Абмяркоўваем ключавыя кампетэнцыі: пісьменнасць

Пісьменнасць з'яўляецца адной з васьмі ключавых кампетэнцый і прадугледжвае слуханне, чытанне, прагляд, маўленне, пісьмо і стварэнне вусных, друкаваных, візуальных і лічбавых тэкстаў, а таксама выкарыстанне і змяненне мовы для розных мэт у розных кантэкстах. Навучэнцы становяцца пісьменнымі па меры развіцця ведаў, навыкаў і каштоўнасцей да ўпэўненай інтэрпрэтацыі і выкарыстання мовы для навучання і зносін у школе і па-за ёй, а таксама для эфектыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства.

Важна памятаць пра ключавыя кампетэнцыі:

  • Складнікамі ключавых кампетэнцый з’яўляюцца веды, навыкі, стаўленне/каштоўнасці.
  • Развіццё каштоўнасцей – адна з найважнейшых мэт адукацыі, таму што каштоўнасці складаюць ядро ​​ідэнтычнасці чалавека, праяўляюцца ў выбары і дзейнасці асобы.
  • Такія базавыя (ці скразныя) навыкі, як крытычнае мысленне, уменне вырашаць праблемы, праца ў камандзе, камунікатыўнасць, творчы падыход, уменне весці перамовы, кантраляваць эмоцыі і праяўляць стрэсаўстойлівасць з’яўляюцца неад’емнай часткай кожнай з ключавых кампетэнцый.
  • Ключавыя кампетэнцыі развіваюцца на працягу ўсяго жыцця ў фармальных і нефармальных, традыцыйных і нетрадыцыйных формах навучання ў розных асяроддзях, уключаючы сям'ю, школу, працоўнае месца, суполкі і інш.
  • Усе ключавыя кампетэнцыі лічацца аднолькава важнымі і ўзаемапранікальнымі, і асноўныя складнікі адной кампетэнцыі будуць садзейнічаць развіццю другой.

Разуменне паняцця "пісьменнасць" значна шырэй, чым гэта было здаўна прынята ў царскай расейскай, потым у савецкай, потым у беларускай постсавецкай школе. Сёння поспех у любой вобласці навучання залежыць ад здольнасці "выкарыстоўваць значную, ідэнтыфікаваную і адметную пісьменнасць, якая важная для навучання і рэпрэзентатыўная для зместу пэўнай вобласці навучання". Развіццё пісьменнасці з’яўляецца асновай для далейшага навучання і моўнага ўзаемадзеяння, таму многія пытанні фармавання пісьменнасці ў айчыннай школе датычацца разумення таго, што мова з’яўляецца падмуркам мыслення і ідэнтычнасці і ёсць адным са складнікаў, якія стварылі і ствараюць беларускую нацыю. Напрыклад:

  • Ці можна лічыць нармальным, што сярэдні мінскі вучань вельмі часта можа лепш расказаць пра сваю сям'ю або пра сваю краіну па-англійску, чым па-беларуску?
  • У нашай беларускай моўнай сітуацыі непазбежным уяўляецца ўвядзенне часткі міжмоўных кампетэнцый у  кампетэнцыю Пісьменнасць?
  • Ці згодны вы, літаратура, рыторыка, мастацтва павінны вывучацца як адна сінтэтычная дысцыпліна – разам з граматыкай і стылістыкай роднай мовы?

Прапануем азнаёміцца з апісаннем кампетэнцыі Пісьменнасць з Рамкі ключавых кампетэнцый беларускага вучня.

Пісьменнасць здольнасць ідэнтыфікаваць, разумець, выражаць, ствараць і інтэрпрэтаваць паняцці, пачуцці, факты і меркаванні на беларускай (і роднай або дзяржаўнай у выпадку адрознення) мове ў вуснай і пісьмовай формах, выкарыстоўваючы візуальны, аўдыя-/ гукавы і лічбавы матэрыял у розных сферах і кантэкстах; камунікаваць і эфектыўна наладжваць зносіны з іншымі людзьмі ў адпаведнасці з сітуацыяй і прымяняючы творчы падыход.

Базавыя веды, навыкі і стаўленне, якія маюць дачыненне да пісьменнасці
Веды

  • веданне лексікі, асноў граматыкі і функцый мовы;
  • веды пра асноўныя віды моўнага ўзаемадзеяння, пра шэраг мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў;
  • разуменне асноўных асаблівасцей розных стыляў мовы і камунікатыўных сітуацый.

Навыкі

  • інтэрпрэтаваць, аналізаваць і складаць вусныя, пісьмовыя, візуальныя і мультымадальныя тэксты;
  • валодаць навыкамі як вусных, так і пісьмовых зносін для дасягнення асабістых і грамадскіх мэт у жыццёвых і навучальных сітуацыях, для творчага самавыяўлення, а таксама ўмець кантраляваць і адаптаваць сваю ўласную камунікацыю ў залежнасці ад сітуацыі.

Стаўленне/каштоўнасці

  • схільнасць да крытычнага і канструктыўнага дыялогу і зацікаўленасць ва ўзаемадзеянні з іншымі;
  • усведамленне таго, што мова можа ўплываць на іншых, а гэта ў сваю чаргу патрабуе выкарыстоўваць мову пазітыўным і сацыяльна адказным чынам;
  • усведамленне таго, што беларуская мова – важны складнік нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў і адна з важнейшых нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей нацыі і дзяржавы;
  • павага і адказнасць за захаванне і развіццё мовы.

