Страха Мікалай Леанідавіч

СТРАХА Мікалай Леанідавіч
(нар. 27.08.1963), старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка.

Закончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут (настаўнік геаграфіі і біялогіі) у 1980 г. і Беларускі дзяржаўны універсітэт (правазнаўства) у 1997 г. Працуючы з 1990 г. у БрДзУ і БДПУ, усе курсы выкладае па-беларуску.
У БДПУ вядзе наступныя курсы:
Уводзіны ў эканамічную і сацыяльную геаграфію;
Методыка сацыяльна-і эканоміка-геаграфічных даследаванняў;
Тэхніка-эканамічныя асновы вытворчасці;
Асновы прыродакарыстання;
Экалагічнае права;
Асновы палітычнай геаграфіі.
Аб’ём курсаў – ад 40 да 80 гадзін, кожны чытаецца патоку студэнтаў з чатырох груп (каля 100 чалавек). На беларускай мове праводзяцца лабараторныя і практычныя заняткі, распрацоўкі да якіх таксама падрыхтаваны па-беларуску.

Асноўныя выданні:
Уводзіны ў сацыяльна-эканамічную геаграфію: Вучэбна-метад. дапам. Мн.:БДПУ, 2000. 52 с.
Методыка сацыяльна-эканоміка-геаграфічных даследаванняў: Праграмна-метад. комплекс. Мн.: БДПУ, 2002. 46 с.
Эканамічная і сацыяльная геаграфія СНД: Вучэбна-метад. дапам. / Аўт.-склад. М.Л.Страха, Н.Л.Барысава. Мн.: БДПУ, 2003. 62 с.
Геаграфія мацерыкоў і краін: Вучэбны дапам. для 9-га класа (базавы і павышаны ўзроўні) / Н.У.Навуменка [і інш.] ; пер. з рус. мовы М.Л.Страхі. Мн.: Нар. асвета, 2006. 416 с.