КК, ступені адукацыі
|
Пачатковая (1-4)
|
Базавая (5-9)
|
Сярэдняя (10-11)
|
Кампетэнцыя: грамадзянская
|
Веды
|
- - ведае, што кожны чалавек мае правы і можа прывесці прыклады правоў, што маюць дзеці ў Беларусі і свеце;
- - сваімі словамі можа растлумачыць, што такое дзяржаўная ўлада і навошта яна патрэбна;
- - ведае галоўныя падзеі гісторыі Беларусі і асноўныя святы краіны;
- - можа назваць важнейшыя ўстановы беларускай дзяржавы і растлумачыць, навошта яны патрэбныя;
- - ведае, што ў грамадстве існуюць правілы, пагадненні, законы і чаму яны важныя;
- - ведае прыкметы цкавання, булінгу і разумее іх негатыўныя наступствы;
- - ведае, якія адносіны мае да беларускай дзяржавы, называе свае асноўныя правы і абавязкі як грамадзяніна;
- - ведае, чаму трэба абараняць прыроду і культурныя каштоўнасці;
- - можа назваць асноўныя грамадскія арганізацыі, якія ёсць у школе ці па месцу жыхарства.
|
- - можа назваць асноўныя дакументы, у якіх выкладзены правы чалавека і правы дзіцяці, іх значэнне;
- - разумее, што правы чалавека з'яўляюцца ўніверсальнымі, неадчужальнымі і непадзельнымі і што кожны чалавек не толькі мае правы чалавека, але і абавязаны выконваць правы іншых людзей;
- - ведае ключавыя падзеі гісторыі Беларусі, Еўропы, свету, якія маюць доўгатэрміновы ўплыў;
- - разумее, што мінулае ўспрымаецца па-рознаму ў залежнасці ад прыналежнасці да пэўнага пакалення, сацыяльнага слоя, гендару, а таксама прыналежнасці да этнічных, моўных і рэлігійных супольнасцяў і розных светапоглядаў у грамадстве;
- - ведае, што такое грамадзянская супольнасць, чаму яе неабходна развіваць і ўмацоўваць;
- - ведае і называе асноўныя беларускія і міжнародныя інстытуты, што абараняюць правы чалавека;
- - ведае, што такое прамая і прадстаўнічая дэмакраты, і разумее, што грамадзяне могуць удзельнічаць у грамадскіх абмеркаваннях і прыняцці рашэнняў, а таксама могуць уплываць на палітыку і грамадства, у тым ліку разумее ролю ў гэтым працэсе грамадзянскай супольнасці і НДА;
- - ведае і апісвае прынцып падзелу ўлад, пералічвае функцыі парламента, урада, судоў;
- - ведае асаблівасці і значэнне дзейнасці грамадскіх арганізацый ў сваім жыццёвым асяроддзі, рэгіёне, краіне;
- - распазнае сітуацыі, калі парушаюцца асабістыя або чужыя правы, абмяжоўваюцца свабоды, і ведае, што можна зрабіць самому і куды неабходна звяртацца за дапамогай;
- - разумее значэнне супрацоўніцтва ў дэмакратычных працэсах.
|
- - ведае асноўныя міжнародныя і нацыянальныя дакументы, якія абараняюць правы чалавека, разумее сэнс дакументаў і функцыянальнасць інстытутаў, апісвае абавязкі дзяржаў у адносінах да правоў чалавека;
- - разумее, як прынцыпы правоў чалавека прымяняюцца на практыцы да канкрэтных сітуацый, як могуць узнікаць парушэнні правоў чалавека, як можна змагацца з гэтымі парушэннямі правоў чалавека;
- - разумее і тлумачыць свой статус грамадзяніна, вызначае магчымасці і праблемы для грамадзянскай дзейнасці;
- - ведае, што ўсе законы павінны адпавядаць міжнародным нормам і стандартам у галіне правоў чалавека, быць справядлівымі і абгрунтаванымі;
- - разумее, што дзяржава мусіць функцыяваць толькі на падставе прававых нормаў, што дзяржаўныя службоўцы павінны падпарадкоўвацца закону і не злоўжываць гэтай уладай;
- - ведае, што дзяржава ўмацоўваецца не толькі абаронай ад знешніх пагроз, але клопатам аб грамадстве, захаванні культурнай спадчыны і навакольнага асяроддзя;.
- - разумее, што гістарычныя наратывы маюць некалькі ўзроўняў і спосабаў інтэрпрэтацыі;
- - распазнае праявы мовы варожасці і прапаганду, прадстаўленыя ў СМІ, і ведае, што такое маніпуляванне інфармацыяй і чым яно шкоднае для асобы і дзяржавы;.