Структура кампетэнцыі Пісьменнасць (сферы кампетэнцыі):
Кампетэнцыя Пісьменнасць ўключае два ўсёабдымныя працэсы:

  • Разуменне тэкстаў праз аўдзіраванне, чытанне і прагляд;
  • Стварэнне тэкстаў праз маўленне, пісьмо і візуалізацыю (пад візуалізацыяй разумеецца спалучэнне тэксту(моўнай інфармацыі) з любога рода выявамі (графічнай інфармацыяй)).

Наступныя вобласці ведаў прымяняюцца да абодвух працэсаў:

  • Веданне тыпаў і структураў тэксту;
  • Веданне арфаграфіі і пунктуацыі;
  • Веданне лексікі;
  • Веданне законаў візуалізацыі.

 

Прапануем паслядоўна і паэтапна падымаючыся па ступенях адукацыі, паглядзець на веды, навыкі і каштоўнаснае стаўленне навучэнцаў у сферы псіьменнасці як на вынікі выпускніка пачатковай, базавай, сярэдняй школы.

 

 

 

Табліца з апісаннем ведаў, навыкаў і каштоўнасцей навучэнцаў па ступенях адукацыі тут: https://drive.google.com/file/d/1oVCNnvuM1jZCzuQyf4OFaP0NT62JQua-/view?usp=sharing

Запрашаем да абмеркавання.

 

Кампетэнцыя: пісьменнасць

 

КК,  ступені адукацыі

Пачатковая (1-4)

Базавая (5-9)

Сярэдняя (10-11)

Веды

ведае на памяць беларускі алфавіт; называе літары для абазначэння галосных і зычных гукаў, парных звонкіх і глухіх зычных;

расстаўляе ў спісе 10-12 слоў у адпаведнасці з алфавітам, арыентуючыся на другую і трэцюю літары ў слове;

знаходзіць патрэбнае слова ў вучэбным слоўніку;

з дапамогай арфаграфічнага слоўніка правярае, ці заканчваюцца назоўнікі мужчынскага роду на зычны ў адпаведным родзе;

спраўджвае канчаткі ў розных склонах назоўнікаў па слоўніку;

адносіць да назоўнікаў словы з абстрактным значэннем, якія адказваюць на пытанне што?;

вызначае род і лік назоўнікаў; змяняе назоўнікі па ліках і склонах, вызначае пачатковую форму назоўніка (назоўны склон адзіночнага ліку), склон назоўніка ў сказе;

змяняе зычныя [г], [х], [д], [т], [ў] перад галосным -е на мяккія [з´], [с´], [дз´], [ц´], [в´], а таксама [к] на [ц] у працэсе змянення назоўнікаў, адлюстроўвае гэтыя гукавыя з’явы на пісьме;

карыстаецца вучэбнай табліцай скланення назоўнікаў у множным ліку ў працэсе выканання практыкаванняў на практычнае засваенне склонавых канчаткаў назоўнікаў;

правільна ўжывае прыназоўнікі з назоўнікамі ў паасобных склонах;

адносіць да прыметнікаў словы, якія абазначаюць розныя прыкметы прадметаў;

змяняе прыметнікі па ліках і ў адзіночным ліку – па родах;

вызначае род і лік прыметніка паводле роду звязанага з ім назоўніка і паводле характэрнага канчатка;

карыстаецца табліцай скланення прыметнікаў, пададзенай у падручніку, у працэсе выканання вучэбных практыкаванняў на практычнае засваенне склонавых канчаткаў прыметнікаў;

пазнае сярод слоў лічэбнікі, задае да іх пытанні колькі?; каторы (-ая, -ае, -ыя)?;

правільна вымаўляе і піша лічэбнікі;

сярод слоў, якія абазначаюць прадметы, іх прыкметы, колькасць, распазнае займеннікі, не называючы іх; задае пытанні да займеннікаў;

распазнае асабовыя займеннікі на слых і ў тэкстах, тлумачыць іх лексічнае значэнне, ролю ў сказе;

скланяе асабовыя займеннікі паводле мадэлі; выкарыстоўвае вучэбную табліцу для вызначэння склонаў займеннікаў у сказе;

ведае правіла ўжывання займеннікаў з прыназоўнікамі;

будуе словазлучэнні і сказы з асабовымі займеннікамі, выкарыстоўвае займеннікі для сувязі сказаў у тэксце, каб пазбегнуць лексічных паўтораў;

адносіць да дзеясловаў словы, якія абазначаюць розныя дзеянні або станы;

тлумачыць лексічныя значэнні дзеясловаў; вылучае дзеясловы ў групы з розным лексічным значэннем (рух, праца, зносіны, успрыманне, з’явы прыроды і інш.);

вызначае час дзеяслова ў сказах, тэксце; змяняе дзеясловы па часах і ліках;

вылучае сярод прыведзеных слоў прыслоўі; ведае іх галоўную граматычную прыкмету – нязменнасць задае пытанні да іх;

тлумачыць значэнне дзеепрыслоўяў у тэксце;

выбірае сярод прыслоўяў тыя, якія найбольш адпавядаюць зместу сказа або тэксту.

захоўвае правіла правапісу дзеясловаў на -ся (-ца);

прытрымліваецца правіл правапісу найбольш ужывальных дзеепрыслоўяў, у прыватнасці прадугледжаных праграмай завучвання на памяць;

карыстаецца арфаграфічным слоўнікам для праверкі правільнасці напісання дзеепрыслоўяў у працэсе выканання навучальных практыкаванняў і творчых работ;

правільна расстаўляе знакі прыпынку ў канцы сказаў;

капіруе рукапісны і друкаваны тэкст; выконвае правілы афармлення пісьмовых работ, правілы арфаграфіі і каліграфіі; звярае напісанае з узорам, выпраўляе дапушчаныя памылкі

запісвае пад дыктоўку тэкст, які складаецца са слоў, запісаных паводле фанетычнага прынцыпу і па правілах, вывучаных у пачатковай школе, а таксама па правілах, якія былі выпрацаваныя на занятках з дапамогай настаўніка; словы, пададзеныя праграмай пачатковай школы для завучвання на памяць;

правільна тлумачыць, вымаўляе і піша словы, прадугледжаныя праграмай для пачатковай школы.

