Вядома, што паводле нарматыўных актаў кожны беларускі настаўнік павінен перыядычна павышаць сваю кваліфікацыю на курсах. Прычым, выбару, як правіла, ён не мае: курс для яго складаюць зверху – што будуць чытаць у Інстытуце развіцця адукацыі, тое і слухай на працягу месяца! Як жа навучаюцца настаўнікі школаў у Польшчы – краіне, якая, паводле апошніх даследаванняў PISA, паказала найлепшыя тэмпы паляпшэння якасці сярэдняй адукацыі?
Курс для кіраўнікоў доўжыцца цягам года. Але гэта не азначае, што кожны дырэктар, замест таго, каб кіраваць вучэбным працэсам, праседжвае штаны ў найбліжэйшым інстытуце ўдасканалення.
Гадавы курс уключае 4 двухдзённыя сустрэчы, якія адбываюцца, у асноўным, на выходных, і
Курсы для настаўнікаў праходзяць у Палацы культуры і навукі
Двухдзённыя сустрэчы адбываюцца наступным чынам: кожны ўдзельнік атрымлівае ліст з праграмай, якая змяшчае расклад заняткаў па розных тэмах і формах правядзення, і выбірае толькі 8 з іх, якія яго найбольш зацікавілі. Больш выбраць немагчыма, бо заняткі адбываюцца на паралельных пляцоўках адначасова.
Прыкладам, праграма навучання для кіраўнікоў школаў 17–18 сакавіка 2012 года выглядала так:
- Лекцыя «Нейрадыдыктыка ці навучанне ў адпаведнасці з мазгавой актыўнасцю: Чаму дзеці губляюць матывацыю да навучання»
-
- Майстэрня «Вучымся таму, як вучыць: досвед актыўнай ацэнкі»
- Майстэрня «Формы правядзення самаацэнкі»
- Майстэрня «Арганізацыя коўчынгу ў школе»
- Лекцыя «Супрацоўніцтва ў школе»
- Майстэрня сацыёлага «Кіраўніцтва ў школе»
- Майстэрня зменаў
І
Удзельнік на працягу года атрымлівае некалькі блокаў заданняў, якія ён павінен выканаць на практыцы ў сваёй школе і напісаць справаздачу, што атрымалася, якія змены адбыліся.
На працягу года кожны кіраўнік школы робіць праект, які павінен тычыцца ўдасканалення працэсу навучання. Праекты, якія не тычацца змен у дзейнасці вучня ў школе, не разглядаюцца. Кірунак праекта фармулюецца самастойна ў залежнасці ад патрэбаў кожнай школы. Але па парады і дапамогу заўсёды можна звярнуцца да выкладчыкаў і калег, для гэтага можа быць прызначаны адмысловы занятак. Напрыканцы курса кожны ўдзельнік піша дыпломную працу, дзе прэзентуе вынікі праекта (змены ў дзейнасці вучняў сваёй школы), і абараняе яе.
Летняя школа збірае ўдзельнікаў курса на 5 дзён у які
Гэтым навучанне не канчаецца. Арганізацыі, што праводзяць навучанне, робяць курсы падтрымкі і з’езды выпускнікоў, друкуюць шмат выданняў з прыкладамі паспяховай практыкі, паспяховых настаўнікаў далучаюць да выкладання, запрашаюць на школы ментараў.
