Метадычны дапаможнік
Ігар Кузьмініч, Вітаўт Руднік. Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел: Метадычны дапаможнік. Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010.
Метадычны дапаможнік «Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел» змяшчае метадычныя парады для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, настаўнікаў сярэдніх школ, выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ і іншых асоб, якія зацікаўленыя ў выхаванні сацыяльна актыўных грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама ў абароне і пашырэнні правоў чалавека. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца навучанне выкарыстанню сучасных форм і спосабаў грамадскага ўдзелу для пашырэння і абароны правоў чалавека. Гэты дапаможнік цесна звязаны з іншым адукацыйным рэсурсам, падрыхтаваным І. Кузьмінічам, – дапаможнікам «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй», які змяшчае метадычныя парады па падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў па правах чалавека для моладзі.