знаходзіць у тэксце зачын, асноўную частку, канцоўку (заканчэнне);

вызначае сказы паводле мэты выказвання, адрознівае апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы на слух і на пісьме, адрознівае клічныя і няклічныя сказы;

знаходзіць галоўныя і пабочныя члены сказа ў самых простых выпадках усталёўвае лагічныя і граматычныя сувязі паміж членамі сказа з дапамогай пытанняў;

вызначае ў сказе аднародныя члены (галоўныя і пабочныя);

ведае знамянальныя часткі слова: канчаткі, часткі асновы – корань, суфікс, прыстаўку;

самастойна аналізуе простыя паводле будовы словы (акрамя дзеясловаў);

адрознівае роднасныя словы і формы аднаго і таго ж слова;

распазнае неазначаную форму дзеяслова на слых і ў пісьмовых тэкстах; дапасоўвае неазначаную форму да дзеясловаў, пададзеных у іншых формах; выкарыстоўвае неазначаную форму ў пабудове вучэбных тэкстаў-інструкцый, парад;

падзяляе на групы словы, якія адказваюць на пытанні розных часцін мовы (сярод іх лічэбнікі, прыслоўі – без ужывання тэрмінаў);

ведае мастацкія тэксты, вызначаныя праграмай пачатковай школы;;

распазнае старыя і новыя словы ў навуковых і мастацкіх тэкстах;

ведае асноўныя асаблівасці культуры вуснага і пісьмовага маўлення; валодае лексічнымі сродкамі яе выражэння з улікам сітуацыі і ўдзельнікаў зносін;

 

акрамя ведаў, атрыманых у пачатковай школе,

разумее, што развіццё мовы – гэта змены, якія адбываюцца ў напрамку яе ўдасканалення;

можа прывесці прыклады такіх змен.

ведае віды маўленчай дзейнасці, разнавіднасці аўдыравання і чытання, стылі, тыпы, жанры маўлення;

фармулюе маўленчыя патрабаванні;

характарызуе сітуацыю зносін, распазнае маніпулятыўныя ўздзеянні.

ведае і называе асноўныя прыкметы сказа;

ставіць знакі прыпынку ў простым ускладненым сказе і абгрунтоўвае іх адпаведнымі правіламі.

тлумачыць паняцце «простая і ўскосная мова» як спосабы перадачы чужога маўлення;

ставіць і тлумачыць знакі прыпынку ў сказах з простай і ўскоснай мовай, у дыялогу, у сказах, якія змяшчаюць цытаты;

ведае розныя камунікатыўныя стратэгіі ў залежнасці ад мэты і сітуацыі дыялагічных зносін;

ведае тыпы складаназалежных сказаў;

правільна расстаўляе знакі прыпынку ў членах складанага сказа і абгрунтоўвае іх.

ведае асноўныя віды складаных сказаў, тлумачыць іх будову;

правільна расстаўляе знакі прыпынку ў членах складанага сказа і абгрунтоўвае іх.

тлумачыць сэнсавыя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа;

правільна расстаўляе знакі прыпынку ў частках бяззлучнікавага складанага сказа і абгрунтоўвае іх.

правільна расстаўляе знакі прыпынку ў складаным сказе з рознымі відамі злучнікавых і злучальных слоў і абгрунтоўвае іх правіламі.

ведае і называе істотныя прыкметы тэксту, тлумачыць яго структурныя асаблівасці;

ведае мастацкія тэксты, вызначаныя праграмай базавай школы;

распазнае ў мастацкіх тэкстах: іронію і самаіронію, камізм, трагізм, гумар, пафас; вызначае іх функцыі ў тэксце і разумее іх ацэначны характар;

разумее паняцце гратэску, распазнае яго ў тэкстах і вызначае мастацка-ацэначны характар;

пры асэнсаванні літаратурных твораў звяртаецца да тэкстаў, вывучаных у пачатковай школе.

 

акрамя ведаў, атрыманых у пачатковай і базавай школе,

разумее сінтаксічную разнастайнасць складаных і ўскладненых сказаў, распазнае іх функцыі ў тэксце і выкарыстоўвае іх для пабудовы рознага характару выказванняў;

распазнае аргументатыўнасць розных сінтаксічных канструкцый і іх функцыі ў тэксце; выкарыстоўвае іх у пабудове ўласных выказванняў;

разумее ролю парадку слоў у сказе і вызначае ролю яго трансфармацый у пабудове сэнсу выказвання;

адрознівае паняцці стылю і стылізацыі, разумее іх значэнне ў тэксце;

адрознівае функцыянальныя стылі беларускай мовы і разумее правілы іх ужывання;

распазнае і ацэньвае моўную моду ў сучасных мовах;

ведае, разумее і функцыянальна выкарыстоўвае біблеізмы, міфізмы, сентэнцыі, прыказкі і афарызмы, прысутныя ў беларускай культурнай спадчыне;

распазнае віды стылізацыі (архаізацыя, дыялектызацыя, гутарковая, экалагічная, біблійная, міфалагічная і інш. стылізацыі) і вызначае іх функцыі ў тэксце;

распазнае ацэначную лексіку; адрознівае нейтральную лексіку ад эмацыянальнай, афіцыйную ад размоўнай.

