Formative evaluation — навучальная (актыўная) ацэнка: ацэнка набытых ведаў і ўменняў, якая праводзіцца на працягу навучання; яе мэта – выялвіць праблемныя ўчасткі і адразу за іх узяцца; супрацьлеглая выніковай ацэнцы.
Беларускі сайт Актыўная ацэнка: http://aacenka.by
Інавацыйная сістэма навучання, добра распрацаваная і апрабіраваная польскім Цэнтрам грамадзянскай адукацыі і Акадэміяй SUS, фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму ацэньвання працы вучняў. Асноўныя элементы такой сістэмы – гэта планаванне ўрока з асаблівай увагай да матывацыі навучання, вызначэнне дакладных крытэраў ацэньвання (т.зв. «наштобузу» – скар. ад «на што буду звяртаць увагу»), тэхніка задавання пытанняў, арганізацыя зваротнай сувязі з бацькамі і вучнямі, узаема- і самаацэнка навучэнцаў.
Метад актыўнай ацэнкі быў прадстаўлены настаўнікам падчас летніх метадычных семінараў і ўжо пачаў выкарыстоўваецца ў розных навучальных установах.
Прэзентацыя метада актыўнай ацэнкі (ppt, 1,5 МБ)
10 правілаў выкарыстання актыўнай ацэнкі (doc, 54 КБ)
«Што распавядаць вучням?» (doc, 28 КБ)
Прыклад выкарыстання «наштобузу» пры зваротнай сувязі (doc, 170 КБ)
Прыклад ліста да бацькоў (doc, 30 КБ)
Картка-план урока (doc, 32 КБ)
Прыклад плана ўрока (doc, 55 КБ)