Дайэн Равіч
Дайэн Равіч – прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, і аўтар некалькіх кніг па адукацыі, такіх як “Школа, якую мы заслугоўваем” і “Неспакойны Крыжовы паход”. Прафесар Равіч з’яўляецца старшынёй камітэта міжнароднага праекта AFT «Адукацыя для дэмакратыі". .
Драматычныя змены, якія адбыліся ва Усходняй Еўропе, здзівілі ўвесь свет. Вы і вашы ўсходнееўрапейскія суседзі пішуць гісторыю, а ўвесь свет назірае. Мяне запрасілі, каб паразважаць з вамі пра прыроду навучання дэмакратыі ў дэмакратычным грамадстве.
Кожнае грамадства мае тую школьную сістэму, якая падыходзіць яго палітычнай сістэме. У аўтарытарнай сістэме школы вучаць паслушэнству і павазе да ўлады. У дэмакратычнай палітычнай сістэме школы вучаць дзяцей прымаць рашэнні, развівать лідэрства, талерантна ставіцца да розных поглядаў, супрацоўнічаць з іншымі, паважаць правы іншых: гэта некаторыя з набольш важных каштоўнасцей, адносін і паводзін, якія патрэбны ў дэмакратычным грамадстве.