Вывучаем міжнародныя дакументы і рэкамендацыі па рэфармаванні адукацыі. Прапануем даклад міжнароднай камісіі па будучыні адукацыі пад эгідай ЮНЕСКА, апублікаваны ў 2021 годзе Арганізацыяй ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры.
Арыгінал дактада тут.
Ёсць тры асноўныя пытанні, якія мы павінны задаць, углядаючыся ў 2050 год:
“Што мы павінны працягваць рабіць?”, “Ад чаго мы павінны адмовіцца?”, “Што трэба творча вынайсці нанова?”
Паміж мінулымі абяцаннямі і нявызначанай будучыняй
Магчымы шматлікія альтэрнатыўныя варыянты будучыні, і прарыўныя трансфармацыі можна заўважыць у некалькіх ключавых галінах:
- Планета ў небяспецы, аднак працягваюцца дэкарбанізацыя і азеляненне эканомікі. Тут ужо лідзіруюць дзеці і моладзь, якія заклікаюць да канструктыўных дзеянняў і жорстка дакараюць тых, хто адмаўляецца заўважаць неадкладнасць сітуацыі.
- На працягу апошняга дзесяцігоддзя ў свеце адбываюцца адкат ад дэмакратычнага кіравання і рост папулісцкіх настрояў, якія грунтуюцца на сентыментах ідэнтычнасці. У той самы час назіраецца рост актыўнага ўдзелу грамадзян і актывізму ў адказ на дыскрымінацыю і несправядлівасць ва ўсім свеце.
- Лічбавыя тэхналогіі маюць велізарны патэнцыял, аднак мы яшчэ не ведаем, як спраўдзіць гэтыя шматлікія абяцанні.
- Праблема стварэння годных, арыентаваных на чалавека працоўных месцаў стане больш складанай, паколькі штучны інтэлект, аўтаматызацыя і структурныя трансфармацыі перакройваюць ландшафт занятасці ва ўсім свеце. У той жа час усё больш людзей і суполак прызнаюць каштоўнасць працы па доглядзе і мноства спосабаў забеспячэння эканамічнай бяспекі.
Кожны з гэтых прарываў нясе значныя наступствы для адукацыі. У сваю чаргу тое, што мы робім разам у адукацыі, будзе вызначаць яе рэакцыю.
Зараз тыя шляхі, якімі мы арганізуем адукацыю ва ўсім свеце, не дастатковыя, каб спрыяць існаванню справядлівых і мірных грамадстваў, здаровай планеты і супольнаму прагрэсу на карысць усіх нас. На самой справе некаторыя з нашых цяжкасцей вынікаюць з таго, як мы рэалізуем адукацыю. Новы сацыяльны кантракт на адукацыю павінен даць нам магчымасць думаць па-іншаму аб навучанні і сувязях паміж вучнямі, настаўнікамі, ведамі і светам.
Асноватворныя прынцыпы
Любы новы сацыяльны кантракт павінен будавацца на шырокіх прынцыпах, якія ляжаць у аснове правоў чалавека – гэта інклюзія і роўнасць, супрацоўніцтва і салідарнасць, а таксама калектыўная адказнасць і ўзаемасувязь, – і кіравацца наступнымі двума асноватворнымі прынцыпамі:
• Забеспячэнне права на якасную адукацыю на працягу жыцця.
• Умацаванне адукацыі як грамадскай справы і грамадскага дабра.
Прапановы па аднаўленні адукацыі
- Педагогіка павінна быць арганізавана вакол прынцыпаў кааперацыі, супрацоўніцтва і салідарнасці. Яна павінна спрыяць развіццю інтэлектуальных, сацыяльных і маральных здольнасцяў вучняў да супрацоўніцтва і пераўтварэння свету з суперажываннем і спагадай. Таксама мае адбыцца і адмаўленне ад прадузятасці, забабонаў і разладу. Ацэнка павінна адлюстроўваць гэтыя педагагічныя мэты такім чынам, каб спрыяць істотнаму росту і навучанню ўсіх вучняў.
- Навучальныя праграмы павінны рабіць упор на экалагічнае, міжкультурнае і міждысцыплінарнае навучанне, якое дае магчымасць навучэнцам атрымліваць і ствараць веды, адначасова таксама развіваючы іх здольнасць да крытычнага асэнсавання і выкарыстання ведаў. Навучальныя праграмы павінны інтэграваць экалагічнае разуменне чалавецтва, якое збалансуе наша стаўленне да Зямлі як да жывой планеты і нашага адзінага дома. Распаўсюджванню дэзынфармацыі трэба супрацьстаяць з дапамогай навуковай, лічбавай і гуманістычнай граматнасці, развіваючы здольнасць адрозніваць няпраўду ад праўды. У кантэксце адукацыі метады і стратэгіі павінны спрыяць актыўнай грамадзянскай пазіцыі і актыўнаму ўдзелу ў дэмакратычных працэсах.