- - ведае, што існуюць сродкі прававой абароны ад дзеянняў дзяржаўных службоўцаў і органаў, якя парушаюць правы чалавека;
- - ведае, як эфектыўна супрацьстаяць гвалту і цкаванню ва ўласным асяроддзі, розных супольнасцях і ўмовах;
- - разумее, як індывідуальны ўдзел спрыяе ўмацаванню грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай дзяржавы, стварэнню ўстойлівага экалагічнага асяроддзя.
|
Навыкі
|
- - можа растлумачыць, чаму кожны павінен паважаць правы іншых;
- - удзельнічае ў распрацоўцы пагадненняў у класе, можа растлумачыць, чаму неабходны такія пагадненні ў класе, сям’і, грамадстве (правілы дарожнага руху);
- - выконвае асноўныя правілы паводзін і пагадненні, якія прыняты ў розных супольнасцях (сям'я, клас, школа, правілы дарожнага руху);
- - выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы (дапамога сябрам і блізкім, хатнія і класныя справы);
- - можа знайсці інфармацыю і прыклады, як у вершах, казках і фільмах закранаюцца тэмы правоў чалавека (напрыклад, права на жыццё, сям’ю і бяспеку);
- - дзеліцца сваімі ідэямі пра тое, як і калі супрацоўнічаць з сябрамі, членамі сям’і і суседзямі, прыводзяць прыклады такога супрацоўніцтва;
- - можа стварыць любога фармату навіну, звязаную з жыццем класа, аналізуе навіны пра класнае жыцце, створаныя іншымі вучнямі, ацэньвае іх праўдзівасць;
- - выкарыстоўвае веды пра цкаванне, гвалт, здзекі, “булінг”, паведамляе адразу даросламу ці настаўніку пра падазроныя дзеянні ў класе і групе.
|
- - аналізуе ўплыў свайго дзеяння (бяздзеяння) на іншых асоб грамадства;
- - абгрунтавана тлумачыць, навошта чалавеку грамадзянства;
- можа аргументавана даказаць, што пагадненні з’яўляюцца асновай для стварэння законаў, тлумачыць вынікі невыканання законаў і прыводзіць прыклады такіх паводзінаў;
- - аналізуе сітуацыі парушэння правоў чалавека і дае канкрэтныя прыклады таго, як можна абараніць людзей, чые правы былі парушаныя;
- - аргументуе меркаванне, чаму для Беларусі важна ўваходзіць у міжнародныя арганізацыі і прыводзіць іх прыклады, тлумачыць, як міжнароднае супрацоўніцтва ўплывае на нацыянальную палітыку;
- - аналізуе гістарычныя падзеі з апорай на сведчанні першакрыніц, разуменне прычын і наступстваў, змены і пераемнасць;
- - адрознівае факты ад меркаванняў, перадузятасць ад аб’ектыўнасці;
- - удзельнічае ў грамадзянскай актыўнасці (ініцыявахў) з бліжэйшага атачэння і абмяркоўвае іх значэнне для класа, школы;
- - знаходзіць і параўноўвае інфармацыю пра адну і тую ж падзею ў розных крыніцах, аналізуе інфармацыю з розных СМІ;
- - параўноўвае і ацэньвае змест, абавязкі і наступствы дзейнасці мясцовай улады;
- - умее даследаваць мясцовыя праблемы і прапанаваць спосабы іх рашэння;
- - спалучае розныя меркаванні і знаходзіць шляхі вырашэння грамадскіх праблем.зыходзячы з розных пунктаў гледжання;
- - умее рознымі сродкамі супрацьстаяць цкаванню, гвалту, праявам нецярпімасці як у рэальным, так і віртуальным свеце.
