Абноўлены ключавыя кампетэнцыі для навучання на працягу жыцця

Вывучаем міжнародныя дакументы і рэкамендацыі па рэфармаванні школьнай адукацыі.

Прапануем даведнік для зацікаўленых бакоў у сферы адукацыі і навучання "Ключавыя кампетэнцыі для навучання на працягу жыцця". Рэкамендацыя Рады ЕС выдзяляе восем ключавых кампетэнцый, неабходных для самарэалізацыі грамадзян, здаровага і ўстойлівага ладу жыцця, працаўладкавання, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і сацыяльнай інтэграцыі.


Рэкамендацыя з'яўляецца даведнікам. Яна дае агульнае ўяўленне аб кампетэнцыях, неабходных сёння і ў будучым. Даведнік дэманструе эфектыўныя спосабы, якія будуць садзейнічаць развіццю кампетэнцый праз інавацыйныя падыходы да навучання, метады ацэньвання і падтрымку педагогаў.


Змест



Даведка: Рэкамендацыя Рады ЕС аб васьмі ключавых кампетэнцыях для навучання на працягу ўсяго жыцця была прынятая ў маі 2018 года, яна абнаўляе Рэкамендацыі 2006 года з улікам патрабаванняў свету, у якім мы жывём сёння. У цяперашні час найбольш важнай ключавой кампетэнцыяй з'яўляецца пісьменнасць вызначаная Радай Еўропы як «здольнасць ідэнтыфікаваць, разумець, выказваць, ствараць і інтэрпрэтаваць канцэпцыі, пачуцці, факты і меркаванні як у вуснай, так і ў пісьмовай формах, з выкарыстаннем візуальных, гукавых/аўдыё і лічбавых сродкаў у розных дысцыплінах і кантэкстах» (2). Пісьменнасць пашырыла кампетэнцыю размаўляць на роднай мове, якая ў папярэдніх рэкамендацыях лічылася найбольш неабходнай.

Больш інфармацыі:

Спампаваць "Ключавыя кампетэнцыі для навучання на працягу жыцця"