«Беларускі народны тэатр»

Сцэнар пазакласных заняткаў

Даслала Наталля Бартошык (ДУА «Бокшыцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа») на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012».
Форма правядзення занятка: вусны часопіс з элементамі тэатралізаванай гульні.
Мэта: Даць веды вучням пра народнае тэатральнае мастацтва Беларусі: скамарохаў, батлейку.
Задачы: фармаваць у вучняў уяўленне аб беларускім тэатры як вобразным адлюстраванні духоўнага свету чалавека; развіваць у вучняў уменне выступаць перад публікай, здольнасць быць чытачом, гледачом, слухачом; спрыяць выхаванню цікавасці да народнай спадчыны, жаданню самім дакрануцца да народнага мастацтва, развіццю лідэрскіх якасцей: адказнасці за сваю працу і працу іншых.