Сёння на беларускай літаратуры падступаліся да вершаў міжваеннага пакалення. Выйшла неблага, то дзялюся.
Падрыхтавала шэсць вершаў: Таўбін, Чарот, Дудар, Дубоўка, Кляшторны, Кульбак. Гэтыя шэсць вершаў у кожнага пад рукой.
Цяпер, кажу, выбірайце таемна адзін - і візуалізуйце. Не ілюструйце "у лоб" - кшталту, напісана пра бярозу, дык і малюем бярозу - а зрабіце візуалізацыі ў стылістыцы дваццатых. Шукайце у вершы колеры, формы, вобразы, і кладзіце іх у аснову малюнка. Напісала на дошцы імёны Гуткоўскага, Тычыны, Ахола-Вало, крыху расказала пра УНОВІС, паслала ўсіх у Гугл па карцінкі, каб пераймалі стылістыку.
А потым мы глядзелі карцінкі — і адгадвалі, які верш на кожнай з іх візуалізаваны) Некаторыя нават адгадалі)
На фота — візуалізаваны Дудар "За маім акном абрывы", Чарот "Зарунела", Кляшторны "Зазімак" (двойчы)