Гэта кампетэнцыя асноўваецца на пазітыўным стаўленні да ўласнага сацыяльнага і фізічнага дабрабыту і на працэсе навучання на працягу ўсяго жыцця. Яе сутнасць праяўляецца ў супрацоўніцтве, мэтанакіраванасці і сумленнасці. Эмпатыя, самасвядомасць, павага да іншых і здольнасць да камунікацыі) становяцца істотнымі ў той час, як школьныя кабінеты і працоўныя месцы становяцца больш разнастайнымі ў этнічным, культурным і моўным планах. Поспехі ў школе залежаць не толькі ад кагнітыўных здольнасцей, але і ад шэрагу сацыяльна-эмацыйных навыкаў, такіх як настойлівасць, дзейснасць, адказнасць, цікаўнасць і эмацыйная стабільнасць.
Важна памятаць пра ключавыя кампетэнцыі:
- Складнікамі ключавых кампетэнцый з’яўляюцца веды, навыкі, стаўленне/каштоўнасці.
- Развіццё каштоўнасцей – адна з найважнейшых мэт адукацыі, таму што каштоўнасці складаюць ядро ідэнтычнасці чалавека, праяўляюцца ў выбары і дзейнасці асобы.
- Такія базавыя (ці скразныя) навыкі, як крытычнае мысленне, уменне вырашаць праблемы, праца ў камандзе, камунікатыўнасць, творчы падыход, уменне весці перамовы, кантраляваць эмоцыі і праяўляць стрэсаўстойлівасць з’яўляюцца неад’емнай часткай кожнай з ключавых кампетэнцый.
- Ключавыя кампетэнцыі развіваюцца на працягу ўсяго жыцця ў фармальных, нефармальных, традыцыйных і нетрадыцыйных формах навучання ў розных асяроддзях, уключаючы сям'ю, школу, працоўнае месца, суполкі і інш.
- Усе ключавыя кампетэнцыі лічацца аднолькава важнымі і ўзаемапранікальнымі, і асноўныя складнікі адной кампетэнцыі будуць садзейнічаць развіццю другой.
Прапануем азнаёміцца з апісаннем персанальнай кампетэнцыі з Рамкі ключавых кампетэнцый беларускага вучня.
Персанальная, сацыяльна-эмацыйная і здаровага ладу жыцця
здольнасць да самааналізу, да эфектыўнага размеркавання часу і інфармацыі, да канструктыўнага супрацоўніцтва з іншымі, устойлівасць да стрэсаў, кіраванне ўласным навучаннем і кар'ерай; самасвядомасць і самакантроль, сацыяльная дасведчанасць, клопат пра фізічнае і псіхічнае здароўе.
Базавыя веды, навыкі і стаўленне, якія маюць дачыненне да кампетэнцыі
Веды
- ведаць складнікі фізічнага і псіхічнага здароўя і здаровага ладу жыцця;
- разумець нормы і правілы паводзін, якія прыняты ў розных грамадствах і асяроддзях;
- разумець моцныя і слабыя бакі ўласных навыкаў і найбольш эфектыўныя для сябе стратэгіі навучання і паводзін у залежнасці ад уласных патрэб.
Навыкі
- бачыць свае магчымасці і засяродзіць увагу на іх, праяўляць стрэсаўстойлівасць і спраўляцца з цяжкасцямі;
- праяўляць настойлівасць у навучанні, канцэнтраваць увагу на больш важных мэтах;
- арганізоўваць сваё навучанне, ацэньваць сваю працу і звяртацца за парадай, інфармацыяй і падтрымкай, калі гэта неабходна;
- весці канструктыўную размову ў розных абставінах, працаваць у камандзе і весці перамовы, ісці на кампраміс;
- праяўляць эмпатыю і талерантнасць, разуменне розных пунктаў гледжання, а таксама ствараць сітуацыю поспеху і ўменне суперажываць.
Стаўленне/каштоўнасці
- прыняцце ўнікальнасці і каштоўнасці жыцця;
- прыняцце ўласнай адказнасці за вынікі свайго навучання, выбар стратэгій, свае памылкі і поспехі;
- прытрымліванне маральных каштоўнасцей пры рашэнні жыццёвых задач;
- пазітыўнае стаўленне да ўласнага сацыяльнага і фізічнага дабрабыту і працэсу навучання на працягу ўсяго жыцця;
- жаданне прымяняць набытыя веды і жыццёвы вопыт, а таксама зацікаўленасць у пошуку магчымасцей для навучання і развіцця ў розных сферах жыцця.