|
- - аналізуе дэмакратычныя працэсы, функцыяванне дэмакратычных інстытутаў, уключаючы ролю палітычных партый, выбараў і галасавання;
- - аналізуе выклікі, якія стаяць перад Беларуссю, і магчымасці, якія ўзнікаюць пры ўдзеле ў дзейнасці міжнародных арганізацый;
- - аналізуе і ацэньвае метады падачы варожай прапаганды, аб'ектыўна і аргументавана тлумачыць важнасць СМІ для грамадзянскай супольнасці;
- - даследуе далікатныя і супярэчлівыя тэмы гісторыі адказным чынам, каб падарваць уплыў аднабаковых, перадузятых і палітызаваных поглядаў на мінулае і давесці яго складаны і шматмерны характар;
- - ініцыюе і ўдзельнічае ў сацыяльных і экалагічных ініцыятывах па ўмацаванні навакольнага асяроддзя, у рэгулярных і выпадковых грамадскіх мерапрыемствах, валанцерскай, дабрачыннай дзейнасці і заклікае да ўдзелу іншых;
- удзельнічае ў грамадскай дзейнасці (напрыклад, у няўрадавых арганізацыях (НДА), моладзевых няўрадавых арганізацыях;
- - ацэньвае ўплыў свайго дзеяння (бяздзеяння) на іншых чальцоў грамадства, аналізуе замежны досвед;
- - прымае актыўныя дзеянні, калі парушаюцца асабістыя або чужыя правы, абмяжоўваюцца свабоды як у рэальным, так і віртуальным свеце;
- - рэалізоўвае мірныя шляхі вырашэння канфліктаў і прыводзіць прыклады з асабістага, сямейнага, грамадскага жыцця;
- - тлумачыць, што такое санкцыя, прыводзіць прыклады яе прымянення пры парушэнні пагадненняў і законаў.
|
Каштоўнасці/ стаўлен
ні
|
- - мае і шануе сваё і чужое меркаванне, улічвае свае і чужыя патрэбы;
- - мае пачуццё ўласнай годнасці і ўпэўненасць ў сабе;
- шануе нацыянальныя сімвалы Беларусі, праяўляе любоў да роднага краю, краіны, імкненне да іх росквіту;
- - заахвочаны і з інтарэсам удзельнічае ў самакіраванні класа, школы (з дапамогай бацькоў і настаўнікаў);
- - усведамляе і паказвае, што бярэ на сябе адказнасць за ўласныя ўчынкі (у тым ліку зробленыя памылкі);
- - праяўляе гатоўнасць не быць простым назіральнкам, калі парушаюцца годнасць і правы іншых людзей.
|
- - усведамляе, што правы чалавека заснаваныя на годнасці, якая з'яўляецца неад'емным правам усіх людзей;
- - упэўнены, што дэмакратычныя выбары заўсёды павінны праводзіцца свабодна справядліва, у адпаведнасці з міжнародным стандартам і нацыянальным заканадаўствам без парушэнняў і фальсіфікацый;
- - упэўнены, што ўсе дзяржаўныя інстытуты павінны паважаць, абараняць выконваць правы чалавека;
- паважае і абараняе незалежнасць і суверэнітэт беларускай дзяржавы;
- - праяўляе рашучасць у асуджэнні вайны, прадухіленні агрэсіі і любых форм гвалту і парушэння правоў чалавека і супрацьдзеяння ім;
- - усведамляе напазбежнасць існавання палітычных рознагалоссяў і канфлікту меркаванняў у дэмакратычных грамадствах і праяўляе настойлівасць у пераадоленні мірным шляхам гэтых рознагалоссяў і канфліктаў;
- - заахвочаны ў справядлівым, раўнапраўным уліку інтарэсаў розных людзей і росквіце вольнага ад сацыяльных бар'ераў грамадства, мірнай і стабільнай будучыні для ўсіх.
|
- - усведамляе ўзаемасувязь паміж правамі чалавека, дэмакратыяй, свабодай, справядлівасцю, мірам і бяспекай;
- - усведамляе, што могуць быць розныя падыходы да тлумачэння і вопыту ў галіне правоў чалавека ў розных грамадствах і культурах, але існуюць міжнародна ўзгодненыя юрыдычныя дакументы, якія ўстанаўліваюць мінімальныя мадэлі правоў чалавека, незалежна ад культурнага кантэксту;
- - крытычна ацэньвае складаныя ўзаемасувязі паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, у тым ліку трагічны вопыт гвалту і адчужэння, а таксама ўсіх форм нецярпімасці і дыскрымінацыі;
- шануе гістарычную дакладнасць і вывучэнне розных пунктаў гледжання на аснове крыніц і гістарычных прац;
- - імкнецца да захавання гістарычнай памяці і супрацьдзеяння адмаўленню і скажэнню даказаных падзей мінулага;
- - паважае суверэнітэт і праяўляе гатоўнасць абараняць незалежнасць беларускай дзяржавы;
- - праяўляе гатоўнасць і жаданне ўдзельнічаць у дэмакратычным працэсе прыняцця рашэнняў на розных узроўнях грамадскай дзейнасці;
- - праяўляе рашучасць і гатоўнасць актыўна абараняць правы законнымі сродкамі.
|