Дзённік настаўніцы. 4 верасня

Ганна Севярынец
05.09.2023

А сёння – дзень народзінаў нашага таты:) Яму споўніўся б 71 год. І для ўваходу ў гэты свет, і для сыходу тата абраў светлыя, сонечныя, плённыя восеньскія дні, і сёння ён быў бы, канешне, з мамусікам у грыбах, і я б з раніцы не магла б у лес датэліцца, а ўжо зараз, калі б ён сядзеў на сваім лясным бервяне на сухой палянцы – датэлілася б і сказала тое, што звычайна казала яму ў гэты дзень: я моцна цябе люблю і вельмі шчаслівая, што мой тата – гэта ты.

Тата жыў плённа, хаця і плён гэты не такі, які мае нейкае іншае жыццё. Натарыус, які суправаджаў справу аб спадчыне, са здзіўленнем спытаўся: а машына, а гараж?:) Спадчына за татам нам засталася зусім іншая, і яна – неацэнная.

Нешта з яе належыць і вам:) Кнігу татавых выбраных твораў –  вершы, пераклады, проза, успаміны – можна набыць у краме Kroplіa.by, а таксама ў ГЦ Купалаўскі, месца 41-42

І калі вы далучыцеся да ліку спадчыннікаў –  гэта будзе для яго і для нас найлепшы падарунак:)