АДЗІНОЧАНКА Віктар Аляксандравіч
(нар. 17.06.1962), рэлігіязнавец, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны.
Выкладае рэлігіязнаўства ў ГДУ і іншых ВНУ, СШ з 1991 г. па-беларуску. Курс выкладаецца на ўсіх факультэтах (18 гадзін), колькасць студэнтаў у год – больш за тысячу.
Мае каля 80 публікацый, з іх асноўныя:
Дапаможнік па філасофска-эстэтычнай тэрміналогіі. Вучэбна-метадычная распрацоўка. – Гомель, 1991. – 40 с.
Гісторыя рэлігіі і вальнадумства на Беларусі. Праграма. – Гомель, 1993. – 39 с.
Уніяцтва на Беларусі. – Гомель, 1994. – 41 с.
Слоўнік па беларускай міфалогіі. – Гомель, 1995. – 34 с.
Рэлігіязнаўства: Вучэб. дапам. Мн.: “Універсітэцкае”, 2001 – 240 с.
Рэлігіязнаўства. Заданні для семінарскіх заняткаў Гомель УА “ГДУ імя Ф. Скарыны” 2003 42 с.
Рэлігіязнаўства. Вучэбная праграма курса. Гомель. УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2005, 22 с.