Настаўнікі і дзеці з Смаргоні вучаць бразільцаў правам чалавека.

Паважаныя калегі,
Я кірую інфармацыйным цэнтрам па навучанні правам дзіцяці і чалавека ў гімназіі №4 г.Смаргоні. Я хацеў бы падзяліцца інфармацыяй пра тое, як мая каманда навучэнцаў 9–10 класаў, якая прымала ўдзел у Міжнародным праекце ЮНЭСКА Mondialogo для асацыяваных школ ЮНЭСКА па ўсім свеце заняла першае месца ў рэспубліцы (паводле ацэнкі журы ЮНЭСКА). І мы атрымалі магчымасць сустрэцца тварам да твару са школай з Бразіліі на Міжнароднай Канферэнцыі ў Рыме, з якой працавалі па нашым праекце па правах дзіцяці і напісалі кнігу.
ЮНЭСКА аплаціла нашу паездку, як пераможцаў у сваёй краіне.
Rome
Наш досвед працы зараз шырока адаптуецца ў Бразіліі і яны ўжо выдалі кнігу накладам 1000 асобнікаў. Зараз працуем над праектам па Халакосце ў Смаргоні і Франкфурце з Еўрапейскай гімназіяй Франкфурта. 10 навучэнцаў гімназіі, якія мелі свае даследаванні, і два педагогі прынялі ўдзел у навуковым семінары, які адбыўся ў Германіі ў канцы красавіка.
Frankfurt
Зараз чакаем нямецкую дэлегацыю ў Смаргонь. Да іх прыезду мы збіраемся прымеркаваць рэгіянальную навуковую канферэнцыю навучэнцаў Гарадзенскай вобласці на базе нашай гімназіі, дзе мы выставім свае працы і працы нямецкіх калегаў. Характэрна, што нашу дэлегацыю прымалі на ўзроўні мэра Франкфурта і на мэрыі быў вывешаны сцяг нашай дзяржавы, бо сам праект вельмі важны не толькі для нас, але і для германскага боку. Навучэнцы франкфурцкай гімназіі адшукалі вязняў Мінскага гета, якія выступілі перад намі. Зараз здымаецца фільм пра гэтыя падзеі.
Я надаю вялікі сэнс праекту, бо запісана шмат інтэрв'ю з нашымі ветэранамі, вязнямі канцлагераў і гета. Мы знялі свой відэафільм пра іх для будучых пакаленняў. І гэтыя матэрыялы будзем выкарыстоўваць на ўроках гісторыі і ў выхаваўчай працы. На фатаграфіях вы можаце паглядзець здымак з нашай сустрэчы з ветэранамі ў Франкфурце і здымак удзельнікаў Мондиалого 2006 у Рыме са сваімі калегамі.
Усяго найлепшага,
Уладзімір Калінін