Лічбавая кампетэнцыя важная для навучання, працы і актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства. Для школьнай адукацыі не менш важным, чым разуменне самой кампетэнцыі, з'яўляецца веданне настаўнікамі таго, як дапамагчы яе развіць. Лічбавая кампетэнцыя з'яўляецца адной з васьмі ключавых кампетэнцый і адносіцца да ўпэўненага і крытычнага выкарыстання поўнага спектру лічбавых тэхналогій для інфармацыі, камунікацыі і вырашэння асноўных праблем ва ўсіх аспектах жыцця.
Важна памятаць пра ключавыя кампетэнцыі:
- Складнікамі ключавых кампетэнцый з’яўляюцца веды, навыкі, стаўленне/каштоўнасці.
- Развіццё каштоўнасцей – адна з найважнейшых мэт адукацыі, таму што каштоўнасці складаюць ядро ідэнтычнасці чалавека, праяўляюцца ў выбары і дзейнасці асобы.
- Такія базавыя (ці скразныя) навыкі, як крытычнае мысленне, уменне вырашаць праблемы, праца ў камандзе, камунікатыўнасць, творчы падыход, уменне весці перамовы, кантраляваць эмоцыі і праяўляць стрэсаўстойлівасць з’яўляюцца неад’емнай часткай кожнай з ключавых кампетэнцый.
- Ключавыя кампетэнцыі развіваюцца на працягу ўсяго жыцця ў фармальных, нефармальных, традыцыйных і нетрадыцыйных формах навучання ў розных асяроддзях, уключаючы сям'ю, школу, працоўнае месца, суполкі і інш.
- Усе ключавыя кампетэнцыі лічацца аднолькава важнымі і ўзаемапранікальнымі, і асноўныя складнікі адной кампетэнцыі будуць садзейнічаць развіццю другой
Прапануем азнаёміцца з апісаннем лічбавай кампетэнцыі з Рамкі ключавых кампетэнцый беларускага вучня.
Лічбавая кампетэнцыя – упэўненае, крытычнае і адказнае выкарыстанне лічбавых тэхналогій і ўзаемадзеянне з імі для навучання, працы і ўдзелу ў грамадскім жыцці – інфармацыйная пісьменнасць і медыяпісьменнасць (стварэнне лічбавага кантэнту (у тым ліку праграмаванне), бяспека (уключаючы лічбавую і кібербяспеку), пытанні, звязаныя з інтэлектуальнай уласнасцю, вырашэнне праблем і крытычнае мысленне).
Базавыя веды, навыкі і стаўленне, якія маюць дачыненне да кампетэнцыі
Веды
- ведаць асноўныя прынцыпы, механізмы і логіку, якія ляжаць у аснове лічбавых тэхналогій, асноўныя прынцыпы работы розных прылад, праграмнага забеспячэння і сетак;
- разумець, як лічбавыя тэхналогіі могуць падтрымліваць камунікацыю, творчасць і інавацыі, і асэнсоўваць іх станоўчыя і адмоўныя бакі.
Навыкі
- шукаць і атрымліваць доступ да інфармацыі і карыстацца паслугамі, прапанаванымі ў інтэрнэце;
- выкарыстоўваць, атрымліваць, выбіраць, ацэньваць, ствараць, праграмаваць і абменьвацца лічбавым кантэнтам;
- карыстацца і абараняць інфармацыю, базы дадзеных і персанальныя дадзеныя, а таксама распазнаваць і эфектыўна ўзаемадзейнічаць з праграмным забеспячэннем, прыладамі, штучным інтэлектам і робатамі.
Стаўленне/каштоўнасці
- рэфлексіўнае і адкрытае стаўленне да развіцця лічбавых тэхналогій;
- крытычнае стаўленне да праўдзівасці, надзейнасці і ўплыву інфармацыі і дадзеных, якія існуюць дзякуючы лічбавым тэхналогіям;
- павага да законнасці і этычнага выкарыстання ІТ.
Структура лічбавай кампетэнцыі (сферы кампетэнцыі):
- Інфармацыйная пісьменнасць і пісьменнасць даных: каб сфармуляваць інфармацыйныя патрэбы, знаходзіць і атрымліваць лічбавыя даныя, інфармацыю і кантэнт. Судзіць аб актуальнасці крыніцы і яе зместу. для захоўвання, кіравання і арганізацыі лічбавых даных, інфармацыі і змесціва.