- Выкладанне павінна рабіцца больш прафесійнай, супольнай працай, дзе шануецца праца настаўнікаў як прадзюсараў ведаў і ключавых фігур у трансфармацыі адукацыі і грамадства. Праца настаўнікаў павінна характарызавацца супрацоўніцтвам і каманднай дзейнасцю. Разважанні, даследаванні і стварэнне ведаў і новых педагагічных практык павінны стаць неад’емнай часткай выкладання. Гэта азначае, што неабходна падтрымліваць іх аўтаномію і свабоду і што яны павінны цалкам удзельнічаць у грамадскіх дэбатах і дыялогу адносна будучыні адукацыі.
- Школы павінны быць адукацыйнымі аб’ектамі, якія ахоўваюцца, у сувязі з інклюзіяй, роўнасцю, асабістым і калектыўным дабрабытам, якія яны падтрымліваюць, і яны таксама павінны быць пераасэнсаваны, каб яны маглі лепш спрыяць трансфармацыі свету ў бок больш справядлівай, роўнай і ўстойлівай будучыні. Школы павінны быць месцамі, якія аб’ядноўваюць розныя групы людзей і прапануюць ім выклікі і магчымасці, не даступныя ў іншых месцах. Архітэктура школ, іх памяшканні, расклады і планы заняткаў, падзел вучняў на групы павінны быць перагледжаны, каб заахвочваць людзей і даваць ім магчымасці працаваць разам. Лічбавыя тэхналогіі павінны быць накіраваны на падтрымку школ, а не на іх падмену. Школы павінны мадэляваць будучыню, да якой мы імкнёмся, забяспечваючы правы чалавека і становячыся прыкладамі ўстойлівасці і вугляроднай нейтральнасці.
- Мы павінны выкарыстоўваць і пашыраць адукацыйныя магчымасці, якія мы маем на працягу жыцця і ў розных культурных і грамадскіх прасторах. Ва ўсе перыяды жыцця людзі павінны мець істотныя магчымасці для якаснай адукацыі. Мы павінны злучаць прыродныя, пабудаваныя і віртуальныя пляцоўкі для навучання, старанна выкарыстоўваючы лепшыя магчымасці кожнай з іх. Асноўныя абавязкі ляжаць на ўрадах, чые магчымасці дзяржаўнага фінансавання і рэгулявання адукацыі трэба ўзмацняць. Права на адукацыю павінна быць пашырана на ўсё жыццё і ахопліваць права на інфармацыю, культуру, навуку і доступ да інтэрнэту.
Змест публікацыі:
Прадмова Генеральнай дырэктаркі ЮНЕСКА Одры Азуле ........................5
Прадмова Я. Э. Прэзідэнткі Сахле-Ворк Зеўдэ...........................................7
Міжнародная камісія па будучыні адукацыі.................................................9
Падзякі.........................................................................................................10
Рэзюмэ.........................................................................................................13
УВОДЗІНЫ ..................................................................................................20
Выжыванне чалавецтва, правы чалавека і жывая планета знаходзяцца
пад пагрозай................................................................................................21
Неабходнасць новага сацыяльнага кантракта на адукацыю ...................23
Пераазначэнне мэтаў адукацыі .................................................................25
Структура даклада......................................................................................28
ЧАСТКА I ПАМІЖ МІНУЛЫМІ АБЯЦАННЯМІ І НЯВЫЗНАЧАНАЙ БУДУЧЫНЯЙ.
РАЗДЗЕЛ 1. НАСУСТРАЧ БОЛЬШ СПРАВЯДЛІВАЙ АДУКАЦЫЙНАЙ БУДУЧЫНІ
Няпоўнае і няроўнае пашырэнне адукацыі .................................................33
Беспрасветная беднасць і рост няроўнасці.................................................37
Клубок выключэнняў......................................................................................39
РАЗДЗЕЛ 2. ЗБОІ І НОВЫЯ ТРАНСФАРМАЦЫІ ........................................42
Планета ў небяспецы.....................................................................................43
Адкат ад дэмакратыі і рост палярызацыі .....................................................53
Нявызначаная будучыня ў сферы працы......................................................55
ЧАСТКА II. АБНАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ.
РАЗДЗЕЛ 3. ПЕДАГОГІКА СУПРАЦОЎНІЦТВА І САЛІДАРНАСЦІ..............64
Пераасэнсаванне педагагічных падыходаў .................................................66
Педагагічныя падарожжы ў кожным узросце і на кожным этапе..................72
Абнаўленне місіі вышэйшай адукацыі...........................................................76
Прынцыпы дыялогу і дзейнасці.....................................................................77
РАЗДЗЕЛ 4. НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ І АГУЛЬНЫ ЗДАБЫТАК ВЕДАЎ, ЯКІ РАЗВІВАЕЦЦА.