Сферы кампетэнцыі:
- Самапазнанне і самакантроль: распазнае, называе і кантралюе эмоцыі, паводзіць сябе ў адпаведнасці з каштоўнасцямі; распазнае асабістыя якасці і знешнюю дапамогу; пераследуе асабістыя і акадэмічныя мэты;
- Эмпатыя, сацыяльная дасведчанасць і стварэнне пазітыўных міжасобасных адносін: распазнае эмоцыі іншых і рэагуе на іх; распазнае індывідуальнае і групавое падабенства і адрозненні; выкарыстоўвае камунікатыўныя навыкі для эфектыўнай камунікацыі; канструктыўна прадухіляе і вырашае міжасобасныя канфлікты;
- Адказнае прыняцце рашэнняў і паводзіны пры ацэнцы наступстваў: прымае рашэнні з улікам бяспекі, этычных і сацыяльных фактараў; прымяняе адказныя навыкі прыняцця рашэнняў у паўсядзённых акадэмічных і сацыяльных сітуацыях; спрыяе дабрабыту сям'і, школы і грамадства;
- Клопат пра здароўе: шануе здароўе як адну з асноўных каштоўнасцей, якія вызначаюць дабрабыт чалавека і грамадства, а таксама якасць жыцця; клапоціцца пра здароўе праз рухальную актыўнасць; разумее важнасць здаровага харчавання для здароўя і выбірае здаровыя прадукты харчавання.
Прапануем паслядоўна і паэтапна падымаючыся па ступенях адукацыі, паглядзець на веды, навыкі і каштоўнаснае стаўленне навучэнцаў у сацыяльна-эмацыйнай сферы як на вынікі выпускніка пачатковай, базавай, сярэдняй школы.
Табліца з апісаннем персанальных, сацыяльна-эмацыйных ведаў, навыкаў і каштоўнасцей навучэнцаў па ступенях адукацыі
(PDF табліцы можна спампаваць тут: https://drive.google.com/file/d/1XkcTB_HQ7e0r1HZT4D_kleoAtEPhHD50/view?usp=sharing)
КК, ступені адукацыі |
Пачатковая (1-4) |
Базавая (5-9) |
Сярэдняя (10-11) |
Кампетэнцыя: персанальная, сацыяльна-эмацыйная, здаровага ладу жыцця |
|||
Веды |
|
|
|
|
|
|
жыцця. |
Навыкі |
|
|
|
|
|
|
|
Каштоўн асці/ стаўленн і |
|
|
|
|
ўнікальнасць, унікальнасць сваіх эмацыйных рэакцый, параўноўваюць гэты вопыт з іншымі. Вучацца паважаць і прымаць адрозненні. Напрыклад, у класе могуць абмяркоўваць, што ў кожнага ёсць свае асаблівасці і што гэта робіць кожнага асаблівым і важным;
|
|
праектах, дапамагаючы розным сацыяльным групам, падтрымліваюць рухі за правы чалавека.
|
|
ўнікальнасць, унікальнасць сваіх эмацыйных рэакцый, параўноўваюць гэты вопыт з іншымі. Вучацца паважаць і прымаць адрозненні. Напрыклад, у класе могуць абмяркоўваць, што ў кожнага ёсць свае асаблівасці і што гэта робіць кожнага асаблівым і важным;
|
|
праектах, дапамагаючы розным сацыяльным групам, падтрымліваюць рухі за правы чалавека.
|
Агульныя каштоўнасці\стаўленні да ўсіх узростаў:
- Пазітыўнае стаўленне да ўласнага фізічнага і псіхалагічнага дабрабыту на працягу ўсяго жыцця;
- прыняцце ўласнай ўнікальнасці і ўнікальнасці іншых людзей, каштоўнасці чалавечага жыцця;
- накіраванасць на дэмакратычныя каштоўнасці: “усе мы розныя, але ўсе мы роўныя”, “дамаўляцца і найлепшым чынам вырашаць канфліктныя сітуацыі”, “не падтрымліваць стэрэатыпы”, “права на памылку”;
- стаўленне да навучання як да працэса на ўсё жыццё;
- стаўленне да кааперацыі з іншымі як да эфектыўнай каштоўнасці;
- стаўленне да мэтанакіраванасці як да працэсу за які нясеш адказнасць і маеш свабоду выбара сродкаў дасягнення;
- ставіць мэты і матываваць сябе;
- пазітыўнае стаўленне да вырашэння праблем і дабразычлівасць;
- разуменне сэнсу сваёй дзейнасці, прыняцце ўласнай адказнасці за сябе, вынікі свайго навучання, выбар стратэгій, свае памылкі і поспехі.
Табліца з апісаннем персанальных, сацыяльна-эмацыйных ведаў, навыкаў і каштоўнасцей навучэнцаў па ступенях адукацыі тут: https://drive.google.com/file/d/1XkcTB_HQ7e0r1HZT4D_kleoAtEPhHD50/view?usp=sharing
Запрашаем да абмеркавання.