- Камунікацыя і супрацоўніцтва: каб узаемадзейнічаць, мець зносіны і супрацоўнічаць з дапамогай лічбавых тэхналогій, усведамляючы культурную разнастайнасць і разнастайнасць пакаленняў. Удзельнічаць у жыцці грамадства праз дзяржаўныя і прыватныя лічбавыя паслугі і ўдзельнічаць у грамадзянстве. Каб кіраваць сваёй лічбавай прысутнасцю, ідэнтычнасцю і рэпутацыяй.
- Стварэнне лічбавага кантэнту: для стварэння і рэдагавання лічбавага кантэнту. Для паляпшэння і інтэграцыі інфармацыі і кантэнту ў існуючую сукупнасць ведаў, адначасова разумеючы, як прымяняцца аўтарскія правы і ліцэнзіі. Ведаць, як даваць зразумелыя інструкцыі для кампутарнай сістэмы.
- Бяспека: для абароны прылад, змесціва, асабістых даных і прыватнасці ў лічбавым асяроддзі. Каб абараніць фізічнае і псіхалагічнае здароўе і быць у курсе лічбавых тэхналогій для сацыяльнага дабрабыту і сацыяльнай інтэграцыі. Каб быць у курсе ўздзеяння на навакольнае асяроддзе лічбавых тэхналогій і іх выкарыстання.
- Рашэнне праблем: для вызначэння патрэб і праблем, а таксама для вырашэння канцэптуальных праблем і праблемных сітуацый у лічбавым асяроддзі. Каб выкарыстоўваць лічбавыя інструменты для інавацый у працэсы і прадукты. Каб быць у курсе лічбавай эвалюцыі.
Прапануем паслядоўна і паэтапна падымаючыся па ступенях адукацыі, паглядзець на веды, навыкі і каштоўнаснае стаўленне навучэнцаў у лічбавай сферы як на вынікі выпускніка пачатковай, базавай, сярэдняй школы.
УВАГА: лічбавыя веды і навыкі вельмі хутка абнаўляюцца – малодшыя школьнікі сёння валодаюць уменнямі, якія пяць гадоў таму патрабаваліся ад старшакласнікаў. Ці ўдалося ў прапанаванай рамцы замацаваць канцэптуальныя зрухі, якія адбыліся за гэты час? Напрыклад, ці адэкватна адлюстравана развіццё і ўплыў штучнага інтэлекту на блок ведаў, навыкаў і каштоўнасцей навучэнцаў? Ці дастаткова вызначаць пяць сфер лічбавай кампетэнцыі – можа трэба вылучыць асобную для АІ?
КК, |
Пачатковая |
Базавая |
Сярэдняя |
|
|||
Веды |
традыцыйных крыніцах;
тыповыя прыклады інфармацыі, якую нельга змяшчаць у адкрыты доступ ці паведамляць незнаёмым людзям; ведае, што электронная камунікацыя прадугледжвае збор і захоўванне інфармацыі аб карыстальніках (напрыклад, інфармацыя, уведзеная на сайце сацыяльнай сеткі, можа заставацца там, нават калі яна выдалена з профілю карыстальніка); самастойна, пры неабходнасці з дапамогай настаўніка, вызначае простыя спосабы абароны лічбавых прылад і лічбавай інфармацыі, адрознівае простыя рызыкі і пагрозы ў лічбавым асяроддзі, выконвае простыя правілы лічбавай бяспекі; ведае, да каго можна звярнуцца па дапамогу ў пытаннях кібербяспекі; |
(напрыклад, працэсар, памяць, разрозненне экрана), можа прывесці прыклады ўплыву тыповых параметраў камп'ютарных прылад на іх працу, ведае, як адаптаваць інтэрфейс прыладаў да сваіх патрэб (напрыклад, усталяваць праграму, змяніць раскладку клавіятуры);
«грамадзянская журналістыка»;
жэсты, міміка ўздзейнічаюць на эмоцыі гледача;
|
грашовых аперацый;
інтэрактыўнага карыстання інфармацыйнымі тэхналогіямі;
мерапрыемства на сайце сацыяльнай сеткі і заахвоціць іншых да ўдзелу;