Удзел у агульным здабытку ведаў.................................................................80
Роля вышэйшай адукацыі ў пашырэнні магчымасцяў..................................91
Прынцыпы дыялогу і дзеянняў.......................................................................94
РАЗДЗЕЛ 5. ТРАНСФАРМАЦЫЙНАЯ ПРАЦА НАСТАЎНІКАЎ ...................95
Новы погляд на настаўніцтва як на супрацоўніцкую прафесію....................97
Шлях станаўлення настаўніка, пераплецены з жыццём .............................100
Грамадская салідарнасць дзеля ператварэння настаўніцтва......................104
Прынцыпы дыялогу і дзейнасці.....................................................................108
РАЗДЗЕЛ 6. ЗАХАВАННЕ І ПЕРАЎТВАРЭННЕ ШКОЛ................................109
Незаменная роля школ...................................................................................111
Неабходнае пераўтварэнне школ .................................................................113
Пераход ад школы да вышэйшай адукацыі.................................................. 119
Прынцыпы дыялогу і дзейнасці.....................................................................120
РАЗДЗЕЛ 7. АДУКАЦЫЯ Ў РОЗНЫЯ ЧАСЫ І Ў РОЗНЫХ ПРАСТОРАХ ..121
Накіраванне адукацыйных магчымасцяў у бок інклюзіі і ўстойлівасці ........124
Пашырэнне часу, калі адбываецца адукацыяі .............................................130
Пашырэнне права на адукацыю....................................................................133
Прынцыпы дыялогу і дзейнасці.....................................................................135
ЧАСТКА III.
КАТАЛІЗАЦЫЯ НОВАГА САЦЫЯЛЬНАГА КАНТРАКТА НА АДУКАЦЫЮ..136
РАЗДЗЕЛ 8. ЗАКЛІК ДА ДАСЛЕДАВАННЯЎ І ІНАВАЦЫЙ...............................137
Новая праграма даследаванняў у галіне адукацыі.......................................139
Пашырэнне ведаў, даных і факталагічнай базы............................................142
Наватарства ў будучыні адукацыі ...................................................................146
Прынцыпы дыялогу і дзейнасці.......................................................................149
РАЗДЗЕЛ 9. ЗАКЛІК ДА ГЛАБАЛЬНАЙ САЛІДАРНАСЦІ
І МІЖНАРОДНАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА .........................................................150
Рэагаванне на ўзмацненне хісткасці сусветнага парадку...............................151
Насустрач сумесным мэтам, абавязацельствам, нормам і стандартам........154
Кааперацыя ў стварэнні ведаў і выкарыстанні факталагічнага матэрыялу...155
Роля ЮНЕСКА .................................................................................................157
Прынцыпы дыялогу і дзейнасці........................................................................158
БУДУЕМ БУДУЧЫНЮ АДУКАЦЫІ РАЗАМ .......................................................160
Прапановы па стварэнні новага сацыяльнага кантракта ................................162
Заклікі да дзеянняў............................................................................................169
Дыялог і ўдзел...................................................................................................172
Запрашэнне да працягу працы.........................................................................174
ДАДАТКІ ............................................................................................... ............176
Выбраная літаратура..........................................................................................177
Незалежныя даклады.........................................................................................177
Даведачныя дакументы......................................................................................179
Унёскі ў глабальныя кансультацыі.....................................................................181
Публікацыі Міжнароднай Камісіі па будучыні адукацыі....................................182
Міжнародная Камісія па будучыні адукацыі......................................................183
Мандат................................................................................................................183
Члены.................................................................................................................183
Ініцыятыва “Будучыня адукацыі”.......................................................................189
Удзельнікі глабальных кансультацый.................................................................190
Цалкам прачытаць і спампаваць даклад у перакладзе не белерускю мову можна тут: https://drive.google.com/file/d/1MnmHeAx2oaYqKeDMCD9Cs4Pyh3W56cM-/view
Арыгінал дакада на англійскай тут.
Даведка: Ініцыятыва "Будучыня адукацыі". Міжнародная камісія па будучыні адукацыі была заснавана ЮНЕСКА ў 2019 годзе для пераасэнсавання таго, як веды і навучанне могуць фарміраваць будучыню чалавецтва і планеты. Ініцыятыва прадугледжвае шырокі ўдзел грамадства і экспертаў і накіравана на актывізацыю глабальных дэбатаў адносна пераасэнсавання адукацыйных патрэбаў у свеце, які робіцца ўсё больш складаным, неакрэсленым і крохкім.