аб адзінках вымярэння, велічынях, элементарных асновах геаметрыі (геаметрычныя фігуры, плошча, перыметр) і алгебры (ураўненні, няроўнасці).
- ведае асноўныя тэрміны навуковага пазнання: гіпотэза, назіранне, эксперымент, доказ і г.д.; тлумачыць ролю даных у навуковым даследаванні, вызначае рашэнні, заснаваныя на навуковых даных, і апісвае патрэбы, якія яны задавальняюць;
- ведае сучасныя экалагічныя праблемы;
уплыў вытворчай дзейнасці чалавека на стан навакольнага асяроддзя і яе наступствы, прыводзіць прыклады з свайго рэгіёну;
- ведае правілы экалагічна граматных паводзін у школе, дома, прыродным асяроддзі;
|
- мае сістэмныя ўзаемапранікальныя* практыкаарыентаваныя веды ў прыродазнаўчых навуках, якія ўтвараюць навуковую карціну свету:
Фізіка: Паглыбленыя веды пра механіку, законы дынамікі, электрычнасць, магнетызм, святло, тэрмадынаміку і ядзерную фізіку.
Хімія: Разуменне будовы хімічных элементаў, хімічных рэакцый, заканамернасцяў арганічнай і неарганічнай хіміі, асноваў хімічнай тэрмадынамікі, і электрахіміі.
Біялогія: Веды пра клетачную структуру, ДНК і генетыку, эвалюцыю, анатомію і фізіялогію чалавека, экалогію і біяразнастайнасць.
Геаграфія: веды фізічнай геаграфіі, кліматалогіі, прыродных і глебавых рэсурсаў, геалагічных працэсаў і іх уплыву на жыццё чалавека;
- усведамляе важнасць практычнага прымянення навуковых ведаў у асабістым жыцці і ў мэтах устойлівага развіцця грамадства;
- мае матэматычныя веды, якія ахопліваюць алгебру, геаметрыю, трыганаметрыю, элементы статыстыкі і тэорыі імавернасці;
- ведае спосабы прадстаўлення розных даных на мове матыматыкі;
- ведае метады навуковага пазнання навакольнага свету і яго заканамернасцяў;
- ведае пра аўтарскія правы і правілы афармлення навуковых даных у розных формах, у тым ліку рэферата, артыкула, справаздачы; ведае правілы афармлення спісу скарыстаных крыніц;
- мае паглыбленае разуменне існавання экалагічных сістэм, заканамернасцяў узаемадзеяння жывых арганізмаў і асяроддзя іх пражывання;
- ведае пра змяненне клімату, дэградацыю глебы, вычарпальнасць рэсурсаў, забруджванне навакольнага асяроддзя і пра іншыя негатыўныя наступствы дзейнасці чалавека на планету і грамадства;
- ведае сутнасць экалагічнай бяспекі і спосабы рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і энергарэсурсаў, аднаўленне экалагічных сістэм;
- усведамляе сувязь прыроднага асяроддзя з культурнымі традыцыямі сваёй краіны;
- ведае пра навуковыя дасягненні, найбольш развітыя тэхналогіі і прамысловыя прадпрыемствы свайго рэгіёну і Беларусі
- мае веды пра навуковую этыку, аўтарскія правы і плагіят.
|
- мае сфармаваны навуковы светапогляд, а таксама сістэмныя практыкаарыентаваныя веды ў прыродазнаўчых навуках (фізіцы, хіміі, біялогіі, геаграфіі, навуках пра будову Зямлі, мікра- і макрасвету) з заглыбленнем у галіну, звязаную з абранай у будучыні прафесіяй;
- разумее сутнасць навуковых тэорый і канцэпцый, іх абмежаванні і вобласці прымянення, ведае асноўныя законы, метады даследавання, велічыні і адзінкі вымярэння;.
- валодае шырокімі матэматычнымі ведамі, якія ўключаюць разуменне алгебры, геаметрыі, трыганаметрыі, статыстыкі і асноваў дыферэнцыяльнага і інтэгральнага вылічэння, разумее матэматычныя асновы лічбавых тэхналогій;
- усведамляе кола пытанняў, на якія матэматыка можа даць адказ;
- ведае, як прымяняць сучасныя тэхналагічныя інструменты, уключаючы камп'ютарныя праграмы, сэрвісы і прылады, для аналізу і апрацоўкі даных.