прыватныя дадзеныя ў інтэрнэце;
капіяванні фільма |
|
- ведае правілы карыстання ІКТ: напрыклад, ведае пра існаванне аўтарскіх правоў, прававой адказнасці за парушэнне законаў у інтэрнэце, што чалавека нельга фатаграфаваць без яго згоды ці згоды бацькоў, што з дапамогай злога паведамлення можна пакрыўдзіць чалавека, што нельга занадта доўга сядзець перад маніторам камп'ютара або гуляць у гульні. |
пагроз фізічнаму і псіхічнаму здароўю, выбірае спосабы абароны сябе і іншых ад рызык у лічбавым асяроддзі;
|
-ведае, як пазбегнуць пагроз фізічнаму і псіхічнаму здароўю пры ўзаемадзеянні ў лічбавай прасторы. |
Навыкі |
Scratch) для стварэння, захавання і прайгравання простых набораў інструкцый, якія рэалізуюць запланаваныя алгарытмы;
тэкставым рэактары;
тэлевізійнымі навінамі і рэкламай або казкай і дзіцячай навукова-папулярнай перадачай. |
прылады да камп'ютара або смартфона, а таксама ўсталяваць знешнія праграмы і аплікацыі; карыстаецца тэкставымі і графічнымі рэдактарамі, электроннымі табліцамі, праграмамі для мантажу відэа і гуку і г.д;
|
грамадскага жыцця; валодае інструментамі для вытворчасці ўласных медыяпрадуктаў і іх прэзентацыі
медыяпаведамленні любых жанраў і формаў, умее распазнаваць дэзынфармацыю і маніпуляцыйныя прыёмы;
махлярства, агрэсіўныя атакі, парушэнне прыватнасці і правоў) і ведае, як ім супрацьстаяць;
матэрыялы і стварае на іх аснове складаныя лічбавыя формы, напоўненыя зместам; напрыклад, блогі, вікі, гіпертэкставыя гісторыі, вэб-сайты, інтэрнэт-газеты або іншыя формы, заснаваныя на гіпертэкставай архітэктуры;
|
|
|
сацыяльных медыя, напрыклад, абменьвацца інфармацыяй, весці дыскусіі або знайсці прадукт ці паслугу і атрымаць аб ёй водгук ад іншых карыстальнікаў;
візуальныя паведамленні: мемы, коміксы, постары, інфаграфіку, відэаролікі, падкасты)
ІКТ, пазначае аўтараў пры капіяванні інфармацыі, не дапускае кібербулінгу, абразаў, выяўляе троляў і ботаў і адпаведна на іх рэагуе. |
інфармацыі і камунікацыі, можа знайсці дапамогу ў іх крытычным аналізе і вырашэнні праблем; напрыклад, у стане крытычна прааналізаваць праблему ў інтэрнэце; - валодае навукамі шыфравання, умее абараняць інфармацыю, базы дадзеных і персанальныя дадзеныя, а таксама распазнаваць і эфектыўна ўзаемадзейнічаць з праграмным забеспячэннем, прыладамі, штучным інтэлектам і робатамі. |
Каштоў насці/ стаўле нні |
месенджарах і сацыяльных сетках;
медыя: напрыклад, ведае, калі трэба павітацца, сказаць "дзякуй", "прабачце"; кансультуецца з дарослымі аб праблемах, якія ўзнікаюць пры выкарыстанні медыя (напрыклад, паведамляе аб неадэкватных паводзінах у інтэрнэце, просіць дапамогі). |
кампетэнцыі і ліквідаваць іх;
|
інфармацыйнымі тэхналогіямі; павага да аўтарскіх правоў;
маніпуляцый і дэзінфармацыі;
канстытуцыйных свабод і правоў у сферы СМІ і камунікацыі; напрыклад, свабоды слова, права на інфармацыю, права на недатыкальнасць прыватнага жыцця ў СМІ. |
Табліца з апісаннем лічбавых ведаў, навыкаў і каштоўнасцей навучэнцаў па ступенях адукацыі тут: https://drive.google.com/file/d/1sOww5iGaWoupSnkHo02qyf5NXV5pNbaf/view
Запрашаем да абмеркавання.