Англійска-беларускі слоўнік для школьнікаў ад Дзядзькі Міколы

Cклаў Мікола Бусел, настаўнік замежных моваў з вёскі Дуброва Светлагорскага р-на.
«Слоўнічак, які ты трымаеш у руках, складзены для таго, каб дапамагчы табе перакладаць школьныя тэксты, трошкі палегчыць жыццё і навучыцца англійскай мове. Слоўнічкі, што маюць падручнікі, звычайна не ўтрымліваюць багата якіх словаў, што надта нязручна. Вось і паспрабаваў я, твой сябар, сабраць разам словы з усіх цяперашніх падручнікаў, дадаць словы з падручнікаў мінулых гадоў і стварыць гэтую кніжачку. Я хацеў, каб слоўнічак быў невялікі, каб ім было зручна і проста карыстацца. Таму, вядома, у ім таксама не будзе ўсіх словаў, але самае-самае патрэбнае ты ў ім, канешне, знойдзеш...»
Загрузіць слоўнік (ZIP, 175 KB)