разумее паняцце моўнага знака і мовы як сістэмы знакаў; адрознівае тыпы персанажаў і вызначае іх функцыі ў тэксце;

ведае паняцце акта моўнай камунікацыі і яго кампанентаў (паведамленне, адпраўнік, адрасат, код, кантэкст, кантакт);

распазнае і вызначае функцыі тэксту (інфарматыўная, паэтычная, метамоўная, экспрэсіўная, імпрэсіянісцкая – у тым ліку пераконвальная);

распазнае з’явы, якія выклікаюць неадназначнасць выказванняў (амонімы, анакалюты, эліпсы, парадоксы), забяспечвае яснасць і дакладнасць паведамлення;

адрознівае паняцці: маніпуляцыя, дэзінфармацыя, постпраўда, стэрэатып, інфармацыйная бурбалка, віруснасць; распазнае гэтыя з’явы ў тэкстах і характарызуе іх;

разумее стылістычную функцыю наўмыснай арфаграфічнай памылкі ў мастацкім тэксце;

ведае паняцце гіпертэксту; распазнае яго анлайнавыя і афлайнавыя рэалізацыі; вызначае іх функцыі ў зносінах, належным чынам выкарыстоўвае іх пры зборы інфармацыі;

адрознівае тыпы аргументаў;

разумее лагічнасць і паслядоўнасць разважанняў у аргументаваных выказваннях і прымяняе іх ва ўласных тэкстах;

адрознівае дыскусію ад спрэчкі і сваркі;

адрознівае прагматычныя і этычныя аспекты абяцанняў, зробленых у рэкламных тэкстах;

распазнае элементы эрыстыкі ў дыскусіі і ацэньвае іх з пункту погляду этыкі;

разумее з’яву навамоўя; вызначае яго асаблівасці і функцыі ў тэксце;

адрознівае наўмысны моўны наватвор ад моўнай памылкі; вызначае функцыі моўнага наватвора ў тэксце;

ведае мастацкія тэксты, вызначаныя праграмай сярэдняй школы; распазнае засвоеныя ў пачатковай школе сродкі мастацкай выразнасці і сэнсавыя сродкі мастацкага тэксту: аксюмаран, перыфразу, эўфанію, гіпербалу; лексічныя, у тым ліку фразеалагічныя; сінтаксічныя: антытэза, паралелізм, пералічэнне, эпіфара, шматкроп'е; верcіфікацыя, у тым ліку анжабеман; вызначае іх функцыі;

пры асэнсаванні літаратурных твораў звяртаецца да тэкстаў, вывучаных у пачатковай і базавай школе.

Навыкі

рэгулюе дыханне, сілу голасу, тэмп маўлення ў залежнасці ад сітуацыі маўлення і зносін;

удзельнічае ў стварэнні дыялогу на зададзеную тэму па ілюстрацыі (5–6 рэплік на двух удзельнікаў, без уліку этыкетных рэплік у пачатку і ў канцы дыялогу) – адным з удзельнікаў дыялогу можа быць настаўнік ;

захоўвае правілы этыкету, культуры зносін;

вусна пераказвае (падрабязна ці выбарачна) тэкст, які належыць да мастацкага ці навукова-папулярнага стылю;

выказвае ўласнае меркаванне аб пачутым, дапаўняе пачутае ўласнымі назіраннямі;

будуе самастойнае звязнае выказванне (вуснае сачыненне) – на аснове назіранняў у навакольным асяроддзі; ілюстрацыя, зададзены пачатак або канцоўка з апорнымі словамі па зададзеным або калектыўна падрыхтаваным плане (сачыненне—пад кіраўніцтвам настаўніка); карыстаецца выразнымі сродкамі мовы; выказвае сваё стаўленне да выказанага;

дае агульную ацэнку пачутаму дыялогу або апавяданню, апісанню або разважанню; прапануе, як яго можна палепшыць або дапоўніць;

без адмысловай падрыхтоўкі стварае самастойныя вусныя (не менш, чым 5-6 сказаў) і пісьмовыя (не менш, чым 7-8 сказаў) выказванні наступных тэмах: 1) я і мае блізкія (сям'я, сябры); 2) маё месца жыхарства (мой дом, мой горад); 3) мая школа; 4) папулярныя прафесіі; 5) мой дзень, мае забавы і гульні; 6) маё харчаванне; 7) крама; 8) мой вольны час і канікулы; 9) святы і традыцыі, мая краіна; 10) фізкультура і спорт; 11) маё самаадчуванне; 12) прырода вакол мяне; 13) свет казкі і ўяўлення;

самастойна фармулюе тэму і мэту (асноўную думку) тэксту; падбірае загаловак, які адпавядае тэме або асноўнай думцы тэксту;

выяўляе ў тэксце словы, якія змяшчаюць важную інфармацыю аб тэксце;

звязвае два сказы пры дапамозе асабовых займеннікаў (ён, гэты, такі ў розных родах і ліках), слоў тады, потым, пасля па-першае, па-другое, нарэшце і інш.;

падзяляе тэкст на часткі паводле зададзенага плану і самастойна ў працэсе вучэбнай працы;

запісвае кожную частку тэксту з абзаца;

аналізуе кароткія тэксты-разважанні ў вучэбнай працы; выяўляе ў тэкстах-разважаннях сцверджанні, доказы і высновы; будуе кароткія тэксты-разважанні ў выхаваўчай працы; удзельнічае ў іх удасканаленні;

аналізуе тэксты-апісанні ў вучэбнай працы; знаходзіць словы, якія характарызуюць істотныя прыкметы прадметаў і з’яў, што апісваюцца; удзельнічае ў супастаўленні тэкстаў-апісанняў адной тэмы ў мастацкім і навукова-папулярным стылях;