- ведае прызначэнне і вобласці прымянення сучасных тэхналогій, звязвае іх з дасягненнямі навукі (напрыклад, спосабамі і сродкамі пераўтварэння матэрыі, энергіі), рэсурсамі і эканамічнай эфектыўнасцю;
- разумее, што тэхналагічныя працэсы маюць этычныя, сацыяльныя, эканамічныя наступствы,
ўплываюць на экалогію і грамадства як на мясцовым, нацыянальным, так і на глабальным узроўні;
- разумее канфлікт інтарэсаў асобных індывідаў і груп людзей наконт выкарыстання прыродных рэсурсаў, разумее супярэчнасці паміж эканамічнай выгадай у кароткатэрміновай перспектыве і экалагічным балансам і дабрабытам у доўгатэрміновай;
- ведае, што навука развіваецца і мінулыя навуковыя тэорыі могуць станавіцца часткай наступных.
|
Навыкі
|
- фармулюе і задае пытанні, якія тычацца таго, як уладкаваны прыродны свет ці спраектаваны механізм;
- умее праводзіць класіфікацыю аб'ектаў назірання па выдзеленай прыкмеце;
- аналізуе і тлумачыць з'явы, факты, усталёўвае прычынна-выніковыя і іншыя сувязі, выкарыстоўваючы інфармацыю з розных абласцей ведаў аб навакольным свеце;
- прагназуе развіццё падзей, прыродных з'яў, працэсаў на аснове ведаў аб сувязях і ўзаемасувязях у прыродзе;
- будуе элементарныя мадэлі, якія адлюстроўваюць уласцівасці аб’ектаў і з’яў прыроды, іх сувязі;
- карыстаецца матэматычнымі дзеяннямі (складанне, адыманне, множанне, дзяленне) і іншымі ведамі з матэматыкі для вырашэння навучальных і жыццевых задач;
- умее вызначыць перыметр і плошчу простых фігур;
- фармулюе задачу з дапамогай лічбавых выразаў;
- працуе з інфармацыяй, прадстаўленай у рознай форме (тэкст, табліца, схема, іншая мадэль);
- вылучае заканамернасці;
- можа зрабіць прагнозы на аснове назіранняў;
- будуе лагічны ланцужок і ланцужок дзеянняў і бярэцца за іх выкананне;
- будуе гіпотэзы, выказвае ідэі, як можна эмпірычна праверыць гіпотэзу;
- плануе даследаванне з дапамогай шаблонаў ці падказак, вызначае ключавыя элементы сумленных эксперыментаў;
- самастойна і ў групе праводзіць простыя эксперыменты;
- прытрымлівацца правіл бяспекі пры правядзенні доследаў;
- умее выбіраць сродкі і спосабы назірання;
- праводзіць простыя вымярэнні і фіксуе вынікі назірання, карыстацца інструментамі і адпаведнымі адзінкамі вымярэння для вызначэння даўжыні, масы, ёмістасці і тэмпературы;
- будуе простыя графікі для арганізацыі даных і выяўлення заканамернасцяў;
- прымяняе матэматычныя метады і формулы;
- умее пераўтвараць адзінкі часу пры вырашэнні задач, звязаных з працягласцю;
- умее інтэрпрэтаваць даныя, прадстаўленыя ў розных формах;
- ацэньвае дакладнасць свайго даследавання, вызначае далейшыя пытанні для даследавання і робіць высновы
- прадстаўляе ідэі і высновы для вызначанай аўдыторыі, у тым ліку з выкарыстаннем навуковай лексікі, калі гэта неабходна
- ажыццяўляе пасільную практычную дзейнасць па ахове прыроды.
