Інтэграцыйныя працэсы ў сучаснай Еўропе
Праграма факультатыўнага курса "Інтэграцыйныя працэсы ў сучаснай Еўропе: дзяржаўна-палітычны, сацыяльна-эканамічны, культурны аспекты".
Праграма садзейнічае фарміраванню кампетэнцый талерантнасці і павагі да іншых народаў і культур ў сучасным мультыкультурным свеце. Праграма стварае спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі вучняў і педагогаў, садзейнічае выхаванню пачуццяў нацыянальнай годнасці і патрыятызму.
Асаблівасцю праграмы з'яўляецца яе практычная накіраванасць. Праграма пабудавана на метадах і прыёмах актуалізацыі атрыманых ведаў і стварэнні спрыяльных умоў для пераўтварэння ведаў ў кампетэнцыі. Для забеспячэння гэтага падыходу вялікую частку заняткаў рэкамендуецца праводзіць па інтэрактыўным методыкам: ралявыя гульні, семінары, практыкумы, лабараторыі.
Спампаваць праграму (zip, 188 КБ)