Два выданні, прысвечаныя вуснай гісторыі
Даслала Лана Руднік (ГА «Цэнтр «Трэці сектар»), на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Гісторыя, якая з пакалення ў пакаленне перадаецца ў сем’ях, часта вельмі адрозніваецца ад афіцыйнага погляду на падзеі мінулага. Зберагчы і захаваць сведчанні людзей, на вачах у якіх разгортваліся драматычныя падзеі 20–30-х гг. у Заходняй Беларусі, Другой сусветнай вайны, калектывізацыі і камуністычных рэпрэсій, жыцця беларускіх гарадоў і мястэчак у 60–70 гг, нацыянальнага адраджэння 80–90-х гг. – менавіта такую мэту мелі два праекты, рэалізаваныя сябрамі ГА «Цэнтр «Трэці сектар» у другой палове 2010 г.