|
- тлумачыць прыродныя з’явы і тэхналагічныя працэсы з навуковага пункту гледжання;
- прымяняе прыродазнаўчыя і тэхнічныя веды, матэматычныя метады і формулы для вырашэння практычных задач у паўсядзённым жыцці;
- здольны будаваць матэматычныя мадэлі, каб растлумачыць з'явы і даць кантэкст для ідэй, якія вывучае;
умее адрозніць дакладныя навуковыя крыніцы ад неправераных і ненадзейных;
- валодае навуковым стылем мовы, умее правільна аформіць спіс скарыстаных крыніц пры афармленні сваёй працы;
- здольны самастойна і ў групе планаваць і праводзіць даследаванні, дакладна вымяраць паказчыкі, фіксаваць і аналізаваць даныя, а менавіта:
- вылучае гіпотэзы, якія можна праверыць навуковымі метадамі,
- адбірае даследчыя метады (напрыклад, лабараторныя, палявыя), якія лепш за ўсё падыходзяць для даследавання той ці іншай прыроднай з'явы,
- умее апрацоўваць і аналізаваць вынікі эксперыментаў з выкарыстаннем матэматычных і статыстычных метадаў;
- інтэрпрэтуе, ацэньвае і выкарыстоўвае вынікі даследавання;
- удзельнічае ў дыскусіях, задае пытанні на ўдакладненне да апісанняў і тлумачэнняў, будуе аргументы на аснове доказных фактаў,
- выкарыстоўвае прыблізныя колькасныя ацэнкі і дапушчэнні, у тым ліку пры камбінаванні крыніц інфармацыі;
- апісвае і ацэньвае спосабы, якія выкарыстоўваюць навукоўцы, каб забяспечыць надзейнасць даных і дакладнасць тлумачэнняў;
- адрознівае аргументы, якія заснаваныя на навуковых доказах, ад аргументаў, заснаваных на іншых меркаваннях;
- ацэньвае навуковыя аргументы і доказы з розных крыніц;
- умее прадставіць аргументацыю на матэматычнай мове;
- выбірае найбольш падыходзячую форму прадстаўлення інфармацыі (тэкст, табліца, графік…) пераходзіць ад адной формы прадстаўлення інфармацыі да іншай;
- здольны ажыццяўляць поўны цыкл выканання праекта (ад задумы да яго ўвасаблення);
- можа прымаць экалагічна вывераныя рашэнні ў побыце і паўсядзённай жыццядзейнасці;
- можа прагназаваць уплыў вытворчай дзейнасці чалавека на навакольнае асяроддзе.
- здольны эфектыўна супрацоўнічаць з іншымі вучнямі і настаўнікамі ў межах навучання, даследаванняў і праектаў;
- умее ясна сфармуляваць, патлумачыць і абгрунтаваць свае ідэі і данесці іх іншым у форме даклада, артыкула ў СМІ, справаздачы, плаката, прэзентацыі і т.п.
- прымае актыўны ўдзел у захаванні навакольнага асяроддзя, прытрымліваецца прынцыпаў устойлівага развіцця ў штодзённым жыцці: энергазберажэння, зніжэння адходаў.
|
- умее выкарыстоўваць веды і навыкі з розных прадметаў і навуковых абласцей для вырашэння складаных праблем, бачыць сувязі паміж навукай, мастацтвам, тэхналогіямі і грамадствам, што дазваляе прымаць усебакова ўзважаныя рашэнні;
- здольны выкарыстоўваць матэматычныя спосабы мыслення (лагічнае і прасторавае мысленне) і матэматычныя прадстаўленні (формулы, мадэлі, канструкцыі, графікі і дыяграмы), карыстацца матэматычнымі доказамі, неабходнымі дапаможнікамі, у тым ліку статыстычнымі данымі, прымяняе гэтыя веды для вырашэння практычных задач у любой сферы дзейнасці;
- крытычна аналізуе інфармацыю, у тым ліку, якая паступае са СМІ, з пункту гледжання навуковага падыходу і матэматычных доказаў і логікі, прымяняе тэхналагічныя і інжынерныя канцэпцыі і выкарыстоўвае міждысцыплінарныя падыходы для аналізу і вырашэння як асабістых, так і складаных сацыяльных праблем;
- прымае навукова абгрунтаваныя рашэнні, тлумачэнні і аргументы;
- здольны крытычна ацаніць крыніцы інфармацыі, звязаныя з навукай і тэхналогіямі, адрознівае дапушчэнні, доказы і развагі ў навуковых тэкстах;
- валодае навуковым стылем выкладання матэрыялу, адрознівае навуковы стыль ад навукова-папулярнага і навукова-публіцыстычнага;