Удзельнікі
Адзіная ўмова для залічэння на курсы для кіраўнікоў школаў – наяўнасць стажу не менш за 4 гады. Дырэктары школаў у Польшчы вельмі розныя і збольшага падобныя да нашых. Некаторыя навучаюцца парамі – дырэктар і намеснік, хаця гэта для школы не лёгка, бо за навучанне прыходзіцца плаціць. Ёсць і такія, хто прыехаў дзеля галачкі ці прэстыжу. Аднак адчуваецца, што кіраўнікі польскіх школаў маюць больш самастойнасці ў прыняцці рашэнняў, таму больш упэўненыя ў сабе. Складаецца ўражанне, што школьная бюракратыя дырэктароў не цікавіць – яны ўвесь час гавораць пра навучальны працэс і вучняў. А падчас
Выкладчыкі
Выкладчыкі на курсах павышэння кваліфікацыі – гэта асобная тэма. Паколькі курсы праводзяць, у асноўным, недзяржаўныя ўстановы і грамадскія адукацыйныя арганізацыі (самая аўтарытэтная сярод іх – СEO), то сярод лектараў тут няма выпадковых ці нецікавых людзей. Большасць выкладчыкаў – гэта адданыя сваёй прафесіі настаўнікі і выкладчыкі ВНУ, якія дасягнулі добрых вынікаў у практыцы. Прычым абсалютная большасць – з маленькіх школаў і мястэчак, а не са сталіцы. Гэта чымсьці нагадвае нашых «жураўлёў» (чальцоў клуба «Крыштальны журавель»), якія «лётаюць» з школы ў школу, праводзяць
Прыкладам, сярод выкладчыкаў школы 17–18 сакавіка былі: Інга Опас – звычайная варшаўская настаўніца, беларуска з паходжання, якая мае досвед арганізацыі коўчынга ў школе; Мажэна Жылінска – выкладчыца літаратуры з Торуню, якая працуе з калегамі з Фінляндыі Аўстрыі, Францыі, Эстоніі і Германіі, мае ўласныя і
Прафесар Ян Патвароўскі
Выкладаў і прафесар матэматыкі Лонданскага ўніверсітэта (Burnel Univercity) Ян Патвароўскі, які хлопчыкам, ратуючыся ад вайны, трапіў у Англію, а ў
Формы і змест навучання
Тыя арганізацыі, што займаюцца павышэннем кваліфікацыі ў Польшчы, не заўсёды маюць свае сталыя памяшканні і нават штат. Гэта дорага і неэфектыўна. Тым больш, што ў дэмакратычнай Польшчы для ўсіх людзей цяпер адкрыты доступ у былыя наменклатурныя будынкі, дзе ёсць і прыстасаваныя залі, і аўдыторыі. Так, знакавы хмарачос сталінскай эпохі – Палац культуры і навукі – сёння сапраўды адчынены і для культуры, і для навукі. Менавіта там і праходзяць курсы для настаўнікаў.
Змест навучання таксама змяніўся з камуністычных часоў, як і прызначэнне будынкаў. Мэта выкладчыка – перадаць ідэю, а не паказаць сваю эрудыцыю і валоданне навуковай тэрміналогіяй. Прыкладам, лекцыю па нейрадыдактыцы з аднолькавым інтарэсам слухалі б і дырэктар школы, і пяцікласнік. Усе нейрабіялагічныя асновы навучання патлумачаны простаю моваю і праілюстраваны прыкладамі і камп’ютарнай анімацыяй. На лекцыі вельмі шмат зваротнай сувязі. Складаная тэма ўспрымаецца вельмі лёгка, дзве гадзіны лекцыі праляцелі імгненна і пакінулі ў галаве веданне асноваў гэтай навукі і жаданне пачытаць літаратуру. У дадатак, кожны для сябе пацвердзіў адну з высноваў нейрадыдактыкі: матывацыя губляецца не тады, калі вучыцца цяжка, а тады, калі нудна.
Але лекцыі падчас навучання – гэта хутчэй выключэнне, чым правіла. Прынамсі, у праграме двухдзённых курсаў іх было толькі дзве. Астатнія заняткі пазначаны як workshops –
Цікава, што некаторыя польскія выкладчыкі мелі стасункі з беларускімі калегамі: выкладалі на розных метадычных курсах, праводзілі трэнінгі ці прымалі ў сябе групы настаўнікаў на стажыроўку. Палякі нам зайздросцяць, кажуць, што беларускія настаўнікі нашмат лепшыя за польскіх – яны разумныя і не згубілі прагі да навукі, лёгка і з ахвотай ўспрымаюць новае, але сама сістэма адукацыі іх пакуль стрымлівае і разварочвае ў іншы бок. Можа і праўда... Адукацыйная сістэма Беларусі адрозніваецца ад польскай, як адзнака ад ацэнкі. У той час, як беларусы спрачаюцца, што было добрага ў савецкай адукацыі, адукацыя Польшчы скіравана ў будучыню. Але палякі маюць рацыю – настаўнікі ў нас – найлепшыя ў свеце!
Тамара Мацкевіч,
18 сакавіка 2012