піша ліст, адрасаваны блізкаму чалавеку, равесніку і інш.;

складае сказы паводле пададзеных графічных схем; аднаўляе змест дэфармаваных сказаў;

да дадзенага назоўніка падбірае 2-3 сінонімы і антонімы; раскрывае значэнне (2-3) шматначнага назоўніка, уводзіць яго ў словазлучэнне, сказ (у працэсе выканання навучальных практыкаванняў); раскрывае значэнне (2-3) шматзначнага назоўніка, уводзіць яго ў словазлучэнне, сказ (у працэсе выканання вучэбных практыкаванняў); раскрывае значэнне (2-3) шматзначнага назоўніка, уводзіць яго ў словазлучэнні, сказы (у працэсе выканання вучэбных практыкаванняў);

захоўвае гігіенічныя і тэхнічныя правілы пісьма;

свабодна рухае пальцамі і перадплеччам пры пісьме ў радку;

правільна піша літары, іх спалучэнні, знакі прыпынку; дакладна выпраўляе нечытэльныя формы графем і іх спалучэнняў;

плаўна спалучае элементы розных літар;

змяняе формы літар, іх спалучэнняў, знакаў прыпынку, захоўваючы разборлівасць напісання;

бесперашкодна спалучае да 6 графем у словы практыкаванняў падручнікаў і іншых дапаможнікаў;

паскарае пісьмо ў межах сваіх фізіялагічных магчымасцяў, захоўваючы яго разборлівасць і выконваючы гігіенічныя і тэхнічныя правілы.

складае і запісвае 5-6 ўзаемазвязаных сказаў па змесце ілюстрацыі, вучэбнай сітуацыі, прапанаванай настаўнікам. 3-4 пытанні па зададзенай тэме, адказы на пытанні аднакласнікаў;

аднаўляе дэфармаваны ў вучэбных мэтах тэкст, удасканальвае яго па заданні настаўніка;

піша пераказ апавядальнага тэксту з элементамі апісання або разважання па калектыўна або самастойна падрыхтаваным плане з падтрымкай дапаможных матэрыялаў (падаецца зачын або канцоўка, апорныя спалучэнні слоў і інш.) з захаваннем трохчасткавай структуры выказвання. , выкарыстоўваючы выразныя сродкі мовы;

складае самастойнае пісьмовае выказванне на добра вядомыя вучням тэмы: па прачытаным творы, эпізодзе з прагледжанага фільма, сітуацыі з жыцця класа, сям'і і інш.; карыстаецца выразнымі сродкамі мовы; запісвае сваё меркаванне аб тэме выказвання;

піша запіску з тлумачэннем пэўнага факту, прывітанне, запрашэнне;

удзельнічае ў абмеркаванні пісьмовых работ у парах і групах; адзначае станоўчыя бакі, дае парады па магчымым удасканаленні тэксту, абапіраючыся на памятку, падрыхтаваную настаўнікам, удасканальвае пісьмовы тэкст.

 

акрамя навыкаў, атрыманых у пачатковай школе,

распазнае ўстарэлыя словы, якія выйшлі з ужытку; адрознівае гістарызмы і архаізмы;

карыстаецца лінгвістычнымі слоўнікамі, у прыватнасці, інтэрнэт-слоўнікамі.

аналізуе праслуханыя або прачытаныя тэксты розных стыляў, тыпаў і жанраў маўлення;

складае дыялогі ў залежнасці ад сітуацыі і мэты зносін;

пазбягае непажаданых або небяспечных суразмоўцаў, процістаіць маніпулятыўным уздзеянням.

вызначае простыя сказы ў тэксце,

адрознівае двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы, вызначае ў іх граматычную аснову;

складае выказванні на актуальныя і цікавыя тэмы, выкарыстоўваючы выяўленчыя магчымасці простага ўскладненага сказа;

знаходзіць і выпраўляе пунктуацыйныя памылкі на вывучаныя правілы.

вызначае ў тэксце сказы з простай і ўскоснай мовай, цытаты, дыялогавыя рэплікі;

складае сказы з простай і ўскоснай мовай;

стварае і разыгрывае дыялог на прапанаваную або самастойна выбраную тэму;

параўноўвае выяўленчыя магчымасці розных спосабаў перадачы простай мовы;

праводзіць моўныя доследы, назірае, аналізуе структуру сказаў, замяняючы простую мову на ўскосную.

адрознівае простыя і складаныя сказы, распазнае складаназалежныя сказы з дапасавальнай і падпарадкавальнай сувяззю;

вызначае тыпы складаных сказаў (злучнікавыя і бяззлучнікавыя), сродкі сувязі паміж часткамі складанага сказа, колькасць у ім граматычных асноў;

знаходзіць у тэксце складаназалежныя сказы, устанаўлівае сэнсавыя сувязі паміж яго часткамі;

адрознівае складаныя сказы і простыя сказы, ускладненыя аднароднымі членамі;

знаходзіць і выпраўляе пунктуацыйныя памылкі на вывучаныя правілы;

складае сказы і тэксты, выкарыстоўваючы складаназалежныя сказы.