- валодае наборам уменняў, неабходных для правядзення даследаванняў і аналізу інфармацыі з мэтай вырашэння праблем, фармулявання новых ідэй і атрымання новых ведаў, а менавіта: арыентуецца ў сукупнасці вывучаных прыродазнаўчых канцэпцый і тэорый, разумее іх сутнасць, спецыфіку прымянення, абмежаванні, велічыні, якія выкарыстоўваюцца для вымярэння, адзінкі вымярэння і іх суадносіны;
вызначае канцэпцыі і тэорыі, якія характарызуюць праходжанне канкрэтнага працэсу або з'явы, аргументуе іх выкарыстанне;
прагназуе на аснове навуковых ведаў развіццё працэсу ці з'явы, дакладна фармулюе пытанне або праблему для даследавання, вызначае мэту і вылучае гіпотэзы, якія патрабуюць праверкі,
выбірае метады і працэдуры для збору даных, падбірае адпаведныя інструменты, складае план правядзення даследаванняў,
мае навыкі збору даных з выкарыстаннем розных метадаў, такіх як назіранне, апытанні, эксперыменты, вымярэнні або аналіз літаратуры,
апрацоўвае, аналізуе і інтэрпрэтуе атрыманыя даныя з выкарыстаннем статыстычных, матэматычных або іншых аналітычных метадаў,
ацэньвае вынікі з пункту гледжання надзейнасці, дакладнасці, імавернасці, выпадковасці, нявызначанасці, карыстацца матэматычнымі развагамі;
супастаўляе вынікі з гіпотэзамі, фармулюе высновы;
умее дакладна і лагічна прадставіць вынікі даследавання ў розных фарматах (пісьмовыя справаздачы, прэзентацыі, вусныя даклады, артыкулы ў СМІ) для вызначанай аўдыторыі.
- здольны дакапацца да сапраўднай прычыны праблемы ці з’явы;
- можа самастойна і ў камандзе распрацоўваць рашэнні праблем, асэнсоўваць доказы для пабудовы аргументаў, а таксама прымаць удзел у дыскусіях, крытыкаваць і абмяркоўваць аргументы, абапіраючыся на фактычныя даныя;
- здольны выкарыстоўваць навуковыя веды ў розных кантэкстах, на аснове матэматычных даных прагназаваць з'явы, уплывы на экалогію, пралічваць фактычную выгаду і рызыкі і прымаць узважаныя рашэнні.
|
Каштоўнасці/ стаўленні
|
- мае жаданне вывучаць і зразумець свет, ведаць праўду;
- разумее значэнне прыродазнаўчых
ведаў для аховы навакольнага асяроддзя, для захавання і ўмацавання свайго здароўя, для пазнання і тлумачэння прыродных з'яў, рашэння практычных жыццёвых задач;
- разумее важнасць навуковых доказных метадаў, матэматычнай логікі для будавання аргументаў і вывучэння свету.
|
- праяўляе актыўнасць і зацікаўленасць у спазнанні свету, усведамляе каштоўнасць навукі і творчасці;
- імкнецца шукаць і прапаноўваць новыя ідэі, назіраць і даследаваць;
- мае павагу да фактаў і доказаў, імкнецца да аб’ектыўных ведаў і этычнага іх выкарыстання;
- усведамляе перавагу навуковых падыходаў і навуковай карціны свету, матэматычнай логікі ў імкненні да аб’ектыўнасці і змаганні з міфічнымі і канспіралагічнымі тэорыямі і папулізмам;
- паважае аўтарскія правы;
- рацыянальна ставіцца да прыродных рэсурсаў, усведамляе сваю адказнасць у захаванні ўласнага здароўя і навакольнага асяроддзя.
|
- павага да праўды і імкненне ведаць пра сапраўдныя прычыны з’яў і працэсаў;
- праяўляе дапытлівасць, цікаўнасць, жаданне знаходзіць доказы, факты, сапраўдныя прычыны з’яваў і праблем;
- разумее змены, выкліканыя дзейнасцю чалавека, а таксама разумее асабістую адказнасць за гэтыя змены;
- разумее каштоўнасць і перавагі навуковай карціны свету;
- накіраваны выкарыстоўваць экалагічныя веды ў будучай прафесійнай дзейнасці;
- мае цікавасць да пытанняў этыкі, культуры і працэсаў прыняцця рашэнняў, такіх як павага як да бяспекі, устойлівага развіцця, захавання і культурнага развіцця беларускай нацыі ў кантэксце глабальных працэсаў і экалагічных праблем.
|