Ганна Севярынец
26.03.2022
Трапілася ў стужцы некалькі фотаздымкаў калег- настаўнікаў на фоне інфармацыйнага стэнда праграмы "Учитель для Беларуси". На стэндзе фоты: Марыя Мантэсоры, Антон Макаранка і яшчэ нейкі дзядзечка, не ідэнтыфікавала, але дакладна не Леў Выгоцкі, напрыклад. На чужой мове, чужыя людзі.
Нібыта няма каго свайго намаляваць на інфармацыйным стэндзе такой праграмы. Як не было ў нас геніяльных настаўнікаў, сусветна і несусветна вядомых. Ані Льва Выгоцкага, ані Усевалада Ігнатоўскага, ані Янкі Маўра, ані Язэпа Дылы, ані Яўгена Барычэўскага...