знаходзіць у тэксце складаназалежныя сказы з адной або некалькімі даданымі часткамі;

вызначае галоўную і даданую часткі, віды складаназалежных сказаў, іх істотныя прыметы, межы галоўнай і даданай частак, колькасць частак;

класіфікуе складаназалежныя сказы паводле сэнсу і будовы, сродкаў сувязі ў іх;

адрознівае злучнікі і злучальныя словы; знаходзіць і выпраўляе памылкі на падставе вывучаных правілаў;

правільна інтануе складаныя сказы;

аналізуе і параўноўвае выяўленчыя магчымасці складаназалежных сказаў і іншых сінанімічных канструкцый у тэкстах розных стыляў;

будуе складаназалежныя сказы розных тыпаў і ўводзіць іх у тэксты розных стыляў;

складае вусныя і пісьмовыя выказванні розных стыляў на пэўную тэму, выкарыстоўваючы выяўленчыя магчымасці складаназалежных сказаў.

знаходзіць у тэксце бяззлучнікавыя складаныя сказы;

вызначае асноўныя прыкметы, сэнсавыя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа;

адрознівае бяззлучнікавыя складаныя сказы ад злучнікавых;

адрознівае тыпы бяззлучнікавых складаных сказаў паводле характару сінтаксічных і сэнсавых сувязяў паміж іх часткамі;

правільна інтануе бяззлучнікавыя складаныя сказы;

правільна ставіць знакі прыпынку паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа і абгрунтоўвае іх; знаходзіць і выпраўляе пунктуацыйныя памылкі на вывучаныя правілы;

аналізуе і параўноўвае выяўленчыя магчымасці бяззлучнікавых складаных сказаў з сінанімічнымі сінтаксічнымі канструкцыямі ў невялікіх тэкстах гутарковага, публіцыстычнага і мастацкага стыляў;

правільна будуе інфінітыўныя складаныя сказы з рознымі сэнсавымі адносінамі паміж іх часткамі; падбірае да іх сінтаксічныя сінонімы.

знаходзіць у тэксце складаны сказ з рознымі відамі сувязі;

вызначае асноўныя прыкметы і іх структуру;

знаходзіць і выпраўляе памылкі на падставе вывучаных правілаў;

аналізуе і параўноўвае выяўленчыя магчымасці складаназалежных сказаў з рознымі відамі сувязі і сінанімічнымі канструкцыямі;

будуе складаныя сказы з рознымі відамі сувязі;

складае вусныя і пісьмовыя выказванні ў публіцыстычным і навуковым стылях, мэтазгодным чынам выкарыстоўваючы выяўленчыя магчымасці складаназалежных сказаў.

вызначае тэму, асноўную думку тэксту, вылучае ў тэксце ключавыя словы і тэматычны сказ у абзацы;

адрознівае агульнае і адрознае паміж мікратэмай і абзацам;

вызначае сродкі міжфразавай сувязі ў тэксце;

будуе кароткія тэксты на пэўную тэму;

выкарыстоўвае ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні выяўленчыя магчымасці тэкстаў розных тыпаў, стыляў і жанраў.

аналізуе, сістэматызуе, падагульняе вывучанае пра сказы;

без адмысловай падрыхтоўкі стварае самастойныя вусныя (не менш, чым 7-8 сказаў) і пісьмовыя (не менш, чым 10 -12 сказаў) выказванні наступных тэмах:

  1. чалавек (напрыклад, персанальныя звесткі, перыяды жыцця, знешні выгляд, рысы характару, асабістыя рэчы, пачуцці і эмоцыі, навыкі і інтарэсы);
  2. месца жыхарства (напр. дом і яго ваколіцы, памяшканні, мэбля і абсталяванне ў доме, хатнія справы);
  3. горад і вёска (напрыклад, месца і асаблівасці пражывання ў родным горадзе/вёсцы);
  4. адукацыя (напрыклад, школа і яе памяшканне, навучанне, выкладанне прадметаў, школьныя прыналежнасці, школьныя адзнакі, школьнае жыццё, пазакласная дзейнасць);
  5. праца (напрыклад, папулярныя прафесіі і звязаныя з імі віды дзейнасці і абавязкі, месца працы, выбар прафесіі);
  6. прыватнае жыццё (напрыклад, сям'я, знаёмыя і сябры, штодзённае жыццё, вызначэнне часу, спосабы правядзення вольнага часу, святы і ўрачыстасці, лад жыцця, канфлікты і праблемы);
  7. харчаванне (напрыклад, прадукты, стравы і іх прыгатаванне, звычкі ў харчаванні, установы грамадскага харчавання);
  8. пакупкі і паслугі (напрыклад, разнавіднасці гандлёвых устаноў, тавары і іх асаблівасці, продаж і купля, спосабы аплаты, абмен і вяртанне тавараў, акцыі, выкарыстанне паслуг);
  9. падарожжа і турызм (напрыклад, транспартныя сродкі і іх выкарыстанне, арыентаванне на мясцовасці, пражыванне, паездкі, агляд славутых аб’ектаў);
  10. культура (напрыклад, галіны культуры, творцы і іх працы, удзел у культурніцкіх мерапрыемствах, традыцыі і звычаі, СМІ);
  11. спорт (напрыклад, спартыўныя дысцыпліны, спартыўны інвентар, спартыўныя аб’екты, спартыўныя мерапрыемствы, заняткі фізкультурай і спортам);
  12. здароўе (напрыклад, лад жыцця, самаадчуванне, хваробы, іх сімптомы і лячэнне);
  13. навука і тэхніка (напрыклад, навуковыя адкрыцці, вынаходніцтвы, выкарыстанне асноўных тэхнічных прылад і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій);
  14. свет прыроды (напрыклад, надвор'е, поры года, расліны і жывёлы, ландшафт, ахова прыроднага асяроддзя, экалагічныя праблемы);
  15. грамадскае жыццё (напрыклад, грамадскія падзеі і з'явы, дзяржава і яе ўстановы, недзяржаўныя аб’яднанні і іх роля ў граамдскім жыцці);
  16. славутыя людзі Беларусі (дзеячы палітыкі, культуры, вядомыя навукоўцы, спартсмены).

 

акрамя навыкаў, атрыманых у пачатковай і базавай школе,

апрацоўвае і іерархізуе інфармацыю з тэкстаў, напр., публіцыстычных, навукова-папулярных, навуковых;

аналізуе структуру тэксту: прачытвае яго сэнс, асноўную думку, спосаб высноўвання і аргументацыі; выкарыстоўвае веды пра словатворчасць, фразеалогію і сінтаксіс пры аналізе і тлумачэнні тэкстаў і пры стварэнні ўласных выказванняў;

выкарыстоўвае сінтаксічную і сэнсавую прыроду знакаў прыпынку для падкрэслівання значэнняў тэксту пры яго рэдагаванні;

вызначае тыпы запазычанняў і спосаб іх функцыянавання ў беларускай мове розных эпох; адносiць вызначаныя з'явы да сучаснай беларускай мовы;

карыстаецца рознымі варыянтамі беларускай літаратурнай мовы ў залежнасці ад сітуацыі камунікацыі;

ужывае прынцыпы этыкі маўлення; ацэньвае моўныя выказванні паводле крытэрыяў: напрыклад, праўда – няпраўда, слушна – няслушна;

ужывае правілы моўнага этыкету ў вусных і пісьмовых выказваннях адпаведна камунікатыўнай сітуацыі;

характарызуе змены ў моўнай камунікацыі, звязаныя з развіццём яе формаў (напрыклад, інтэрнэт-камунікацыя);

фармулюе тэзісы і аргументы ў вусных і пісьмовых выказваннях з выкарыстаннем адпаведных сінтаксічных канструкцый;

паказвае і адрознівае мэты пераконвання ў літаратурных і нелітаратурных выказваннях;

разумее і ужывае прынцыпы кампазіцыі ў рытарычных тэкстах (напрыклад, тэзіс, аргументы, заклік, акцэнтаванне);

тлумачыць, якім уздзейнічаюць на адрасата выкарыстаныя рытарычныя сродкі (напрыклад, рытарычныя пытанні, пералічэнні, выклічнікі, паралелізмы, паўторы, апастрофы, адсылкі, звароткі);

згаджаецца з поглядамі іншых людзей або палемізуе з імі, прадметна абгрунтоўваючы ўласную думку;

свядома будуе выказванне, ведаючы яго моўную функцыю, улічваючы мэту і адрасата, захоўваючы правілы рыторыкі;

рэагуе на праявы моўнай агрэсіі: напрыклад, пытаннямі, просьбамі аб удакладненні або абгрунтаванні пазіцыі, дэманстрацыяй супярэчлівасці ў выказваннях;

у адпаведнасці са стандартамі фармулюе пытанні, адказы, ацэнкі, рэдагуе інфармацыю, абгрунтаванні, каментарыі, удзельнічае ў абмеркаванні;

стварае функцыянальныя формы: пратаколы, нататкі, водгукі, скаргі; карыстаецца адраснымі зваротамі і правіламі моўнага этыкету;

стварае звязныя выказванні ў наступных жанравых формах: аргументаванае выказванне, даклад, інтэрпрэтацыйная замалёўка, крытычны нарыс, дэфініцыя, энцыклапедычны артыкул, абагульняльная нататка;

адрознівае кароткі змест ад парафраза,  выкарыстоўвае іх функцыянальна, у залежнасці ад мэты выказвання;

стварае план кампазіцыі і дэкампазіцыі аргументацыйных тэкстаў;

ужывае рытарычныя кампазіцыйныя прынцыпы пры стварэнні ўласнага тэксту; робіць вусную прамову з улікам іншамоўных сродкаў;

пры інтэрпрэтацыі прадстаўляе прапанову для чытання тэксту, фармулюе аргументы, заснаваныя на тэксце і вядомых кантэкстах, у тым ліку на ўласным досведзе, прыводзіць лагічныя аргументы для абгрунтавання сфармуляваных меркаванняў;

ужывае прынцыпы моўна-стылістычнай правільнасці пры стварэнні ўласнага тэксту; дэманструе здольнасць спраўджваць слушнасць уласных рашэнняў;

выкарыстоўвае веданне мовы ў рэдактарскай працы над уласным тэкстам, карэктуе ўласны тэкст, ужывае крытэрыі моўнай правільнасці.

развівае ўменне працаваць самастойна, у тым ліку, рыхтуючы розныя формы выяўлення ўласнай пазіцыі;

арганізўе інфармацыю ў праблемныя вузлы шляхам іх ацэнкі; сінтэзуе вывучаны змест дзеля раскрыцця праблемы, тэмы, пытання і выкарыстоўвае яго ў сваіх выказваннях;

карыстаецца навуковай і навукова-папулярнай літаратурай;

афармляе спіс літаратуры і бібліяграфічныя заўвагі, у тым ліку на электронныя крыніцы;

робіць крытычны адбор крыніц;

выбірае з тэксту адпаведныя цытаты і выкарыстоўвае іх у сваім выказванні;

узбагачае сваё выказванне іншамоўнымі сродкамі камунікацыі;

карыстаецца агульнымі слоўнікамі беларускай мовы і спецыялізаванымі слоўнікамі (напрыклад, этымалагічнымі, фразеалагічнымі, дыялектнымі, слоўнікамі скарачэнняў), у тым ліку анлайн-слоўнікамі;

выкарыстоўвае мультымедыйныя крыніцы інфармацыі і крытычна іх ацэньвае;

збірае і апрацоўвае інфармацыю, рыхтуе базу звестак;

выкарыстоўвае мультымедыйныя рэсурсы, напрыклад, з бібліятэк, анлайн-слоўнікаў, выданняў электронных кніг, арыгінальных вэб-сайтаў; адбірае інтэрнэт-крыніцы з улікам крытэрыя фактаграфічнай карэктнасці і крытычна ацэньвае іх змест;

выкарыстоўвае форму праекта для падрыхтоўкі, прэзентацыі і папулярызацыі сваіх інтарэсаў і дасягненняў.

Каш-
тоўна-
сці/
стаў-
ленні

Разумее значэнне мовы ў жыцці народа;

разумее і прымае, што

 

- неабходна ведаць  беларускую мову і карыстацца ёю;

-беларуская мова з’яўляецца нацыянальнай каштоўнасцю;

- чытанне мастацкіх, публіцыстычных, навукова-папулярных тэкстаў ёсць натуральнай звычкай разумнага чалавека.

Разумее значэнне мовы ў жыцці народа;

разумее і прымае, што

- неабходна ведаць беларускую мову і свабодна карыстацца ёю;

-беларуская мова з’яўляецца нацыянальнай каштоўнасцю;

- чытанне мастацкіх, публіцыстычных, навукова-папулярных і нескладаных навуковых тэкстаў ёсць натуральнай звычкай разумнага чалавека.

шануе беларускую мову як дзяржаўную і як гістарычную каштоўнасць – чыннік нацыянальнай ідэнтычнасці;

выказвае зацікаўленасць у развіцці і пашырэнні ўжывання беларускай мовы;

крытычна ставіцца да празмернага выкарыстання іншамоўных слоў, у т. л. неалагізмаў;

прыхільна ставіцца да замены новаўведзеных іншамоўных слоў беларускімі адпаведнікамі;

абмяркоўвае і ацэньвае беларускія пераклады твораў замежнай літаратуры, якія спрыяюць развіццю беларускай мовы, папулярызацыі беларускай мовы і культуры.

усведамляе важнасць выканання правіл моўнага этыкету;

крытычна ацэньвае ўзровень прадуктыўнасці (дасягнення мэты) уласных дыялагічных зносін;

усведамляе неабходнасць моўнай адукацыі і самаадукацыі, пастаяннага ўдасканалення ўласнага маўлення, умення ўжываць разнастайныя камунікатыўныя стратэгіі.

усведамляе ў маўленні сэнс простых ускладненых сказаў;

усведамляе зручнасць зносін з выкарыстаннем сучасных сродкаў мабільнай сувязі і інтэрнэт-рэсурсаў, пісьменна і бяспечна размаўляе ў інфармацыйнай прасторы.

усведамляе ролю камунікатыўных навыкаў для будучай прафесійнай дзейнасці;

праяўляе талерантнасць да поглядаў і меркаванняў суразмоўцаў у зносінах;

усведамляе выяўленчыя магчымасці сказаў з простай і ўскоснай мовай, дыялогаў.

усведамляе патрэбнасць у чытанні, праецыруе прачытанае на жыццёвыя сітуацыі.

 

Разумее і прымае, што

 

- мова з’яўляецца падмуркам мыслення і ідэнтычнасці;

- мова ёсць адным са складнікаў, якія стварылі і ствараюць беларускую нацыю;

- чытанне мастацкіх, публіцыстычных, навукова-папулярных твораў дае дадатковы штуршок для развіцця, самааналізу, рэфлексіі, дапамагае навучацца на працягу ўсяго жыцця.

 

Дэманструе:

- жаданне і неабходнасць пастаянна размаўляць па-беларуску;

- гатоўнасць выказаць сваё меркаванне;

- жывую цікавасць да дыскусійных моўных пытанняў;

- упэўненасць у сваіх перакананнях, каштоўнасцях.

- гатоўнасць пісаць арыгінальныя тэксты;

- неабходнае аратарскае майстэрства;

- жывую цікавасць да мовы;

- упэўненасць у выніках сваёй працы.

- уменне выказваць крытычнае стаўленне да распрацаванага дыдактычнага матэрыялу;

- уменне лагічна думаць, разважаць, рабіць высновы па-беларуску;

- жывую цікавасць да сваёй моўнай адукацыі, да правоў чалавека і пытанняў справядлівасці ў грамадстве;

- гатоўнасць вучыцца з мэтай паляпшэння ўласных паводзін;

- упэўненасць у працэсе абароны правоў чалавека і яго каштоўнасцяў;

- гатоўнасць да вучобы з мэтай павышэння ўласнай пісьменнасці;

- жывую цікавасць да літаратурнай мовы;

- разуменне ўзаемасувязі знакаў прыпынку і інтанацыі.

- уменне выбіраць моўныя і выразныя сродкі ў залежнасці ад мэты і сітуацыі зносін;

- гатоўнасць вучыцца з мэтай удасканалення свайго маўлення;

- жывую цікавасць да граматычнага багацця беларускай мовы.

- жаданне мець зносіны, наладжваць стасункі на беларускай мове;

- гатоўнасць вучыцца з мэтай паляпшэння ўласных паводзін;

- жывую зацікаўленасць вучэбнымі тэмамі;

- разуменне сувязі вывучэння рыторыкі з фарміраваннем сацыяльна значных уменняў і навыкаў;

- упэўненасць у працэсе прамаўлення падрыхтаваных тэкстаў.

 

Адчувае адказнасць за ўласны ўзровень культуры маўлення, у прыватнасці за захаванне марфалагічных нормаў у вусным і пісьмовым маўленні.

 

Выяўляе разуменне сувязі засваення сінтаксічнай нормы з фарміраваннем сацыяльна значных уменняў і навыкаў.